Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Літаратура]
«L’Osservatore Romano» аб «кнізе сэрца» Бэнэдыкта XVI
2011-03-11 09:48:34

«Кнігай сэрца» называе другі том кнігі папы Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» галоўны рэдактар выдання Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» Джаванні Марыя Віян. У чарговым нумары газеты аналізуецца новая праца Пантыфіка.

 
Выйшла новая кніга Папы «Сябры Хрыста»
2010-12-14 09:16:18

«Сябры Хрыста» — такую назву мае кніга Святога Айца Бэнэдыкта XVI, якая ўтрымлівае фрагменты аўдыенцый, прысвечаных дванаццаці апосталам і св. Паўлу. «Папа бярэ нас за руку і дапамагае адкрыць, кім былі першыя сябры Езуса, як яны сустрэлі Яго і як Ён паўплываў на іх сэрцы, так, што яны вырашылі ўжо ніколі не расставацца з Ім», — адзначаецца ва ўступе да кнігі.

 
«Святло свету. Папа, Касцёл, знакі часу»: Папа пра Касцёл, свет і сваё прыватнае жыццё
2010-11-23 12:47:49

23 лістапада 2010 г. у Апостальскай Сталіцы адбылася прэзентацыя кнігі-інтэрв’ю са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI «Святло свету. Папа, Касцёл, знакі часу». Кніга ўяўляе сабой запіс размовы з Пантыфікам нямецкага журналіста і пісьменніка Пэтэра Сівалда, па словах якога, яна з’яўляецца драматычным заклікам да Касцёла, свету і да кожнага чалавека: «Нельга далей паступаць так, як дагэтуль».

 
Кніга-інтэрв’ю з Папам: вера і розум заахвочваюць да дыскусіі
2010-11-18 12:27:01

Кніга-інтэрв’ю «Святло свету. Папа, Касцёл, знакі часоў», якая ўяўляе сабой запіс размовы нямецкага журналіста і пісьменніка Пэтэра Сівалда з Бэнэдыктам XVI і будзе прэзентавана 23 лістапада 2010 г. у Прэс-службе Апостальскай Сталіцы, выйдзе на 8 мовах адразу. Размовы Папы з журналістам адбываліся ў ліпені гг. у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма).

 
У Ватыкане адбудзецца прэзентацыя кнігі-інтэрв’ю з Папам
2010-11-16 12:34:36

23 лістапада 2010 г. у Прэс-службе Апостальскай Сталіцы будзе прэзентавана новая кніга, якая ўяўляе сабой запіс размовы нямецкага журналіста і пісьменніка Пэтэра Сівалда са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI. Кніга мае назву «Святло свету. Папа, Касцёл, знакі часоў».

 
Ватыкан: прэзентацыя італьянскага перакладу першага тома прац Бэнэдыкта XVI
2010-10-28 08:29:39

27 кастрычніка 2010 г. у будынку пасольства Італіі ў Ватыкане адбылася прэзентацыя італьянскага перакладу першага тома выбраных прац Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Кніга мае назву «Тэалогія літургіі». У мерапрыемстве прыняў удзел Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ, старшыня ўпраўлення рады міністраў Рэспублікі Італія Джанні Летта і гісторык Лучэтта Скараффія.

 
Хутка выйдзе кніга інтэрв’ю нямецкага журналіста з Папам
2010-08-31 11:52:36

У найбліжэйшы час на кніжным рынку з’явіцца чарговая кніга Святога Айца Бэнэдыкта XVI пад назвай «La luce del mondo» («Святло свету»). Кніга пабудавана на аснове інтэрв’ю з Петэрсам Севальдам — нямецкім журналістам, дзве першыя кнігі якога на аснове інтэрв’ю з будучым Папам «Соль зямлі» (1996 г.) і «Бог і свет — вера і жыццё ў нашы часы» (2000 г.) сталі вялікім поспехам.

 
Новая кніга Бэнэдыкта XVI з’явіцца 13 сакавіка наступнага года
2010-08-24 10:26:25

Другі том кнігі Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» з’явіцца 13 сакавіка 2011 г. у 20 краінах свету. Зараз над кнігай працуюць ватыканскія перакладчыкі. Наклад новага выдання перавышае 2 мільёны экземпляраў.

 
Новая кніга Бэнэдыкта XVI аб любові да Хрыста
2010-07-21 08:06:09

«Gli amici di Gesù» («Сябры Хрыста») — так называецца новая кніга Святога Айца Бэнэдыкта XVI. У кнізе, якая выйшла ў Італіі, сабраны катэхезы Папы аб св. Паўле і іншых апосталах, прамоўленыя падчас аўдыенцый у Апостальскай Сталіцы.

 
Другі том кнігі Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» гатовы да друку
2010-05-10 14:01:55

Другі том кнігі Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» гатовы да друку. Як паінфармавала Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, кніга выйдзе праз некалькі месяцаў у перакладзе на розныя мовы свету.

 
Гатова другая частка кнігі Бэнэдыкта XVI аб Езусе з Назарэта
2010-01-20 09:20:18

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI завяршыў другую частку кнігі аб Езусе з Назарэта. Аб гэтым паінфармаваў штотыднёвік Апостальскай Сталіцы «L’оsservatore Romano» аўтар працы «Рабін размаўляе з Езусам» рабін Якаб Неўснер, якому Пантыфік удзяліў аўдыенцыю 18 студзеня 2010 г.

 

Усяго 31 матэрыялаў адзначана цэтлікам Літаратура.

<< Start < Previous 1 2 Next > End >>
Page 2 Of 2
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.