Германавічы — парафія Перамянення Панскага | Друк |
Германовічы — касцёл Перамянення Пана
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Энгельса, 1
в. Германавічы


Шаркаўшчынскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211924

Тэл./факс: +375 2154 39 2 71
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 09.30, Імша для дзяцей — 12.00
  • Св. Імша ў будні на святы — 10.00
  • Св. Імша ў будні: пн, ср, пт — 18.00; аўт, чр, сб — 10.00;

Адпусты: свята Перамянення Пана – 6 жніўня; урачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла – 29 чэрвеня; урачыстасць Звеставання Пана – 25 сакавіка; свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі – 31 мая (у капліцы ў Бальнове)
ыЗ гісторыі парафіі

У некаторых манаграфіях, якія датычаць каталіцкіх святыняў на Беларусі, касцёл у Германовічах узгадваецца пад тытулам Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі. Аднак у касцёльным архіве прыводзіцца тытул Перамянення Пана.

Першы мураваны касцёл пад тытулам Перамянення Пана ў Германовічах быў пабудаваны ў 1787 г. у стылі позняга барока. Гэты помнік архітэктуры «віленскага барока» з’яўляецца творам Ігнацыя Зрыні-Шырына, пра што згадваюць гістарычныя хронікі. Касцёл мураваны, сярэдніх памераў, меў тры крыжы і мезанін, на якім значылася імя Панны Марыі на фоне промняў з металу. Унутры мясціліся тры галоўныя алтары і некалькі бочных, некалькі канфесіяналаў, а таксама арганы.

На працягу доўгага часу святыня не была парафіяльнай. Паводле польскіх касцёльных хронікаў, парафія ў Германовічах паўстала на пачатку ХІХ ст. і належала да Мінскай дыяцэзіі. Касцёл стаў парафіяльным у 1810 г. Паводле іншых дакументаў, на той час у Германовічах існаваў яшчэ адзін касцёл пад тытулам св. Апосталаў Пятра і Паўла і дзве драўляныя капліцы. У 2-й пал. ХІХ ст. у парафіі налічвалася 3013 вернікаў. З экспансіяй Расіі на захад касцёл св. Апосталаў Пятра і Паўла быў знішчаны, іншыя касцёлы перароблены ў праваслаўныя святыні. Касцёл пад тытулам Перамянення Пана ў Германовічах дзейнічаў да 1948 г., калі быў арыштаваны кс. Ян Грабоўскі, а святыню зачынілі і прыстасавалі пад іншыя патрэбы. Прыгожая фігура Маці Божай з галоўнага алтара трапіла ў музей з подпісам «Каралева XVII стагоддзя».

Аднак вера тутэйшых жыхароў перамагла: у верасні 1988 г. святыню вярнулі, 31 кастрычніка яе асвяціў кс. Люцыян Паўлік. У галоўным алтары зноў месціцца абраз Маці Божай, а вышэй – вітраж з фрагментам выявы Перамянення Пана. З правага боку ад алтара знаходзіцца фігура Пана Езуса, а з левага – місійны крыж, асвечаны ў 1992 г.

На тэрыторыі парафіі, на могілках у Бальнове, знаходзіцца таксама старадаўняя драўляная капліца пад тытулам Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.

Адноўлена 11.10.2016 17:48
 
© 2003-2024 Catholic.by