Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Кандрусевіч]

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч

Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Нараджэнне Пана 2009 года
2009-12-23 10:36:43

«Нязменная праўда ўцелаўлення Бога, якая стала пачаткам хрысціянства, дапамагае нам вярнуцца да ўстаноўленага Творцам маральнага парадку і выбраць той шлях, які гарантуе радасць, сапраўднае развіццё на гэтым свеце і шчаслівую вечнасць. Чалавек павінен духоўна змяняцца, каб і свет змяняўся да лепшага. А каб змяніцца, патрэбна святло, што паходзіць ад Бога, і Яго моц, якія прыйшлі ў гэты свет у святую ноч Хрыстовага Нараджэння», — чытаем у сёлетнім пасланні Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас святой Імшы ў межах малітоўнага чування моладзі
2009-12-21 11:07:36
Мінск, архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, 19 снежня 2009 г.

Езус дае сапраўднае шчасце

У сярэдзіне 60-х гг. ужо мінулага ХХ ст. адным з найбольш папулярных фільмаў была стужка «The voice of music» («Голас музыкі»). Фільм распавядае пра значэнне сям’і і паўсюднасць музыкі. Сцэны фільма гавораць і аб вялікай Божай міласэрнасці. Калі нехта нават зачыняе перад чалавекам дзверы, то бязмежны ў сваёй міласэрнасці Бог адчыняе  для яго акно. Стужка таксама натхняе да перамогі над цяжкасцямі і ўздымання ўверх, каб дасягнуць мары свайго жыцця. Гэты фільм праз музыку, якая не мае межаў, натхняе кінуцца ў абдымкі надзеі, шчасця і гармоніі, што прысутнічаюць у Богу — нашым Творцы і Збаўцы.

Гераіня фільма Марыя спявае пра свае самыя любімыя рэчы. Адна з іх — гэта завязаны стужкай пакунак з шэрай паперы. Ён вельмі просты і непрывабны, але вельмі дарагі ёй.

Усяго некалькі дзён аддзяляе нас ад урачыстасці Божага Нараджэння. З гэтым святам звязана шмат традыцый. Адна з іх — елка і падарункі пад ёй. Звычайна яны запакаваны ў прыгожую бліскучую паперу. І калі б пад елкай быў падарунак, запакаваны ў непрывабную шэрую паперу побач з іншымі прыгожымі пакункамі з каляровымі стужкамі, ці хацелі б мы адкрыць яго першым? Хутчэй за ўсё — не, бо падарунак павінен быць у прыгожым пакунку. Мы прывыклі да гэтага і хочам, каб так было заўсёды.

Гэты прыклад дапамагае нам зразумець цяжкую праўду нашага жыцця — чаму так многа людзей не прыняло або страціла той падарунак, які нам даў сам Бог. Божы падарунак не прыйшоў да нас у прыгожым пакунку. Наш нябесны Айцец паслаў нам свайго адзінароднага Сына як самы вялікі і каштоўны дар. Аднак змясціў Яго ў вельмі бедных абставінах. Марыя — Маці Езуса — была беднай дзяўчынай. Апякун Пана святы Юзаф быў толькі сталяром. Сам Езус нарадзіўся не ў каралеўскім палацы, а ў простым хлеве, дзе сваім подыхам Яго грэлі хатнія жывёлы. Не найлепшы пакунак, калі так можна выказацца. У той жа час гэта самы вялікі дар, дадзены свету ў яго гісторыі. Гэта дар збаўлення, на якім «напісана» імя кожнага з нас.

Калі Марыя даведалася, што Бог абраў яе быць той, якая народзіць свету Збаўцу, яна напоўнілася радасцю і спявала гімн «Magnificat», у якім ёсць наступныя словы: «Усемагутны ўчыніў вялікія рэчы для мяне». Усемагутны Бог учыніў і нам вялікія рэчы. Ён паслаў нам свайго Сына як бязмежную Любоў. Аднак некаторыя людзі так зацікаўлены прыняццем падарункаў толькі ў прыгожых пакунках, што губляюць самы каштоўны падарунак.

Сёння мы запалілі яшчэ адну, ужо апошнюю, адвэнтовую свечку. Яна нагадвае нам пра тое, што мы хутка набліжаемся да Божага Нараджэння, самага вялікага Божага дару, які атрымала чалавецтва. Гэты дар — не што іншае, як уцелаўлёная любоў, якая прывяла Сына Божага на крыж, каб збавіць чалавека.

Тыдзень таму мы адзначалі трэцюю Нядзелю Адвэнту, якая называецца Нядзеляй «Gaudente» — «Радуйцеся». Святы апостал Павел заклікае радавацца ў Пану, бо Ён блізка. Сёння наша радасць яшчэ большая, бо чацвёртая Нядзеля Адвэнту ўжо непасрэдна ўводзіць нас у свята Божага Нараджэння.

Мы з радасцю, якая можа нават пераходзіць у нецярплівасць, чакаем гэтых святаў, а затым Новага года, з надзеяй на лепшую будучыню. Чакае іх асабліва моладзь. Завершыцца Адвэнт — і распачнецца час карнавалаў, батлеек, калядавання.

Усё гэта вельмі добра. Аднак толькі знешнія праяўленні радасці Божага Нараджэння — гэта вельмі мала. Сапраўдная радасць настане тады, калі яна будзе не толькі знешняй, але і ўнутранай, духоўнай.

Якім чынам і дзе мы можам знайсці такую радасць? Нам, святарам, нярэдка прыходзіцца сустракацца з цяжкай сітуацыяй мужчын і жанчын, якія жывуць у шлюбе без касцёльнага благаслаўлення. І тады можна пачуць крык іх душы: як хацелася б паспавядацца і прыняць святую Камунію! Як хацелася б!

Чалавек ведае, што яму для поўнага шчасця недастаткова мець добра ўсталяваны быт, недастаткова быць багатым, недастаткова кожны год ездіць на найлепшыя курорты, недастаткова быць папулярным у сваёй супольнасці ці нават ва ўсім грамадстве, напрыклад, вядомым бізнесменам, артыстам ці спартсменам, недастаткова імкнуцца толькі да віртуальнага шчасця ці шукаць яго ў разбэшчанасці, у наркотыках, алкаголі, неўпарадкаваных сексуальных адносінах.

На жаль, у сучасным свеце вельмі часта крытэрыем ацэнкі чалавека з’яўляецца дасягнуты ім поспех. Мы часта кажам: вось гэты ведае, як уладкавацца ў жыцці. Вакол сябе мы шукаем толькі прывабных рэчаў, любім падарункі, запакаваныя ў бліскучыя каробкі. Пры гэтым забываемся, што не ўсё тое золата, што блішчыць. Чаму так многа самазабойстваў ў вельмі развітых краінах? Здаецца, што там чалавек мае ўсё. Аднак выходзіць, што не ўсё.

Ці будзе сапраўдным шчасцем неўпарадкаванае і нязгоднае з Божай воляй амаральнае жыццё? Ці задумваецца чалавек над тым, што гэтым самым шкодзіць не толькі сабе, але і асяроддзю, дае злы прыклад іншым, разбівае чужую сям’ю? Ці змогуць ашчаслівіць чалавека ночы, праведзеныя ў далёкіх ад маральных нормаў забавах або здрадах?

Нядаўна ў Пярмі ў Расіі здарылася жудасная катастрофа — пажар у памяшканні дыскатэкі, ахвярамі якога сталі каля паўтараста юнакоў і дзяўчат. Некаторыя яшчэ знаходзяцца ў цяжкім стане. Чаму так сталася? Відавочна, што адказныя за правядзенне дыскатэкі падышлі да справы легкадумна і праявілі грубую безадказнасць, а моладзь, што сабралася там, не прыйшла адмаўляць Ружанец. Чалавечае глупства і грахоўнасць сталі прычынай гэтага няшчасця.

Калі адбываюцца такія трагедыі, паўстае пытанне: ці ведалі гэтыя людзі сапраўдную мэту свайго жыцця і які сэнс мела іх смерць? Мы ведаем, што толькі ў Богу жыццё чалавека атрымлівае свой сэнс, а смерць — гэта не канец усяго. Але ці ведаў гэта хто-небудзь з тых людзей?

Нястрымнае імкненне да абсалютнай свабоды рабіць усё што захочацца, жаданне лёгкага жыцця і лёгкіх паводзінаў, свабоднага і так званага бяспечнага сексу, імкненне да багацця за кошт іншых людзей, казіно, дзе чалавек можа прагуляць усё, захапленне астралогіяй і магіяй, да чаго нярэдка звяртаюцца і веруючыя. Таксама алкаголь і наркотыкі як спроба забыцца і выйсці з дэпрэсіі — гэта тое, што так вабіць сучасную моладзь. Гэта як быццам той завёрнуты ў прыгожую паперу пакунак, да якога мы адразу працягваем рукі, не ведаючы нават, што там.

У той жа час жыццё паводле Божага права, захаванне чысціні, прыняцце Евангелля і яго сведчанне, ахвярнасць, дапамога патрабуючым, адказная свабода не вельмі вабяць, бо падобныя да таго, завёрнутага ў шэрую паперу, пакунка, на які мы не так ахвотна глядзім. Аднак менавіта ён захоўвае ў сабе самую вялікую каштоўнасць — жыццё з Богам.  

Два дні таму завяршыўся трэці візіт беларускіх біскупаў аd limina apostolorum — да Апостальскіх парогаў. Біскупы наведалі ватыканскія кангрэгацыі і рады, сустрэліся з папам Бэнэдыктам XVI — першы раз прыватна, а другі — усе разам. Гэта стала вельмі добрым перажываннем еднасці з наступнікам Пятра і адчування паўсюднасці Каталіцкага Касцёла. Падчас другой сустрэчы Святы Айцец звярнуўся да біскупаў з пасланнем, якое павінна стаць падмуркам пастырскай праграмы Касцёла ў нашай краіне на найбліжэйшы час. У пасланні Папа звярнуў асаблівую ўвагу на патрэбу евангелізацыі. Мне гэтая справа вельмі блізкая. У размове з Пантыфікам я закрануў пытанне пагрозы секулярызму і назваў яго ракавай пухлінай сучаснасці, ад якой ёсць адны лекі — евангелізацыя. Святы Айцец з гэтым згадзіўся.

Езус прыходзіць са сваім Евангеллем, каб умацаваць нашу веру, надзею і любоў. На жаль, сучаснаму свету хрысціянства здаецца чымсьці не вельмі прывабным, яно як быццам састарылася. На самой справе яно вельмі прывабнае, заўсёды маладое і актуальнае. Нам трэба вучыцца самім жыць радасцю хрысціянства і перадаваць яе іншым. Такім чынам мы прымем удзел у інтэнсіфікацыі евангелізацыі, на што звяртае ўвагу Папа.    

Таму напярэдадні Божага Нараджэння мы не маем права дапусціць, каб прыходзячы Збаўца прайшоў міма нас, каб мы не сустрэліся з Ім, не дазволілі Яму ўвайсці ў нашыя сэрцы. Няхай наша радасць не будзе толькі радасцю знешняй, радасцю заклапочання падарункамі на святы і святочнымі адведзінамі, але найперш радасцю духоўнай. Няхай словы анёла: «Не бойцеся, сёння ў горадзе Давіда нарадзіўся вам Збаўца», а таксама анёльскія спевы, якія праслаўляюць Бога на вышынях і абвяшчаюць супакой людзям добрай волі, абудзяць нас з грахоўнага сну, задавальнення самімі сабой і самадастатковасцю і дапамогуць зразумець, што не ў матэрыяльных каштоўнасцях і спажывецтве наша шчасце. Няхай яны прывядуць нас у Бэтлеем, дзе мы знойдзем самы вялікі дар Бога — адзінага Збаўцу свету, які адкрые нам прыгажосць хрысціянства, дзе наша сапраўдная радасць. Амэн.


 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас св. Імшы з нагоды 20-годдзя аднаўлення дзейнасці кармэлітаў у Беларусі
2009-12-21 10:51:46
Мядзель, 20 снежня 2009 г.

Узрадуемся разам з Марыяй

Глыбокапаважаныя айцы кармэліты, сёстры законныя, госці, браты і сёстры!

Сёння ў гістарычнай кармэліцкай парафіі ў Мядзелі мы адзначаем юбілей 20-годдзя аднаўлення працы кармэлітаў у Беларусі. 20 гадоў — гэта вельмі мала ў параўнанні з сусветай гісторыяй. Аднак калі прыняць пад увагу тое, у якіх абставінах трэба было працаваць і што за гэтыя гады было дасягнута, — гэта зусім нямала.

Я добра памятаю той дзень, калі нам перадалі касцёл у Мядзелі і тут адбылася першая пасля многіх дзесяцігоддзяў святая Імша. Нягледзячы на тое, што тады ішоў вялікі дождж, людзей было шмат. Мы пяшком падымаліся на горку. Біскуп, генерал ордэна кармэлітаў, айцы кармэліты і святары. Памятаю, што падчас гэтага пад’ёму па слізкай мокрай зямлі я сказаў генералу, які ішоў побач: мы як быццам узбіраемся на гару Кармэль. Ён адказаў: сапраўды так. Па яго вачах было бачна, якім важным у адраджэнні служэння айцоў кармэлітаў у Беларусі быў момант новага распачацця працы на зямлі, якая на працягу многіх дзесяцігоддзяў была палігонам атэізму, зноў падымацца ўверх, зноў весці людзей да духоўнай дасканаласці. А дождж ішоў і ішоў. І я адказаў айцу генералу, што паводле усходняй традыцыі дождж — гэта знак Божага благаслаўлення.

Сапраўды, Бог шчодра благаслаўляе айцоў кармэлітаў у іх працы ў нашай бацькаўшчыне. Адноўлены касцёл у Мядзелі. Адраджаецца мядзельская Кальварыя — пакуль што адзіная ў Беларусі. Гэта гістарычнае месца пілігрымак, і яно павінна быць адноўлена. Пілігрымкі маюць вельмі вялікае значэнне як у адраджэнні, так і ва ўмацаванні рэлігійнага жыцця. Гэта не толькі малітва пілігрымаў, але таксама іх хрысціянскае сведчанне, якога так патрабуе сучасны свет у справе здзяйснення новай евангелізацыі. Падчас візіта аd limina apostolorum беларускіх біскупаў у Ватыкан, які завяршыўся тры дні таму, у Папскай радзе па справах свецкіх на гэта звярнулі вялікую ўвагу.

Айцамі кармэлітамі адноўлены таксама касцёл святога Андрэя, апостала, у Нарачы. Курортнае месца, дзе людзі папраўляюць сваё здароў’е, зноў стала месцам, дзе яны маюць магчымасць паправіць свой духоўны стан, бо кожны касцёл — гэта месца сустрэчы чалавека з Богам. Касцёл і парафіяльны цэнтр у Нарачы сталі таксама месцам фармацыі моладзі і правядзення рэкалекцый для юнакоў у межах душпастырства паклікання да святарства. Нарач стала вядомай не толькі сваімі здраўніцамі, цудоўным возерам, рынкам, але і прыгожым неагатычным касцёлам, у якім адбываюцца цудоўныя набажэнствы і канцэрты духоўнай музыкі.

Айцы кармэліты працуюць у Мінску, нядаўна распачалі працу ў Горках, дзе некалі ў селькагаспадарчай акадэміі вучыўся кармэліт кс. Рафал Каліноўскі, які сваім багатым і трагічным жыццём асвяціў гэтую зямлю, таксама як і Сібір, куды быў сасланы.

Нагадваючы пра дзейнасць ордэну кармэлітаў у Беларусі, нельга не узгадаць Гудагай, дзе знаходзіцца вельмі дарагі мне касцёл с цудоўным абразом Маці Божай, які быў укаранаваны папскімі каронамі. Менавіта там 20 гадоў таму, 25 ліпеня 1989 г., было абвешчана аб прызначэнні першага біскупа ў Беларусі. Сёння там таксама запланавана будаўніцтва Кальварыі.  

Айцы кармэліты прымаюць актыўны ўдзел у жыцці мясцовага Касцёла, аб чым сведчыць не толькі парафіяльная дзейнасць, але таксама рэкалекцыі, якія яны праводзяць, апекаванне рознымі групамі вернікаў. А адзін з айцоў кармэлітаў з’яўляецца духоўным айцом навучэнцаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

Нельга не ўзгадаць і пра сясцёр кармэлітанак, якія малітвай, сузіраннем, катэхетычнай працай актыўна садзейнічаюць адраджэнню Касцёла ў Беларусі і здзейсненню яго місіі ў наш час, які вельмі патрабуе сведкаў малітвы.  

Сённяшняе Евангелле распавядае пра адведзіны Марыяй дома Захарыі і Альжбеты, якая была ў благаслаўлёным стане і чакала нараджэння папярэдніка Збаўцы — св. Яна Хрысціцеля. Гэта сцэна сустрэчы дзвюх маці — маці Хрыста і маці Яго папярэдніка. Якая радасць выказана ў словах Альжбеты, калі яна ўсклікае: адкуль мне гэта, што маці Збаўцы прыходзіць да мяне? На самой справе не толькі маці Збаўцы тады завітала ў дом Захарыі і Альжбеты, але і сам Збаўца, які сваёй ласкай вызваліў свайго папярэдніка ад першароднага граху.

Марыя, якая падчас Звеставання згадзілася з воляй Божай і потым паспяшалася на дапамогу Альжбеце, на яе прывітанне адказвала словамі вядомага нам гімна «Magnificat», якім яна праслаўляе Бога за вялікія рэчы, якія Ён учыніў ёй.

Ордэн кармэлітаў, які быў заснаваны ў гонар Панны Марыі і цесна звязаны з гарой Кармэль, дзе жыў прарок Ілля, сёння таксама спявае гімн «Magnificat». Бо, сапраўды, Усемагутны Бог учыніў яму вялікія рэчы. Пасля многіх дзесяцігоддзяў забароны дзейнасці ў Беларусі ордэн адрадзіўся і настолькі ўвайшоў у жыццё лакальнага Касцёла, што стаў яго інтэгральнай часткай. Сёння цяжка ўявіць сабе Касцёл у нашай краіне без кармэлітаў.

Учыніўшы ордэну вялікія рэчы, Бог праз айцоў і братоў чыніць іх і ў Касцёле, бо ордэн садзейнічае адраджэнню і дзейнасці Касцёла ў Беларусі.

Сімвалічна, што юбілей 20-годдзя аднаўлення дзейнасці кармэлітаў у Беларусі адзначаецца ў апошнюю, чацвёртую нядзелю Адвэнту, перад самым Божым Нараджэннем. Мы з радасцю чакаем гэтых блізкіх кожнаму з нас і такіх родных святаў. Больш за 2000 гадоў таму ў Бэтлееме ажыццявілася тамніца Богаўцелаўлення. Бог стаў чалавекам для нас і нашага збаўлення. Праз сваё ўцелаўленне Ён увайшоў у чалавечую гісторыю, стаў блізкім і дасягальным для нас. Ён збавіў чалавека на дрэве крыжа праз сваю смерць і ўваскрасенне. Таму ў літургічным календары першае месца па значнасці займае Вялікдзень, а потым Божае Нараджэнне.

Мой першы пробашч у Вострай Браме ў Вільнюсе (Літва), які вельмі любіў Панну Марыю, казаў: мы ведаем, што першыя месцы па значнасці ў літургічным календары займаюць Вялікдзень і Божае Нараджэнне, бо менавіта праз іх ажыццявілася таямніца нашага збаўлення, аднак не было б ні аднаго, ні другога, калі б не было Марыі і яе згоды з Божай воляй. Кармэліты таксама згадзіліся з воляй Пана і, нягледзячы на многія цяжкасці, вярнуліся працаваць у Беларусь. Выказваючы ім сваю ўдзячнасць і глыбокую пашану, хачу пажадаць, каб праз іх служэнне Бог нараджаўся ў сэрцах як мага большай колькасці людзей. Наша айчына будзе такой, якімі будуць людзі ў ёй. Мы самі павінны каваць свой лёс. І тут усё залежыць ад таго, на якім падмурку мы збіраемся будаваць нашае жыццё. На падмурку інтарэсаў сучаснага секулярнага свету? На падмурку менталітэту сучаснага чалавека, які жадае, падобна як рымляне, хлеба і гульняў? На падмурку маральнага рэлятывізму, які сцвярджае, што няма і не можа быць абсалютнай ісціны, што ў свеце ўсё адносна і, калі змяняюцца абставіны жыцця, то могуць змяняцца і маральныя нормы? На падмурку філасофіі абсалютнай свабоды, якая не прымае ніякіх маральных нормаў? Ці на падмурку дадзенага нам Богам маральнага закону, на падмурку васьмі Божых благаслаўленняў, якія павінны быць magna carta — вядучай нормай у будаванні нашага жыцця?
 
Няхай дэвіз кармэлітаў: «Гарлівасцю запалаў на хвалу Бога» — натхніць нас на новыя гераічныя ўчынкі ў справе евангелізацыі, да якой Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў беларускіх біскупаў падчас візіту аd limina. Няхай гэты дэвіз спрыяе пашырэнню маральнасці на нашай зямлі, каб мы ўсе разам з Марыяй спявалі свой «Magnificat», бо, сапраўды, вялікія рэчы Бог учыніў і працягвае чыніць на нашай зямлі. Амэн.   

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў базыліцы св. Яна на Латэране ў межах візіту ad limina
2009-12-16 10:27:21

16 снежня 2009 г., Апостальская Сталіца, базыліка св. Яна на Латэране

Сённяшняе Евангелле распавядае пра тое, як вучні святога Яна Хрысціцеля звярнуліся да Езуса з пытаннем: ці сапраўды Ён з’яўляецца Месіяй, або ім трэба чакаць іншага? Адказ Хрыста быў вельмі простым. Паглядзіце, — адказаў Ён, — хворыя вылечваюцца, глухія чуюць, сляпыя бачаць, злыя духі выганяюцца.

Дарагія браты ў біскупскім служэнні, ці не тое самае мы бачым сёння пасля амаль 2000 год абвяшчэння ў свеце Евангелля? Езус жыве і дзейнічае ў сваім Касцёле. Але ці бачыць Яго там і ці верыць у Яго сучасны чалавек? Відаць, на гэтае пытанне нельга даць станоўчы адказ. Колькі ў наш час адыходаў ад веры! Колькі злачынстваў супраць яе і праяваў амаральнасці! Сучасны свет, калі прыняць усё гэта пад увагу, можна параўнаць з грахоўным балотам! Секулярызм, маральны рэлятывізм і агрэсіўны лібералізм распаўсюджваюцца вельмі хутка. Гэта своеасаблівая «ракавая пухліна» сучаснасці, праяўленні новага «грыпу», ад якога цяжка знайсці эфектыўную вакцыну. Мы прызвычаіліся да таго, што кожны год, асабліва зімой, людзі хварэюць на грып. А ў гэтым выпадку мы маем справу з імкненнем людзей да абсалютнай свабоды, філасофія якой сцвярджае, што няма абсалютнай праўды і ўсё адносна, і заражае свет вірусам секулярызму.

У такіх абставінах чалавек з нясталай верай падобны да трасціны, якая калыхаецца ад ветру, або да флюгера, які накіроўваецца ў той бок, куды дзьме вецер. А вецер сучаснага свету вядзе не да Бога, а ад Яго. І чалавек, які кажа, што з’яўляецца веруючым, з іншага боку нярэдка не імкнецца жыць паводле евангельскага радыкалізму і нават задае пытанне: ці сапраўды Бог прысутнічае ў Касцёле? Веру ў Бога, але не ў Касцёл, — кажа такі чалавек. Не знаходзячы ў Касцёле свайго задавальнення, ён кідаецца ў іншую крайнасць — пачынае займацца магіяй, гаданнем, чарамі.

Што мы можам параіць такому чалавеку, якім чынам можам дапамагчы, як вярнуць яго на шлях праўды? Такія і падобныя пытанні ставіць перад намі сучасны свет. І мы павінны на іх адказаць. Мне здаецца, што найлепшы адказ дае сённяшняе Евангелле, якое кажа: паглядзіце, людзі, якія былі хворымі духоўна і фізічна, вылечваюцца. Трэба толькі зняць цёмныя акуляры і ўбачыць гэта.

Савецкі Саюз хварэў на цяжкую хваробу атэізму, які прывёў да масавага бязвер’я. Аднак Бог на нашых вачах учыніў цуд. Ён дараваў нам свабоду веравызнання і лекі ад гэтай атэістычнай хваробы, якія мы атрымліваем у Касцёле і праз дзеянне Касцёла як сакрамэнта паўсюднага збаўлення.

На вялікі жаль, чалавек сам адмаўляецца ад гэтых лекаў. Гэтым ён у другі раз наступае на тыя ж самыя граблі. Мы вытрымалі выпрабаванне пераследам веры, але ці вытрымаем выпрабаванне свабоды? Таму нашым, як біскупаў, абавязкам з’яўляецца паказаць людзям гэтыя лекі і навучыць іх карыстацца імі.    

Сімвалічна, што апошняй базылікай, дзе мы супольна цэлебруем святую Імшу ў межах сёлетняга візіту аd limina, стала святыня св. Яна на Латэране — катэдра Папы як біскупа Рыма, маці касцёлаў усяго свету.

Касцёл дае лекі сучаснаму свету найперш праз навучанне Святога Айца, які вельмі моцна заклапочаны маральным станам сучаснага чалавека. Праблема ў тым, што чалавек не надае гэтаму ўвагі.

Папросім сёння, у гэтай такой значнай для Каталіцкага Касцёла базыліцы, каб Дух Святы адарыў нас патрэбнымі дарамі ў практычнай рэалізацыі тых рэкамендацый, якія мы ўжо атрымалі і яшчэ атрымаем ад Папы, каб мы здолелі духоўна аднавіць наша грамадства і каб людзі сапраўды зразумелі, што Месія прыйшоў і дзейнічае ў сваім Касцёле — сакрамэнце паўсюднага збаўлення. Амэн.

 
Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Адвэнт 2009 года
2009-11-23 15:37:19
ДАЙ НАМ, ПАНЕ, СВАЁ ЗБАЎЛЕННЕ

«Пакажы нам, Пане, сваю міласэрнасць

і дай нам сваё збаўленне» (Пс 85 (84), 8)


Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

1. Гэтыя словы спеву перад Евангеллем вельмі добра перадаюць тыя пачуцці, з якімі мы сёння збіраемся ў нашых касцёлах на пачатку новага літургічнага года. Мы добра ведаем, што літургічны год прадстаўляе нам гісторыю нашага збаўлення і праз адпаведныя набажэнствы робіць нас яе ўдзельнікамі. Літургічны год распачынаецца Адвэнтам, часам чакання і разважання над прыйсцем Збаўцы ў наш свет.

Менавіта таму сёння Касцёл моліцца словамі псальма: «Пакажы нам, Пане, сваю міласэрнасць і дай нам сваё збаўленне» (Пс 85(84), 8). Разам з Псальмістам мы просім аб Божай міласэрнасці і збаўленні. Мы добра ведаем, што ласка збаўлення — гэта ласка бязмежнай Божай міласэрнасці. Чалавек сам не змог бы збавіць сябе, бо збавіць — азначае вызваліць з грахоўнай няволі. Ніхто іншы, акрамя самога Бога, не можа гэтага ўчыніць. Менавіта таму Бог пасылае свайго Адзінароднага Сына, каб той праз сваю крыжовую смерць і ўваскрасенне збавіў чалавека. З любові да чалавека Хрыстус узыходзіць на крыж. Ягоная смерць на гэтым дрэве ганьбы, як лічылася ў тыя часы, — гэта найвышэйшая мера любові і дзеянне Бога супраць самога сябе, як навучае Папа Бэнэдыкт XVI у энцыкліцы «Бог ёсць любоў» (пар. DCE 12).

2. Гэта вядомая ўсім нам гісторыя збаўлення, за якое чалавек заўсёды павінен быць удзячны Богу. Аднак, з іншага боку, адкуплены чалавек, які стаў абраным дзіцем Божым, усё часцей жыве, асабліва ў наш секулярны час, так, як быццам Бога зусім няма. Ён страціў пачуццё граху і імкнецца да абсалютнай свабоды рабіць усё, што яму хочацца. Ён не верыць у існаванне абсалютнай праўды. Для яго ўсё адносна. Сваю надзею ён ускладае на развіццё навукі і тэхналогіі, а таксама на матэрыяльныя каштоўнасці.

Аднак штодзённае жыццё паказвае, што гэтага далёка не дастаткова. Нават самы паспяховы і вельмі багаты чалавек не заўсёды шчаслівы. Сёння мы жывем лепш, нашыя гарады прыгажэюць, развіваецца інфраструктура, мы карыстаемся значна лепшымі аўтамабілямі і ездзім па значна лепшых дарогах, чым 20–30 гадоў таму. Але ці больш шчаслівыя мы ад гэтага, калі, напрыклад, да працы трэба дабірацца не 20 хвілін, а цэлую гадзіну, калі на кожным кроку здараюцца стрэсы і ўсё больш людзей павінны лячыцца ад іх, калі свет паглынуты вырашэннем праблемаў фінансавага крызісу, а сучасны чалавек упадае ў глыбокую дэпрэсію і душэўны неспакой? Да таго ж усё часцей назіраюцца далёкія ад духу Евангелля адносіны паміж людзьмі, праявы сацыяльнай несправядлівасці, распаўсюджванне, асабліва сярод моладзі, розных псеўдарэлігійных рухаў, магіі і чараў, а таксама эскалацыя тэрарызму, агрэсіўнай ксенафобіі і неталерантнасці, сужэнская нявернасць, разбэшчанасць і дашлюбнае сексуальнае жыццё, імкненне да абсалютнай свабоды рабіць усё, што пажадаецца і іншыя негатыўныя з’явы.

Сёння перавага аддаецца тым ці іншым каштоўнасцям паводле прынцыпу carpe diem — хапай дзень, карыстайся жыццём напоўніцу, які, са свайго боку, выключае пытанні пра будучыню. «Homo ludens» — «чалавек, які бавіцца» — бессэнсоўна трапляе ў вір жыцця. Гоман сучаснага свету ўкараняецца ў яго нутро, напаўняючы яго ажно па берагі. Яго ўжо не дасягае рэха мінулага часу, які ён ацэньвае адным словам: старое! Жыццё ён успрымае як кабарэ. Пакуль іскрыцца каляровае святло, забава працягваецца, і ніхто не пытаецца, што будзе пасля. Такое пытанне можа сапсаваць настрой. Акрамя таго, яно прагучала б як выклік будучыні, і таму на яго найчасцей адказваюць словамі самазаспакойвання: паглядзім, час пакажа, не будзем думаць пра гэта сёння, важна тое, што ёсць цяпер...

Таму калі задаюцца пытанні пра тое, куды ідзе сучасны свет, у якім кірунку ён развіваецца, што яго чакае ў будучыні і падобныя, то чалавека ажно жах бярэ. Гледзячы на сучасны свет і ягоныя праблемы, мы заўважаем, што чалавецтва перажывае не столькі фінансавы крызіс, колькі маральны, які вядзе да краю бездані. У такой сітуацыі мы пытаемся ў саміх сябе: што рабіць, хто нам можа дапамагчы, да каго ўцякаць?
На гэтыя і падобныя пытанні адказ дае сам Езус. У сваіх аб’яўленнях святой Фаустыне Кавальскай Ён сказаў, што адзіная надзея сучаснага свету — гэта Божая міласэрнасць. Гэта надзея насуперак надзеі (пар. Рым 4, 18), надзея, якая з’яўляецца лекам ад сучаснай дэпрэсіі. Таму на пачатку новага літургічнага года Касцёл просіць Бога аб міласэрнасці і збаўленні (пар. Пс 85 (84), 8).

3. Найперш гэтая міласэрнасць павінна праявіцца ў нашым навяртанні. А каб навярнуцца, трэба адвярнуцца. Ад чаго? Ад нашага эгаізму, ад нянавісці, злосці і неталерантнасці, ад звычкі не заўважаць Бога над сабою і людзей побач з намі, ад неўпарадкаванага пазасужэнскага карыстання Божым дарам сексуальнасці і іншых псеўдакаштоўнасцяў. Каб гэтага дасягнуць, трэба скіраваць свой позірк на тое, што трывае заўсёды і ніколі не змяняецца, а менавіта на адзіна сапраўдныя духоўныя каштоўнасці.

На авансцэне Адвэнту з’яўляецца святы Ян Хрысціцель, заданнем якога было падрыхтаваць дарогу прыходзячаму Збаўцы. Вучэнне, якое ён абвяшчаў, паходзіла не ад яго. Гэта не была ягоная мудрасць, але мудрасць таго, хто яго паслаў, мудрасць самога Бога. Гэтая мудрасць заключаецца ў тым, што, як навучаў святы Ян, трэба імкнуцца рабіць толькі дабро, навяртацца і такім чынам рыхтаваць шлях Пану, які прыходзіць (Пар Мц 3, 2–3).

Трэба таксама з пакорай і надзеяй адкрыцца на прыходзячага Збаўцу. Святы Ян Хрысціцель кажа, што за ім ідзе мацнейшы за яго. Як жа гэты Ян адрозніваецца ад папулярных «ідалаў» сучаснага свету! Яны абвяшчаюць саміх сябе непараўнальнымі зоркамі, а Ян, за якім ішлі натоўпы людзей, кажа, што за ім ідзе мацнейшы за яго, якому ён не варты развязаць раменьчык на сандалях (Пар. Ян 1, 27). Ідзе, сапраўды ідзе, ідзе ўжо больш за 2000 гадоў і будзе ісці ажно да канца вякоў!

4. У сувязі з гэтым хацелася б нагадаць словы святога Аўгустына: «Баюся, што Хрыстус пройдзе каля мяне і ніколі не вернецца». Сапраўды, набліжаецца час Яго прыйсця. Гэта чарговы Адвэнт у жыцці кожнага чалавека, за якім наступіць Божае Нараджэнне. Занепакоеныя складанай сітуацыяй сучаснага чалавека, мы ізноў пытаемся, што рабіць, каб не размінуцца з прыходзячым Панам? Святы Ян Хрысціцель адказвае: навяртайцеся. А гэта азначае: ідзіце ў пустыню свайго духоўнага жыцця, каб, знаходзячыся здалёк ад гоману сучаснага свету, пачуць Таго, які жыве ў нас, і вызваліцца ад гоману знешняга і ўнутранага, які значна больш небяспечны, бо заглушае чалавечае сумленне.

5. Умілаваныя браты і сёстры!
Падчас Адвэнту мы павінны асаблівым чынам задумацца над заўсёды жывым Божым словам. Таму трэба прымаць удзел у авдвэнтавых рэкалекцыях, жыць справядліва, рабіць учынкі міласэрнасці, чуваць і маліцца, да чаго заклікае нас у сённяшнім Евангеллі сам Езус Хрыстус (пар. Лк 21, 34–36).

У асабістай малітве трэба адкрыць у сабе Духа Святога, якога мы прынялі ў сакрамэнце хросту, і жыць паводле Яго наказаў, кіравацца Яго натхненнямі і не паддавацца згубным амаральным тэндэнцыям сучаснасці. Задумваючыся над сваім жыццём, трэба таксама адказаць на пытанне: які плён мы прыносім? Ці мы як хрысціяне даем добры прыклад іншым?

З пакораю святога Яна Хрысціцеля трэба верыць у тое, што Езус мае моц ачысціць таго, хто гэтага шчырым сэрцам жадае (Мк 1, 40–42). Трэба верыць у тое, што Ён можа адбудаваць усё знішчанае і выправіць папсаванае. Трэба таксама верыць у тое, што ў сакрамэнце пакаяння Ён хоча нам дапамагчы адшукаць тую частку духоўнага багацця, якую мы страцілі.

Каб перажыць навяртанне, трэба па прыкладзе блуднага сына ўстаць і пайсці насустрач прыходзячаму Езусу (пар. Лк 15, 18), які, бязмежны ў сваёй міласэрнасці, у сакрамэнце пакаяння можа ўчыніць нашае жыццё сапраўды годным сыноў і дачок Божых, учыніць яго скарбам.

Давяраючы ўсіх вас Божай міласэрнасці, у Год святарства, дзякуючы якому Езус асабліва праяўляе сваю міласэрнасць, праз заступніцтва Марыі — Маці Адвэнту — ад усяго сэрца на гэты час Божай ласкі і навяртання благаслаўляю ў імя Айца, + і Сына, і Духа Святога.
Амэн.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Мінск, 21 лістапада 2009 г.
Успамін ахвяравання
Найсвяцейшай Панны Марыі

 
Доклад архиепископа Кондрусевича «Декларация „Nostra Aetate“ и развитие христианско-иудейского диалога»
2009-11-10 10:37:35

Международная конференция:
«Христианско-иудейский диалог: религиозные ценности как основа взаимоуважения в гражданском обществе в условиях глобального экономического кризиса»,
Минск, 9–11 ноября 2009 г.


1. Ваши Высокопреосвященства, глубокоуважаемые раввины, братья во священстве, монашествующие, представители христианства и иудаизма, светской власти, мира науки и культуры, братья и сестры, досточтимое собрание.

Прежде всего, позвольте выразить благодарность Митрополиту Филарету и всем, кто проявил инициативу организации и проведения этой конференции, которая представляется чрезвычайно актуальной в контексте современных межрелигиозных отношений.

2. Сегодня, когда весь мир все чаще и чаще сталкивается с очень опасными вызовами времени, различные исповедания должны сделать все возможное, чтобы совместно ответить на них. Это наша нравственная обязанность. Мы обязаны показать миру, погрязшему в безнравственности, обмирщении, моральном релятивизме, ксенофобии, коррупции, нескончаемых военных конфликтах, терроризме, утверждении цивилизации смерти, что религиозные ценности, взаимопонимание, диалог и толерантность между различными вероисповеданиями есть путь к уврачеванию его современных проблем.

3. Четыре года назад Католическая Церковь отметила 40-летие завершения II Ватиканского Собора (1962-1965), коренным образом изменившего как собственно понимание Церкви, так и ее отношений с другими конфессиями, религиями и окружающим миром.

Основными целями Собора были: развитие самосознания Церкви, литургическая реформа, единство христиан и диалог Церкви с миром (ср. Ench Vat, I, p. 103). Во время этого церковного форума Собор ответил на главный вопрос: «Ecclesia: quid dicis de teipsa?» – «Церковь, что говоришь о себе самой?» (ср. AnCr, X, s. 215). Причем ответил в дух аспектах: «аd intra» и «аd extra», т.е. «внутреннем» и «внешнем». Это было нечто новое, доселе не виданное в жизни Католической Церкви.

4. Одним из принятых Собором документов, определяющим отношение Церкви к окружающему миру, и является декларация об отношении к нехристианским религиям «Nostra aetate».

Этот документ начал формироваться только в 1964 г., т.е. на III-ей сессии Собора. Первоначально в проекте документа об экуменизме в его отдельном разделе говорилось также и об отношении к иудеям и другим нехристианским религиям. Однако такая схема подверглась острой критике Отцов Собора, которые желали иметь отдельный, посвященный нехристианским религиям документ.

В результате чего был подготовлен проект декларации, состоящей из пяти параграфов: вступление, отношения с нехристианским миром, отношения с мусульманами, с иудеями и всеобщее, отказывающееся от дискриминации и ее осуждающее, братство людей.

Это стало ярким свидетельством динамичности Католической Церкви, которая, познавая себя, открывается также и нехристианскому миру.

5. В последствии схема декларации была доработана в соответствии с пожеланиями Отцов Собора, рассмотрена и принята на IV-ой его сессии в 1965 г. (ср. Lambert, NOK, s. 193; LThK Vat II, II, S. 472-474; LThK Vat II, III, S. 649).

Документ касается следующих восьми тем:

1-ая – об одном сообществе, которое составляют все народы, у которых одна цель – Бог.

2-ая – о различных нехристианских религиях. О естественной, основанной на признании различными народами некоей сокровенной силы, проявляющейся в событиях человеческой жизни (в том числе – признание Верховного Божества) религии. Об индуизме, в котором люди исследуют божественную тайну и выражают ее в мифах и философских размышлениях. О буддизме, который учит тому, как обрести состояние совершенного освобождения или достичь наивысшего озарения собственными усилиями или при помощи свыше.

3-ая – об уважительном отношении к мусульманам, поклоняющимся Единому Богу, Живому и Сущему, милосердному и всемогущему, Творцу неба и земли, признающему Авраама и пророков;

4-ая – об общем духовном наследии христиан и иудеев;

5-ая – о принципиальной неприемлемости коллективной ответственности иудеев за смерть Христа;

6-ая – о том, что иудейский народ не может считаться отверженным Богом;

7-ая – призыв не учить тому, что несообразно с Евангелием и духом Христовым;

8-ая – об осуждении дискриминации и притеснения людей по причине их национальной принадлежности, расы, общественного положения или вероисповедания и о необходимости созидания общечеловеческого братства (ср. NA).

Таким образом, Декларация «Nostra aetatе» открыла новую эру в отношениях Католической Церкви с нехристианскими религиями.

6. Хотя декларация «Nostra aetate» является самым коротким документом II Ватиканского Собора, тем не менее, она как по своему содержанию, так и духу наилучшим образом отвечает стремлению Собора вести диалог Церкви с окружающим миром, в нашем случае — с  не принадлежащими к христианству верующими в Бога. Ее положения логическим образом вытекают из учения основного соборного документа — догматической конституции о Церкви «Lumen gentium» («Свет народам») о новом народе Божием, в который призваны все люди (ср. LG 13).

7. В своем учении декларация подчеркивает то, что является общим и объединяет Католическую Церковь с нехристианскими религиями, а именно: стремление ответить на вопросы о том, кто есть человек, каков смысл его жизни, что такое добро и грех, откуда возникает страдание и зачем оно, где искать путь к обретению истинного счастья, что такое смерть, суд и воздаяние после смерти, что представляет собой последняя и неизреченная тайна, от которой мы происходим и к которой стремимся (ср. NA 1). Она также подчеркивает стремление к установлению братских отношений с людьми других национальностей, общественного положения и вероисповедания (ср. NA 5).

8. Основным и совершенно новым в учение Католической Церкви является признание имеющихся в других религиях, и особенно в иудаизме, духовных и нравственных благ, а также социально-культурных ценностей (ср. NA 2).

Учение декларации об иудеях и иудаизме можно свести к трем следующим пунктам (ср. NA 4):

8.1. Объективно существует тесная связь между Церковью и иудейским народом. Христиан и иудеев объединяет Ветхий Завет. Христос, Мария, Апостолы и первые христиане были евреями. Т.е. Декларация особо подчеркивает общее наследие иудеев и христиан.

8.2. Декларация представляет совершенно новый взгляд на ответственность евреев за смерть Христа. Она учит, что хотя иудейские власти настояли на смерти Иисуса, однако это не может быть вменено в коллективную вину как всем жившим тогда иудеям, так и живущим сегодня, и поэтому их нельзя считать отверженными Богом.

8.3. Католическая Церковь осуждает и сожалеет о ненависти, гонениях и всех проявлениях антисемитизма, которые, когда бы то ни было и кем бы то ни было, направлялись против иудеев.

Таким образом, декларация «Nostra aetate» заканчивает грустное время противостояния, когда к исповедникам нехристианских религий католики относились с пренебрежением, а иногда даже и с ненавистью.

9. Принимая эту важную декларацию, Католическая Церковь сделала еще один шаг в развитии столь необходимого межрелигиозного диалога. В ней она приглашает всех людей преодолевать религиозные конфликты, вместе продвигать нравственные ценности, стремиться к миру, справедливости и свободе. Она признает сокрытую в каждом человеке глубокую жажду божественного. Нехристианские религии, признавая высшее существо, отвечают принципам человеческой мудрости. Христианство и иудаизм предлагают свое видение Бога, однако всегда Единого Творца, который сотворил человека и воздаст ему по его делам.

Декларация «Nostra aetate» воистину стала поворотным пунктом Католической Церкви в отношении к нехристианским религиям. Впервые в своей истории она на наиболее высоком и авторитетном уровне, каким является Собор, определила к ним свое позитивное отношение — и это необходимо подчеркнуть особо.

Таким образом, II Ватиканский Собор оказал огромное влияние на развитие межрелигиозного диалога, открыл пути к примирению и установлению качественно новых отношений с представителями других религий.

10. В наше время, по прошествии более 40 лет от принятия этого документа, мы еще с большей остротой понимаем его необходимость и важность.

Все больше людей понимает, что для преодоления негативных явлений современный мир крайне нуждается в диалоге и толерантности как между государствами, экономическими системами, культурами, так и между мировыми религиями.

Гуманизация отношений между различными людьми исходит, прежде всего, из трансформации сердца в желании понять другого человека. Поэтому духовность является наиболее важным источником преображения мира и требует развития межрелигиозного диалога, который, в свою очередь, должен играть все более существенную роль в будущем развитии человечества.

В настоящее время также и процессы глобализации призывают к взаимному сотрудничеству и диалогу.
Диалог предполагает взаимную открытость, уважение к мнению другой стороны и отказ от монополии на истину, обладателем которой является Творец. Он требует терпения, щедрости, доброй воли, уважения, открытости и честности по отношению к противоположной стороне.

Диалог — это шанс для создания новых взаимоотношений, которые приведут к расширению сотрудничества, в котором так нуждаются как сами религии, так и мир перед лицом вызовов современности, чтобы созидать «цивилизацию любви».

11. Католическая Церковь в последнее время особое внимание обращает развитию не только межхристианского, но и межрелигиозного диалога, в том числе с иудаизмом. Особая заслуга принадлежит II Ватиканскому Собору, понтификам Иоанну XXIII, Павлу VI, Иоанну Павлу II, и в последнее время — Бенедикту XVI. С целью дальнейшего развития начатого Собором процесса были созданы специальные Папские Советы по содействию христианскому единству и по межрелигиозному диалогу.

11.1. Особо следует подчеркнуть понтификат Папы Иоанна Павла II, который был ознаменован развитием отношений с иудаизмом в духе учения II Ватиканского Собора и своих великих предшественников. Следуя этому духу, он шел навстречу с исповедниками иудаизма с присущим ему чувством уважения и желания помочь. Достаточно вспомнить, что он был первым в истории Католической Церкви понтификом, который в 1986 г. посетил синагогу в Риме.

Необходимо особо подчеркнуть, что именно Иоанн Павел II иудеев назвал «старшими братьями по вере» (ср. ППН, с. 134).

На молитвенные встречи религиозных лидеров в Ассизи в 1986 и 2002 г.г., Понтифик пригласил представителей не только иных христианских конфессий, но и нехристианских религий, в том числе и иудеев.

В Апостольском обращении «Ecclesia in Europa» - «Церковь в Европе» Иоанн Павел II призвал к осознанию особой роли Израиля в истории спасения, а также существования общих корней христианства и еврейского народа, призванного Богом к завету, который никогда не будет отозван (ср. Рим 11, 29) (ср. EE 56).

С присущим ему энтузиазмом, Иоанн Павел II развивал учение декларации «Nostra aetate» о том, что иные религии также «доносят луч Истины, просвещающий всех людей» (NA 2).

11.2. Нынешний Папа Бенедикт XVI продолжает линию II Ватиканского Собора и своего Великого предшественника.

19 августа 2005 г. в г. Кёльн в Германии Бенедикт XVI посетил синагогу, где призвал иудеев и христиан к развитию искреннего и доверительного диалога и заверил, что Католическая Церковь остается верной идеям терпимости, уважения, дружбы и мира между всеми народами, религиями и культурами. Главный раввин синагоги Нетанель Тайтельбаум отметил, что визит Папы в синагогу — это шаг навстречу миру между народами и знак преодоления прежнего антисемитизма христиан (ср. CE-ChL с. II–III.).

Исключительно важным было посещение Бенедиктом XVI бывшего концентрационного лагеря в Освенциме в мае 2006 г., где в газовых камерах погибли миллионы невинных людей многих национальностей и вероисповеданий, в том числе и евреи. На этом святом месте, где человечество прошло через «темную долину» Папа, как сын немецкого народа, говорил, что, уничтожая Израиль и осуществляя Шоах, гитлеровцы в действительности хотели вырвать корни христианской веры и заменить ее верой в господство сильного человека. Там он молился словами Псалма, как молитвы Израиля и христиан: «Господь — Пастырь мой; я ни в чем не буду нуждаться. Он покоит меня на злачных пажитях и водит к водам тихим. Подкрепляет душу морю; направляет меня на стези правды ради имени Своего. Если я пойду и долиною смерти, не убоюсь зла, потому что Ты со мной; Твой жезл и Твой посох — они успокаивают меня… и я пребуду в доме Господнем многие дни» (Пс 23 (22), 1–4. 6).

В мае н.г. Папа совершил свой визит в Святую Землю, где он также много внимания уделил встречам с исповедниками иудаизма. Папа посетил мемориал жертва Холокоста "Яд ва-Шем", нанес визит в Великий Раввинат, молился у стены плача. В мемориале он сказал, что, как и его предшественники, поддерживает задачу Церкви молиться и без устали действовать, чтобы ни когда больше зло не господствовало в сердцах людей. Обращаясь к раввинам в Великом Раввинате, Папа сказал, что Церковь, в мысль Декларации «Nostra aetate», продолжает высоко оценивать общее христианско-иудейское наследие и желает его углубления как через библейско-теологические исследования, так и дружеский диалог. Он также подчеркнул, что иудеи и христиане одинаково заинтересованы в обеспечении уважения к святости человеческой жизни, центральной роли семьи, воспитания молодежи, свободы религии и осознания нравственно здорового общества.

12. Вызовы нашего времени требуют нового, более динамичного подхода к развитию как экуменического, так и межрелигиозного диалога, в том числе с иудеями. Этот диалог должен проходить с участием общества, как с целью обсуждения насущных проблем, так и поиска путей их решения. В связи с этим следует особо отметить создание в 2009 г. Общественного Совета по нравственности в Республике Беларусь, куда вместе с общественными деятелями вошли представители православия, католицизма, лютеранства, иудаизма и ислама.

Основная масса проблем, вызванных процессами секуляризации и нравственного релятивизма — это проблемы, возникающие по причине духовного вакуума, который является вызовом для последователей всех религий. Поэтому мы должны стремиться к совершенству и своей жизнью являть пример открытости, диалога и толерантности, а также утверждения религиозных ценностей в жизни современного мира, помня о том, что земля для всех нас — общий дом.

Это позволит всем религиям, особенно христианству и иудаизму, внести свой посильный вклад в утверждение общих нравственных ценностей с целью развития взаимоуважения в гражданском обществе, чтобы каждый мог сказать: «как хорошо братьям жить вместе» (ср. Пс 133 (132), 1) во исполнение слов декларации «Nostra aetate»: «быть в мире со всеми людьми (ср. Рим 12, 18), чтобы действительно стать детьми Отца, Который на небесах (ср. Мф 5, 18)» (NA 5).

 
Приветственное слово архиепископа Тадеуша Кондрусевича во время открытия международной конференции: «Христианско-иудейский диалог: религиозные ценности как основа взаимоуважения в гражданском обществе в условиях глобального экономического кризиса»
2009-11-09 16:12:28


Минск, 9–11 ноября 2009 г.


Высокое собрание.

Прежде всего, позвольте выразить свою радость по случаю открытия международной конференции: «Христианско-иудейский диалог: религиозные ценности как основа взаимоуважения в гражданском обществе в условиях глобального экономического кризиса» и выразить искреннюю благодарность Его Высокопреосвященству Митрополиту Минскому и Слуцкому, Патриаршему Экзарху Всея Беларуси Филарету, а также всем ее организаторам. Принимая во внимание то, что два года назад в Минске была проведена конференция на тему христианско-исламского диалога, видно, какое большое значение в современном мире придается развитию межрелигиозных отношений.

Действительно, стремительно развивающийся и надеющийся на свою самодостаточность, наш мир неожиданно оказался в очень трудной и достаточно необычной, вызванной глобальным экономическим кризисом, ситуации. Все только и заняты поиском причин этого явления и выходов и него.

Необходимо, однако, помнить, что среди этих причин - не только экономические. Надо обратить внимание и на духовный кризис, который переживает наше общество. Современный мир созидается, прежде всего, на достижениях науки и техники, которые действительно внушительны и поражают. Однако их безнравственное использование очень быстро может привести к плачевным результатам, что и видно невооруженным глазом.

Не достаточно пользоваться только материальными ценностями, необходимы и религиозные. Не зря в книге Притчей написано, что «Господь дает мудрость» (Пр 2, 6). «Дает мудрость» — это значит, указывает путь к совершенству.

К сожалению, современный постмодернистский, секулярный и релятивистский мир добровольно отказывается от духовных корней и ценностей. Это знамение нашего времени и одновременно вызов, на который необходимо отвечать и отвечать совместно.

Христианство духовно соединено с потомством Авраама и имеет общее и великое с иудеями духовное наследие, на которое необходимо опираться в развитии взаимоотношений. Бог Авраама и Исаака — это также и Бог христиан. Не зря мы называем иудеев нашими старшими братьями в вере. II Ватиканский Собор, давший новый толчок для развития христианско-иудейского диалога, подчеркивает общую основу христианства и иудаизма. Католическая Церковь признает имеющиеся в иудаизме духовные и нравственные блага, а также социально-культурные ценности. У наших религий также много схожих подходов для решения наиболее острых проблем современности. В связи с этим данная конференция приобретает особую значимость.

Выражаю надежду, что начинающаяся конференция будет способствовать не только дальнейшему развитию христианско-иудейского диалога, но и утверждению религиозных ценностей как базовых для созидания климата взаимоуважения и толерантности в многонациональном и поликонфессиональном обществе на его благо.

Спасибо за внимание.

 
Гамілія арцыбіскупа Кандрусевіча падчас святой Імшы ў межах канферэнцыі «Евангелізацыя ў сучасных абставінах секулярызму»
2009-11-08 10:54:06


Мінск, касцёл св. Сымона і св. Алены, 8 лістапада 2009 г.

Глыбокапаважаныя браты і сёстры, удзельнікі канферэнцыі «Евангелізацыя ў сучасных абставінах секулярызму».

1. Благаслаўлёныя тыя, хто да канца давярае сябе Богу і захоўвае ў сабе жывую веру. Гэтыя словы самі просяцца пасля таго, як мы выслухалі сённяшнія чытанні. Ці заўважылі мы, што першае чытанне і Евангелле нагадваюць пра ўдоў? У першым чытанні гутарка ідзе пра ўдаву, якая падзялілася сваёй ежай з прарокам Іллёй. Евангелле прадстаўляе ўдаву, якая ахвяравала ў скарбонку ўсё тое, што мела. Аўтар другога чытання да Габрэяў не ўжывае слова «ўдава». Аднак мы можам сказаць, што збаўчая смерць Езуса Хрыста на крыжы як быццам пакінула Ягоных вучняў удаўцамі, бо яны засталіся без свайго Настаўніка.

2. Ва ўсіх гэтых трох выпадках гаворка ідзе пра вялікую ахвяру. У першым чытанні ўдава, якая карміла прарока Іллю, верыла ў Бога Ізраэля, які забяспечыць яе патрэбы, дзякуючы чаму ні яна, ні яе сын не памруць з голаду. У другім чытанні Езус, ахвяруючы сябе за грахі свету, даверыўся свайму Нябеснаму Айцу, што Ён уваскрасіць Яго са смерці. У Евангеллі ўдава, якая ахвяравала ўсё, што мела, паверыла Богу, што Ён не пакіне яе адну і дапаможа вырашыць яе праблемы.

3. Ва ўсіх трох выпадках кожны, пра каго апавядалася ў Божым слове, быў благаслаўлёны паводле ягонай ахвяры. Удава і яе сын не засталіся галоднымі, бо кадушка мукі не скончылася, а збан алею не апусцеў. Езус сапраўды быў усхвалены праз свайго Айца, бо ў небе заняў месца праваруч Яго. Бедная ўдава ў прысутнасці Уцелаўлёнага Слова Езуса Хрыста аддала Богу ўсё, што мела. Яе ўчынак, запісаны ў Святым Пісанні, будзе заўжды вядомы ў Касцёле.

Бог заўсёды ўзнагароджвае тых, хто захоўвае ў сваім жыцці жывую веру. У яго ніхто не застаецца незаўважаным. Калі ты пакорны, ты будзеш заўважаны. Калі ты ганаровы, як кніжнікі, якія любяць хадзіць у доўгіх шатах, займаць першыя месцы ў сінагогах і прымаць прывітанні на рынку, таксама будзеш заўважаны, але атрымаеш асуджэнне з боку простых людзей. Калі ты пакорны, як удава з сённяшняга Евангелля, ты таксама будзеш заўважаны і Бог табе аддзячыць паводле тваёй ахвяры.

4. У другім сённяшнім чытанні гаворыцца, што Езус памёр адзін раз дзеля збаўлення чалавека сваёю дасканалай ахвярай. Яго ахвяра на Крыжы — як Баранка Божага — завяршыла час Старога Запавету Божага права і распачала час Новага Запавету, час Божай ласкі. І калі напрыканцы часоў Езус ізноў прыйдзе, то ўжо не будзе ахвяроўваць Сябе за грахі чалавецтва, але будзе судзіць жывых і памерлых. Ён будзе збіраць святых, якія даверыліся Богу, захавалі веру жывой і якія чакалі другога прыйсця Сына Божага.

Мы не можам забываць словы, якія Бог сказаў Абрагаму: «Я — Бог жывых, а не памерлых». Жывымі ў Бога з’яўляюцца тыя, хто сапраўды яму давярае і ёсць святлом свету, хто свеціць любоўю да Бога і людзей.

У небе няма месца не толькі для няверуючых, але таксама для індыферэнтаў або тых, хто не хоча захоўваць нормы хрысціянскага жыцця так, каб яны маглі быць прыняты Богам. Кніга Апакаліпсісу кажа пра гэта вельмі ясна: «Ведаю твае справы: ты ні халодны, ні гарачы. О, калі б ты быў халодны ці гарачы! Але таму, што ты цёплы, а не гарачы і не халодны, выплюну цябе з вуснаў Маіх» (Ап 3, 15–16). Цёплыя — гэта тыя, якія кажуць: «Я спавядаюся толькі раз у год, бо часцей не абавязкова. Я хаджу ў Касцёл на святы, можа, часам у нядзелю, бо ў будні дзень не абавязкова. Я жыву так, як жывуць усе іншыя, бо быць законнікам ці законніцай не абавязкова. Я не чытаю Біблію і не з’яўляюся актыўным членам нашай парафіяльнай супольнасці, бо гэта таксама не абавязкова» і г.д.

5. Адносна такіх адказаў св. Павел кажа: «Прашу вас, браты, праз літасць Божую: аддайце вашыя целы на ахвяру жывую, святую, прыемную Богу — на разумнае служэнне вашае. І не дастасоўвайцеся да гэтага веку, але перамяняйцеся праз абнаўленне розуму вашага, каб вы пазналі, якая воля Божая — добрая, прыемная і дасканалая» (Рым 12, 1–2).

Удава, якая карміла Іллю, ведала Божую волю. Бедная ўдава з сённяшняга Евангелля таксама ведала яе. Езус Хрыстус, Які ахвяраваў Сябе за нашы грахі, ведаў волю свайго Нябеснага Айца. Усе яны, напоўненыя Духам Божым, чынілі тое, што добра, прыемна і дасканала ў вачах Божых.

6. Гэтай святой Імшой завяршаецца канферэнцыя, прысвечаная евангелізацыі, падчас якой многа гаварылася пра саму евангелізацыю, рэлігійную адукацыю, выкарыстанне СМІ ў евангелізацыі і г.д., а таксама аб практычных яе аспектах.  Божае слова, якое мы пачулі і аб якім мы разважаем падчас святой Імшы, павінна пабудзіць нас да рэгенерацыі нашых хрысціянскіх абавязкаў адносна праблемы евангелізацыі, бо яшчэ так многа сэрцаў не ведае Евангелля.

Найперш мы павінны памятаць, што без Бога нічога не зможам зрабіць. Таму трэба аднавіць у сабе давер да Бога і ў ім пакласці нашу надзею, так, як гэта ўчынілі ўдовы з сённяшніх чытанняў і як учыніў гэта Езус Хрыстус. Далей, трэба апрануцца ў адзенне Божай ласкі і даверыцца дзеянню Духа Святога, каб стаць падобнымі да Хрыста і жыць жывой верай, бо не дастаткова, каб яна была толькі цёплай. Калі мы толькі цёплыя і індыферэнтныя, то якімі апосталамі, або сведкамі Евангелля, мы можам быць? І нарэшце, трэба памятаць пра наш хрысціянскі абавязак абвяшчаць Евангелле ўсім народам. Гэта мандат Езуса Хрыста, гэта нашае заданне, асабліва ў межах новай евангелізацыі, за якую адказныя ўсе — не толькі святары і кансэкраваныя асобы, але таксама і свецкія вернікі.

Касцёл заклікае ўсіх нас выканаць гэтую задачу з даверам, які меў Езус, калі ішоў выконваць волю свайго Нябеснага Айца, з даверам удоў, пра якіх гаворыцца ў сённяшніх чытаннях, а Бог учыніць новы цуд — праз нас занясе Евангелле ў самыя цёмныя куткі нашага грамадства. Амэн.

 
Слова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на адкрыццё канферэнцыі «Новая евангелізацыя ў сучасным свеце»
2009-11-07 15:08:55


Мінск, касцёл св. Сымона і св. Алены, 7–8 лістапада 2009 г.


Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

Слова «евангелізацыя» мае грэчаскае паходжанне і азначае прапагандаванне вучэння аб Езусе Хрысце.

Евангелізацыя — гэта не столькі навучанне і перадаванне ведаў, колькі сведчанне пра асобу Хрыста. Галоўнай мэтай евангелізацыі з’яўляецца пазнанне Езуса Хрыста, а не пераказ абавязковых праўдаў маралі, чым займаецца катэхізацыя. Евангелізацыя скіравана як да няверуючых, так і да веруючых, якія яшчэ не перажылі асабістай сустрэчы з Богам або чыя вера аслабла і якія, хоць і называюць сябе хрысціянамі, тым не менш жывуць так, як быццам Бога няма. Таму часам такое абвяшчэнне  Евангелля называецца новай евангелізацыяй ці рэевангелізацыяй.

Існуе шмат формаў евангелізацыі. Такімі формамі можна назваць усе, якія не выходзяць за рамкі хрысціянскага маральнага і этычнага вучэння. Існуюць евангелізацыйныя місіі, хрысціянскія таварыствы, школы новай евангелізацыі і г. д. У справе евангелізацыі можа быць выкарыстана і музыка як носьбіт евангельскага зместу, канцэрты, даклады, канферэнцыі, дыскусіі і г. д.

Каталіцкі Касцёл у Беларусі таксама падвяргаецца негатыўным уплывам секулярызму, і ён не можа сядзець склаўшы рукі і чакаць, што яны пройдуць міма яго. Сярод нашых вернікаў таксама шмат тых, хто страціў веру і з’яўляюцца намінальнымі хрысціянамі, якія патрабуюць новай евангелізацыі. У сітуацыі, калі час робіць нам новыя выклікі, мы перажываем дзіўны парадокс. Падчас ганенняў на Касцёл вернікі нашай краіны не толькі захавалі веру, але і перадалі яе новым пакаленням. У наш час свабоды веравызнання людзі самі адракаюцца ад веры ў Бога. На занятках па рэлігіі яны пазнаюць праўды веры, але ў жыцці сустракаюцца з іншым светам, які вабіць іх больш, чым праўда Евангелля. Гэта новыя і вельмі сур’ёзныя выклікі нашага часу, на якія трэба адказаць. А для таго, каб адказаць, трэба быць падрыхтаваным да гэтага.

Спадзяюся, што канферэнцыя, якая распачынаецца сёння, дапаможа нам праз прызму Евангелля паглядзець на існуючыя праблемы з мэтай знайсці дзейсныя лекі ад засілля секулярызму і ад імкнення да абсалютнай свабоды, з якой вынікае ўсёдазволенасць, каб наша вера заставалася непахіснай і каб мы былі яе мужнымі сведкамі, каб людзі ў сваім жыцці кіраваліся не прывабнасцю зменлівага свету, а вечнымі і нязменнымі праўдамі хрысціянскай веры.

З гэтай надзеяй і найлепшымі пажаданнямі аб’яўляю канферэнцыю  «Новая евангелізацыя ў сучасным свеце» адкрытай.

Дзякую за ўвагу.

 
Тадеуш Кондрусевич: я просто солдат Христа
Копировать
2009-07-11 13:52:38

На сайте «Белорусских новостей» 6 декабря прохшла онлайн-конференция с архиепископом,  митрополитом Минско-Могилевским Тадеушем Кондрусевичем.

 
Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікі пост 2009 г.
2009-07-22 10:40:59
НЕ ХЛЕБАМ АДЗІНЫМ

Шаноўныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

1.     Словы Езуса Хрыста: «Не хлебам адзіным будзе жыць чалавек, але кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых» (Мц 4, 4), разам з Ягоным заклікам: «наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле» (Мк 1, 15) павінны стаць праграмаю Вялікага посту, які мы распачалі, кіраўніцтвам да дзеяння на гэты час ласкі і збаўлення. Гэта вельмі актуальна сёлета, калі мы адзначаем Год святога апостала Паўла, які без рэшты прысвяціў сябе выключна абвяшчэнню Божага слова сярод розных народаў.

2.     Перад тым, як распачаць сваю дзейнасць, мэтай якой было абвяшчэнне Божага Валадарства і збаўленне чалавека, Езус пайшоў у пустыню, каб у малітве падрыхтавацца да тае місіі, якую даручыў Яму Ягоны нябесны Айцец. Як памятаем, Ён прабыў у пустыні сорак дзён і начэй.

Калі нехта быў у пустыні і пражыў у ёй нейкі час, то добра ведае, што знаходжанне там — гэта сапраўды час выпрабавання, якое вытрымліваюць моцныя не толькі целам, але перадусім моцныя духам. Куды ні зірнеш — паўсюль бясконцыя пяскі, што сягаюць за далягляд, і толькі вецер пустыні вее над імі. Дзе-нідзе кволая травічка ды карлікавыя дрэўцы. Удзень — невыносная спякота, а ўначы — сцюдзёны холад, што прабірае да касцей.

У такіх умовах вельмі хутка пачынае адчувацца недахоп прадуктаў харчавання і асабліва вады. Вядома, што ў пустынях бываюць і аазісы, дзе ёсць вада і буйная расліннасць, аднак іх вельмі мала. А піць хочацца, прычым вельмі моцна. І тут над распаленымі пяскамі паўстаюць так званыя міражы — здаецца, вось-вось зусім недалёка вада. Але на самай справе яе няма...

І вось у такім месцы Езус знаходзіцца сорак дзён і начэй. Натуральна, пасля гэтага ва ўсім Ягоным целе адчуваецца вялізная стома, і гэта спрабуе выкарыстаць сатана, які Яго спакушае. Ён прапануе Яму хлеб; намаўляе кінуцца ўніз са святыні, каб Анёлы Яго ўратавалі; прапануе ўсе валадарствы свету, каб Езус толькі пакланіўся яму. Змучаны фізічна Езус Хрыстус тым не менш рашуча адкінуў гэтыя прапановы, кажучы, што аднаму Богу трэба служыць і што для жыцця чалавека патрэбны не толькі хлеб, але і слова Божае (пар. Мц 4, 1–11).

3.     Мы добра ведаем гэтую евангельскую гісторыю пра пост і спакушэнне Езуса, якую Касцёл нагадвае на пачатку Вялікага посту, і, напэўна, ужо прызвычаіліся да яе. Некаторыя, можа, нават думаюць, што некалі былі іншыя часы, калі практыкаваліся доўгія пасты і цяжкае пакаянне, сёння непрыдатныя. Сапраўды, у наш час ужо няма такіх суровых практыкаў. Аднак, як падкрэслівае Папа Бэнэдыкт XVI у сваім Пасланні на Вялікі пост 2009 года, хоць пост і служыць здароўю чалавека, але для верніка «ён з’яўляецца ў першую чаргу „тэрапіяй“, якая дапамагае вылечыць усё тое, што перашкаджае выкананню Божай волі» .

Змяняецца практыка посту, змяняюцца таксама і пустыні. Так, напрыклад, у пустыні Невада ў ЗША паўстаў суперсучасны горад-казіно Лас-Вегас з вельмі развітой інфраструктурай, дзе на вуліцах растуць прыгожыя дрэвы і экзатычныя расліны. Таму многія думаюць, што калі настолькі змяняюцца ўмовы жыцця, нават у безжыццёвай раней пустыні, то могуць змяняцца і маральныя прынцыпы.

У наш час чалавек таксама імкнецца пазбягаць любога негатыву, таму ў сваёй гаворцы нават пра вельмі цяжкія справы стараецца распавядаць, ужываючы выключна пазітыўныя выразы. У гэтым, канечне, няма нічога дрэннага, аднак тут існуе небяспека наўпрост не казаць таго, што павінна быць сказана. Напрыклад, мы сцвярджаем, што трэба абараняць жыццё, і ў той самы час асцерагаемся сказаць, што з хрысціянскага пункту гледжання аборт — гэта забойства, і таму ён не дапушчальны.

Сярод усеагульнага неспакою і трывогі, якія выклікаў сусветны фінансавы крызіс, чуваць нямала галасоў, што ён дасць пачатак новаму развіццю эканомікі — і мы ўсе спадзяемся, што так і будзе. Аднак у той жа час трэба памятаць і пра тое, колькі няшчасцяў крызіс ужо прынёс, колькі людзей страціла працу і нават надзею, асабліва тых, хто яе ўскладаў на матэрыяльныя дабрабыт. Адзін нямецкі міліярдэр быў так узрушаны крахам свайго бізнесу, што скончыў жыццё самагубствам.

Разам з тым, мы добра ведаем, што калі бацькі вучаць дзіця, як трэба пераходзіць вуліцу, то не толькі гавораць яму, што дазволена пераходзіць на зялёнае святло святлафора, але пры гэтым асабліва настойліва падкрэсліваюць, што пераходзіць на чырвонае святло забаронена.

На жаль, мы з’яўляемся сведкамі таго, што прынцып «чым горш — тым лепш» часам пераносіцца і на духоўнае жыццё. Пануючы ў секулярным свеце духоўны крызіс, на думку некаторых, — гэта час ачышчэння, бо моцныя верай застануцца, а слабыя адыдуць. Не да гэтага, аднак, заклікае Езус. Ён, як Добры Пастыр, аддае сваё жыццё за авечак і шукае згубленую (пар. Лк 15, 4–6; Ян 10, 11).

Пры існуючай тэндэнцыі прадстаўляць праблемы сучаснага свету ў пазітыўным рэчышчы трэба, аднак, памятаць пра тое, што Бог не заўсёды гаворыць такім чынам. Возьмем, напрыклад, Дэкалог — Дзесяць Божых запаведзяў, якія былі дадзеныя чалавеку Богам менавіта ў форме забаронаў. Кожная Божая запаведзь распачынаецца словам «не». Гэта не азначае, што Бог усё толькі забараняе. Ён як добры знаўца душы чалавека і добры настаўнік, ведаючы чалавечую слабасць, хоча, каб чалавек як мага лепш усвядоміў, да чаго можа прывесці парушэнне Ягонага закону.

Найлепшым прыкладам можа быць гісторыя нашых прабацькоў Адама і Евы ў раі. Замест таго, каб быць паслухмянымі Богу, які забараніў ім есці з дрэва пазнання дабра і зла (пар. Быц 2, 17), яны паслухаліся злога духа, які сказаў Еве, што, калі яны пакаштуюць плод з гэтага дрэва, то адкрыюцца іхнія вочы, і яны будуць, як Бог, які ведае дабро і зло (пар. Быц 3, 5). Спроба пераступіць Божы наказ прывяла да катастрофы, якая закранула не толькі нашых прабацькоў, але таксама і ўсё чалавецтва. Адам і Ева не толькі павінныя былі пакінуць рай, але ад іх на ўсё чалавецтва перайшоў першародны грэх.

4.     Відавочна, што ў сучасным свеце гісторыя паўтараецца. Чалавек, пачынаючы сумнявацца ў бясспрэчнай вартасці маральных каштоўнасцяў, замест таго, каб сказаць Богу «так», кажа яму «не»; замест таго, каб у сваім жыцці ўвасобіць словы малітвы Панскай: «няхай будзе воля Твая», усё часцей кажа: «няхай будзе мая воля». Гэтым самым ён парушае ўстаноўлены Творцам парадак у духоўным і грамадскім жыцці, у экалогіі і ў іншых сферах.

Мы б’ем трывогу, выказваючы занепакоенасць маральным станам сучаснага чалавека, асабліва моладзі. У сучасным свеце чалавек паводзіць сябе ўсё больш амаральна: гэта і неабмежаваная пачуццёвасць, і культ спажывання, і адсутнасць пачуцця меры ва ўсім. СНІД і наркаманія, якія ахапілі ўжо многія краіны свету, хутка распаўсюджваюцца таксама ў нас. Трэба прызнаць, што вельмі шмат намаганняў робіцца як у свеце, так і у нашай краіне, каб перамагчы гэтую пандэмію сучаснасці. Аднак, з іншага боку, надзейны лек ад гэтага вядомы, і ён існуе столькі, колькі існуе чалавецтва. Гэты лек — жыць паводле закону Божага. Сапраўды, чалавек павінен жыць не толькі штодзённым хлебам, пошукам прыемнасцяў і імкненнем да багацця і ўлады, але таксама і перадусім Божым словам.

5.     Нам, людзям XXI стагоддзя з яго нябачаным дагэтуль развіццём навукі і тэхнікі, якое нараджае надзею, што навукова-тэхнічны прагрэс дапаможа вырашыць усе праблемы, а таксама імкненнем да абсалютнай свабоды, нялёгка сабе ўявіць, што ў нашым жыцці таксама можа з’явіцца злы дух, каб нас спакушаць. Гэта не пустыя словы, бо калі злы дух наважыўся спакушаць Хрыста, то чаму не можа спакушаць нас? І ён спакушае. Трэба толькі ўмець бачыць гэта, а для гэтага неабходна адкрыць вочы на сучаснае жыццё і паводзіны сучаснага чалавека. Як Бог не памёр і не пайшоў на пенсію ці ў адпачынак, так і злы дух ніколі не дрэмле. Ён, як рыклівы леў, ходзіць, шукаючы, каго праглынуць (пар. 1 П 5, 8). Аб існаванні злога духа, якога нельга ігнараваць, і яго дзейснасці ў сучасным свеце часта гаварыў Слуга Божы Ян Павел II і працягвае гаварыць Папа Бэнэдыкт XVI.

Адна легенда апавядае, як Люцыфер вырашыў праверыць, ці ягоныя д’яблы добра працуюць, гэта значыць, ці добра спакушаюць людзей. Праверка выкрыла, што яны нічога не робяць. Незадаволены Люцыфер спытаўся, чаму яны сядзяць, склаўшы рукі. Д’яблы адказалі: «Няма сэнсу абцяжарваць сябе, бо сёння людзі вельмі добра спакушаюць адзін аднаго». І гэта праўда. Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова паглядзець на жыццё сучаснага чалавека, асабліва моладзі, каб пераканацца, што сёння сумленне і пачуццё сораму — у вялікім дэфіцыце.

Як жа мы павінны рэагаваць на гэта? Адказ нам дае сам Збаўца: «Не хлебам адзіным будзе жыць чалавек, але кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых» (Мц 4, 4). Таму Вялікі пост і пакаянныя практыкі «ўмацоўваюць унутраную гатоўнасць слухаць Хрыста і карміцца Яго збаўчым словам» .

6.     Дарагія браты і сёстры!
На пачатку Вялікага посту, часу пакаяння і навяртання, у Год святога апостала Паўла, скажам сваё «так» Богу, каб мы не імкнуліся да канфармізму ў нашым жыцці, але радыкальна жылі паводле Евангелля, заўсёды застаючыся вернымі слугамі Пана, які за нашу вернасць адорыць нас вечны шчасцем у небе.

Давяраючы ўсіх вас Марыі, з «так» якой распачалася эра збаўлення, і святому апосталу Паўлу, які прысвяціў сваё жыццё абвяшчэнню Евангелля сярод язычнікаў дзеля іх навяртання, малю Езуса Хрыста, каб вы ўсе засталіся вернымі Божаму слову, а вашыя сэрцы сталі «жывым табэрнакулюмам Бога» , і на шлях велікапоснага навяртання ад усяго сэрца благаслаўляю ў імя Айца + і Сына, + і Духа + Святога. Амэн.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Мінск, 14 лютага 2009 г.
Свята св. Кірыла і Мятода
 
Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на распачацце перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага
2009-07-22 12:05:34
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Пастырскае пасланне з нагоды распачацця перэгрынацыі
абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага ксяндза Міхала Сапоцькі
ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
19 красавіка 2009 г.

Глыбокапаважаныя святары, законнікі і законніцы, вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі!

1. У свята Божай Міласэрнасці, калі мы завяршаем актаву Пасхі і ў духу хрысціянскай любові малітоўна яднаемся з нашымі праваслаўнымі братамі і сёстрамі, якія сёння святкуюць свята святаў — Уваскрасенне Езуса Хрыста, — у нашай архідыяцэзыі распачынаецца перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага ксяндза Міхала Сапоцькі. Гэта вельмі сімвалічна, бо міласэрнасць Пана над усімі і яна бязмежная, як навучае Святое Пісанне (пар. Пл 3, 22).

Калі год таму ў Рыме праходзіў першы сусветны Кангрэс Божай міласэрнасці, у ім прымалі ўдзел таксама прадстаўнікі іншых хрысціянскіх супольнасцяў, у тым ліку і Праваслаўнай Царквы. Такое блізкае святкаванне Пасхі ў гэтым годзе яшчэ мацней падкрэслівае факт бязмежнай Божай міласэрнасці, якая цудоўным чынам праявілася у смерці і ўваскрасенні Езуса Хрыста. Менавіта з гэтай нагоды Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у сваёй першай энцыкліцы Deus caritas est — «Бог ёсць любоў» — навучае, што ў смерці Хрыста на крыжы «спаўняецца паварот Бога супраць самога сябе, праз які Ён ахвяруе сябе, каб падняць чалавека і выбавіць яго. Гэта любоў у сваёй самай радыкальнай форме. Позірк, скіраваны на прабіты бок Хрыста, пра які кажа святы Ян (пар. 19, 37), заўважае тое, што <...> „Бог ёсць любоў“ (1 Ян 4, 8). Менавіта там можна зразумець гэтую праўду. Зыходзячы з гэтага можна вызначыць, чым ёсць любоў. Пачынаючы з гэтага позірку, хрысціянін знаходзіць дарогу свайго жыцця і сваёй любові». Гэтая Божая любоў — не што іншае, як праява Божай міласэрнасці.

2. Падчас Вялікага посту мы асаблівым чынам рыхтаваліся да гэтай перэгрынацыі, каб праз яе яшчэ лепш спасцігнуць сэнс Божай міласэрнасці ў жыцці сучаснага чалавека і яго адказу на бязмежную любоў Бога. На самым пачатку трэба адзначыць дзве вельмі важныя акалічнасці падзеі, якая сёння распачынаецца.

Першая акалічнасць — гэта тое, што культ Божай міласэрнасці вельмі шырока распаўсюджаны на Беларусі і ў нашай архідыяцэзіі. У часы пераследу веры мы ўздымалі свае вочы да міласэрнага Бога, заклікалі Яго на дапамогу, прасілі ласкі свабоды веравызнання. У гэтым асабліва нам дапамагаў культ Божай міласэрнасці і найбольш вядомае набажэнства, звязанае з ім — вяночак. Амаль ва ўсіх каталіцкіх сем’ях можна было ўбачыць абраз Езуса Міласэрнага. Людзі часта ездзілі ў Вільню ў Вострую Браму да Маці Міласэрнасці, дзе ў 1935 годзе ўпершыню быў выстаўлены для публічнага ўшанавання абраз Езуса Міласэрнага. Там перад Найсвяцейшаю Матуляй мы вылівалі скруху і боль нашых сэрцаў: «Няма святароў, касцёлы зачынены, няма як вучыць дзетак рэлігіі...» Там праз заступніцтва Марыі — Маці Міласэрнасці — прасілі міласэрнага Езуса аб цудзе. І гэты цуд здзейсніўся. Аднак злы дух не дрэмле. Сёння, перад абліччам небяспечных выклікаў нашага часу, мы зноў скіроўваем вочы і ўзносім малітвы да Божай міласэрнасці, поўныя надзеі, што станецца новы цуд, што сучасны чалавек будзе будаваць сваю будучыню на хрысціянскіх каштоўнасцях і не адрачэцца ад Бога.

Другая акалічнасць — гэта тое, што благаслаўлёны Міхал Сапоцька — наш зямляк. Ён нарадзіўся ў Юшаўшчыне (сёння гэта вёска Навасады) і быў ахрышчаны ў касцёле ў Забрэззі, што на Валожыншчыне. Ксёндз Міхал быў пакліканы Богам стаць спаведнікам святой Фаустыны Кавальскай, якой аб’яўляўся міласэрны Езус. Гэтаму святару Бог даручыў надзвычайную місію — быць духоўным кіраўніком законніцы, праз якую Езус перадаў чалавецтву сваё пасланне міласэрнасці. Менавіта па парадзе ксяндза Міхала сястра Фаустына пачала пісаць свой «Дзённік» і такім чынам пакінула чалавецтву бязмежнай каштоўнасці дакумент аб Божай міласэрнасці і надзеі, якую яна нясе.

Да гэтай надзвычайнай місіі ксёндз Міхал Сапоцька рыхтаваўся на нашай зямлі. Гэтая зямля з яе багатаю і разам з тым трагічнаю гісторыяй падаравала свету святога чалавека, якому Бог дазволіў увайсці ў таямніцу Ягонай міласэрнасці, спасцігнуць яе, апрацаваць яе тэалагічныя асновы і, нягледзячы на шматлікія перашкоды, стаць яе надзвычайным вестуном.

Ці маглі мы сабе яшчэ нядаўна ўявіць, што рэліквіі нашага святога земляка, які нарадзіўся сярод нас і хадзіў па гэтай зямлі, сёння будуць наведваць яе, каб умацоўваць нашую веру і надзею на Божую міласэрнасць?! Таму перэгрынацыя, якая сёння распачынаецца, — гэта вялікі дар і ласка, а разам з тым і вялікае заданне, бо калі наш зямляк змог стаць святым, то чаму мы не можам таксама дасягнуць святасці?

3. Час перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага ксяндза Міхала Сапоцькі павінен стаць для нас часам засяроджання ўвагі на Божай міласэрнасці, якая цудоўным чынам ва ўсёй паўнаце аб’явілася ў Езусе Хрысце. Сын Божы стаўся чалавекам дзеля нас і дзеля нашага збаўлення. Ён узяў на сябе нашыя грахі і ўзышоў на крыж, каб прынесці Айцу дасканалую ахвяру Новага і Вечнага Запавету. Такім чынам крыж стаўся алтаром любові Бога да чалавека. Любоў вядзе да жыцця і таму яна знайшла свой працяг ў змёртвыхпаўстанні Хрыста, якое стала канчатковаю перамогаю над смерцю і назаўжды прымірыла чалавека з Богам. Таму смерць і ўваскрасенне Збаўцы з’яўляюцца найвышэйшаю праяваю Божай міласэрнасці ў адносінах да грэшнага чалавека.

4. Падчас перэгрынацыі мы павінны імкнуцца быць стараннымі вучнямі міласэрнага Езуса, бо сучасны свет, у якім так шмат несправядлівасці, нянавісці і зла, чакае міласэрнасці. Кожны з нас павінен стаць жывою прыладаю Божай міласэрнасці. Езус Міласэрны палюбіў нас да канца (пар. Ян 13, 1). Міласэрнасць — гэта Божая любоў, якая атуляе кожнага чалавека паасобку і ўсіх разам.

З іншага боку, яна нібы прымушае нас, каб мы жылі ўжо не дзеля сябе, а дзеля памерлага і ўваскрослага дзеля нас Хрыста (пар. 2 Кар 5, 15). Таму і нам трэба жыць для іншага чалавека, у якім таксама прысутнічае Езус Хрыстус. Пры гэтым трэба памятаць, што Езус — не нейкі гістарычны персанаж з далёкага мінулага. Уваскрослы, Ён жыве ў сваім Касцёле і ў кожны момант знаходзіцца сярод нас як увасабленне Божай міласэрнасці. Нездарма Слуга Божы Ян Павел II у энцыкліцы пра Божую міласэрнасць Dives in misericordia навучае, што ў Хрысце і праз Хрыста Бог становіцца бачным у сваёй міласэрнасці. Гэта дазваляе «бачыць» Бога, які асабліва блізкі да кожнага чалавека, што, ідучы следам за Хрыстом, звяртаецца да Божай міласэрнасці .

Езус казаў пра гэта ў сваіх аб’яўленнях святой Фаустыне і прасіў яе перадаць людзям Ягонае жаданне дзяліцца любоў’ю з іншымі . Аб’яўлення міласэрнага Езуса святой Фаустыне нам вельмі блізкія, бо яны адбываліся таксама і ў Вільні, а наш зямляк, благаслаўлёны ксёндз Міхал Сапоцька, будучы спаведнікам святой Фаустыны, стаў іх удзельнікам. У сваім «Дзённіку» сястра Фаустына падкрэслівае, што сам Езус яго выбраў спаведнікам для яе  і бачнаю дапамогаю для выканання волі Пана Бога . Менавіта благаслаўлёны ксёндз Міхал паклапаціўся пра тое, каб быў намаляваны першы абраз Езуса Міласэрнага, прычыніўся да распаўсюджвання малітвы вяночка да Божай міласэрнасці і падрыхтаваў грунт для ўстанаўлення другой Велікоднай нядзелі як свята Божай міласэрнасці.

5. Сёння ў свеце існуе шмат розных выяваў Езуса Міласэрнага. Аднак з увагі на тое, што першы абраз быў намаляваны паводле ўказанняў святой Фаустыны і нашага зямляка благаслаўлёнага ксяндза Міхала Сапоцькі, падчас перэгрынацыі вернікі нашых парафій будуць маліцца перад копіяй таго першапачатковага, так званага Віленскага, абраза, які ў гады ліхалецця захоўваўся на Беларусі ў касцёле святога Юрыя ў Новай Рудзе, а сёння знаходзіцца ў санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Вільні.

Мы павінны ўспрымаць абраз не проста як прыгожую выяву, а як дзверы ў вышэйшую рэчаіснасць, што вядуць вернікаў да міласэрнага Езуса. Вачыма цела мы глядзім на абраз — твор чалавечага мастацтва, але вачыма веры мы бачым Таго, каго ён прадстаўляе, а менавіта — самога Хрыста з Ягоным пасланнем пра Божую міласэрнасць, якая з’яўляецца надзеяй свету, бо, як навучае Слуга Божы Ян Павел II, няма для чалавека іншай крыніцы надзеі, акрамя Божай міласэрнасці .

Молячыся перад абразом, мы на самай справе молімся перад Езусам Хрыстом, а гаворачы «Езу, давяраю Табе», выражаем сваю веру, праз якую распазнаем у Езусе Хрысце Месію і ўстанаўліваем з Ім асабісты кантакт. Гэтая вера спалучана з надзеяй, якая праганяе боязь і адорвае любоўю. Хто з вераю глядзіць на выяву міласэрнага Езуса, той ведае, што хоць Ён і знаходзіцца ў небе, але адначасова прысутнічае і на зямлі і праз Касцёл рэалізуе Сваю міласэрнасць. Абраз са словамі «Езу, давяраю Табе» з’яўляецца начыннем Божай міласэрнасці.

Прысутнасць сярод нас міласэрнага Езуса сімвалізуюць два прамяні — чырвоны і белы. Яны адлюстроўваюць тое, што адбылося з Езусам укрыжаваным, калі, як піша святы Евангеліст Ян, «адзін з жаўнераў прабіў дзідаю Ягоны бок, і адразу выцекла кроў і вада» (Ян 19, 34). Таксама і Езус сказаў Фаустыне, што гэтыя два прамяні азначаюць кроў і ваду — белы азначае ваду, якая ачышчае душы, а чырвоны азначае кроў, якая з’яўляецца жыццём душаў. Айцы Касцёла ў гэтым знаку бачылі сакрамэнты хросту і Эўхарыстыі. Усе сакрамэнты з’яўляюцца праяваю Божай міласэрнасці, сярод якіх хрост — гэта брама хрысціянскага жыцця, а Эўхарыстыя — крыніца і вяршыня яго жыцця . Менавіта дзякуючы сакрамэнтам хрысціянін мае жывы кантакт з міласэрным Езусам. Таму абраз міласэрнага Езуса, прыбываючы ў нашыя супольнасці, ператворыць іх у санктуарыі. На свеце ёсць нямала санктуарыяў, і мы зазвычай атаясамліваем іх з тым ці іншым святым месцам, як напрыклад, Будслаў, Гудагай, Тракелі, Аглона, Вострая Брама, Чэнстахова, Люрд, Фаціма, Гвадэлупа...

Аднак на самай справе гэтыя святыя месцы сваё сапраўднае значэнне атрымліваюць дзякуючы людзям, якія асвячаюць іх і самі асвячаюцца праз малітву. Перадусім жывая малітва, а не нейкія матэрыяльныя рэчы, чыніць сантктуарый святым месцам. Перэгрынуючы абраз міласэрнага Езуса пакліканы ператварыць нашыя парафіі і сем’і ў сапраўдныя санктуарыі, каб нашыя сэрцы сталіся вогнішчамі Божай міласэрнасці .

6. Дарагія браты і сёстры!
Дзякуючы ўсім, хто матэрыяльна ці духоўна прычыніўся да падрыхтоўкі перэгрынацыі абраза міласэрнага Езуса і рэліквій благаслаўлёнага ксяндза Міхала Сапоцькі, выказваю надзею, што яна паспрыяе развіццю культу Божай міласэрнасці, стане працягам пасхальнай таямніцы ў нашым жыцці, прывядзе да навяртання да Бога і умацуе нашыя веру і надзею. Такім чынам яна стане ўвасабленнем дынамікі Божай міласэрнасці, якая здольная перамяніць каменныя сэрцы ў цялесныя (пар. Эз 36, 26) і стаць надзеяй сучаснага свету. «Там, дзе пануе нянавісць і жаданне помсты, дзе вайна прыносіць боль і смерць нявінных, патрэбная ласка міласэрнасці, якая аблягчае чалавечы розум і сэрца і нараджае супакой. Там, дзе няма пашаны да жыцця і годнасці чалавека, патрэбная міласэрная любоў Бога, у святле якой выяўляецца невымоўная каштоўнасць кожнага чалавечага існавання. Патрэбная міласэрнасць, каб усялякая несправядлівасць на свеце адступіла перад бляскам праўды», — навучае Слуга Божы Ян Павел II .

Удзячныя Богу за дар перэгрынацыі, якая сёння распачынаецца, адкрыем жа свае сэрцы, каб у іх мог трапіць жыватворчы струмень з невычэрпнай крыніцы Божай міласэрнасці, каб адбыўся новы цуд нашага навяртання, умацавання веры і надзеі.

Усіх удзельнікаў перэгрынацыі праз заступніцтва Марыі — Маці Міласэрнасці — давяраю міласэрнаму Езусу і ад усяго сэрца благаслаўляю ў імя Айца, + і Сына, і Духа Святога. Амэн.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Мінск, 12 красавіка 2009 г.
Урачыстасць Уваскрашэння
 

Усяго 212 матэрыялаў адзначана цэтлікам Кандрусевіч.

<< Start < Previous 11 Next > End >>
Page 11 Of 11
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.