Паставы — парафія Св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі | Друк |
Паставы — касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Набярэжная, 6
г. Паставы
Пастаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211875

Тэл./факс: (8–012155) 21651
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 08.00, 10.00, 12.00, 18.00
  • Св. Імша ў будні — 10.00, 18.00
Адпусты: успамін св. Антонія Падуанскага – 13 чэрвеня; урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 снежня
фЗ гісторыі парафіі

Гісторыя парафіі ў Паставах узыходзіць да 1522 г., калі тут быў пабудаваны драўляны касцёл Маці Божай, фундатарам якога быў Ян Зяновіч, маршалак ашмянскі. У парафіі знаходзіцца срэбны келіх з інкрустацыяй – «Падараваны парафіі пастаўскай у 1635 г.». Праз 140 гадоў касцёл быў знішчаны, хутчэй за ўсё, падчас вайны з Расіяй ў 1654–1667 гг. Адбудаваны ў 1760 г. касцёл не захаваўся, цяпер на яго месцы стаіць праваслаўная царква. У 1640 г. на выспе паміж ракой Мядзелкай і каналам каралеўскім сакратаром Станіславам Бяганскім і яго жонкай Ганнай з Сехеняў быў фундаваны кляштар францішканцаў і касцёл. Пасля лістападаўскага паўстання ў 1832 г. кляштар быў ліквідаваны. Рэшткі старога касцёла разабралі, на яго месцы ў 1880-1887 гг. (па іншых звестках – у 1898-1904 гг.) пачалося будаўніцтва цяперашняга касцёла, для якога былі выкарыстаны падвалы і частка падмуркаў, аднак новы аб’ект пабудаваны ў накірунку поўнач – поўдзень, без уліку традыцыйных асноваў арыентацыі святыні.

Касцёл пабудаваны паводле праекта А. Гойбеля, мае ў плане лацінскі крыж. Гэта цагляны будынак базылікальнага тыпу ў неагатычным стылі. Апекуном святыні стаў св. Антоній Падуанскі. Пазней тут пабудавалі плябанію. Падчас І сусветнай вайны касцёл быў моцна пашкоджаны. Фронт праходзіў за 4 км. ад Паставаў, і снарады часткова пашкодзілі муры, знішчыліся арганы, галоўны алтар, амбона, пашкодзіліся скляпенні, дах, вокны і дзверы. Пасля вайны, у 1920 г., святыня была адбудавана і адноўлена, функцыянавала як сядзіба дэканату да 1939 г. З 1935 г. пробашчам парафіі быў Баляслаў Мацееўскі, пазней арыштаваны і закатаваны ў сталінскіх лагерах. Пасля прыходу савецкай улады кс. дзекан Міхневіч выконваў у Паставах душпастырскую паслугу, але меў абмежаванні. Пасля ІІ Сусветнай вайны ў касцёле зрабілі склад, потым – прадпрыемства.

У маі 1988 г. святыню вярнулі і аднавілі супольнымі намаганнямі. Спачатку пробашчам быў кс. Ян Шуткевіч, з 1994 г. Душпастырствам займаюцца айцы сэрцане.
Адноўлена 11.10.2016 17:03
 
© 2003-2019 Catholic.by