Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Вялікі пост]
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на III Нядзелю Вялікага посту, Год С
2010-03-09 11:03:11

Мінская архікатэдра, 7 сакавіка 2010 г.

Так, але як?

Глыбокапаважаныя браты і сёстры!
1. Навяртайцеся, бо Валадарства Божае блізка. Гэтыя словы, якія мы спявалі перад чытаннем Евангелля, вельмі добра перадаюць сэнс літургічнага перыяду, які мы перажываем, а менавіта Вялікага посту, а таксама сэнс сённяшніх чытанняў.

 
Вялікі пост: тэрыторыя Суцішэння
2010-02-22 12:14:31

Суцішэнне — адна з найглыбейшых патрэб чалавечага сэрца. Мы былі створаныя Цішынёй. У сэрцы кожнага чалавека ёсць такая прастора, якую ніхто і нішто на свеце не можа запоўніць. Там, на самых глыбінях душы, спачывае Вялікая Цішыня. Той, каму ўдаецца прабіцца праз тоўшчу ўсяго, што заглушае гэтую Цішыню, вольную ад знешняга шуму, адкрывае ў сабе няспынную Прысутнасць Бога і Яго Слова.

 
Сустрэча Папы са святарамі дыяцэзіі Рыма: падпарадкоўваючыся Божай волі, мы ўваходзім у глыбіню саміх сябе
2010-02-18 14:14:24

18 лютага 2010 г., згодна з традыцыяй, на пачатку Вялікага посту Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся са святарамі дыяцэзіі Рыма. Падчас сустрэчы Папа заахвоціў душпастыраў быць паслухмянымі Божай волі і развіваць у сабе сапраўдную чалавечнасць.

 
Пастырскае пасланне біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на Вялікі пост 2010 года
2010-02-17 14:34:25

Дарагія браты ў святарстве, вернікі дыяцэзіі!

Перыяд Вялікага посту з’яўляецца нашай падрыхтоўкай да ўрачыстасці Змёртвыхпаўстання Пана. У гэты час мы павінны ажывіць веру ў Езуса Хрыста, а таксама быць Яму ўдзячнымі за здзейсненае на крыжы адкупленне. Такім чынам мы хочам падзякаваць Езусу за тое, што Ён палюбіў нас дарэшты і застаўся з намі. У гэтым годзе мы асабліва ўдзячны за тое, што ў Вялікі чацвер Хрыстус устанавіў сакрамэнт святарства і няспынна праз паслугу святароў нагадвае аб сабе на алтары падчас кожнай Эўхарыстыі. Гэтая падзяка злучае нас са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI, які 19 чэрвеня 2009 г., ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, абвясціў у паўсюдным Касцёле Год святарства. Нагодай да гэтага стала 150-я гадавіна з дня смерці св. Яна Марыі Віянэя, пробашча з Арс. Таму ў сваім пастырскім пасланні я хачу разам з Вамі, дарагія вернікі Гродзенскай дыяцэзіі, прыгледзецца да святарскага паклікання.

 
У Каталіцкім Касцёле распачаўся Вялікі пост
2010-02-16 12:37:36

17 лютага, у Папяльцовую сераду, у Каталіцкім Касцёле распачаўся 40-дзённы Вялікі пост. У першы дзень посту вернікі ўстрымліваюцца ад ужывання мясных страваў, а асобы ва ўзросце ад 14 да 60 гадоў, якія не маюць цяжкіх хваробаў, заахвочваюцца да сціслага посту. У Папяльцовую сераду вернікі прымаюць удзел у святой Імшы, падчас якой адбываецца пасыпанне галоў попелам, што сімвалізуе часовае прабыванне чалавека на гэтай зямлі, яго грэшнасць і слабасць.

 
Традыцыі народнага хрысціянства: стравы на Запусты
2010-02-10 10:37:05

Адна са страваў, якія непарыўна звязаны з традыцыяй Тлустага чацвярга і Запустаў, — гэта пончыкі. Вельмі даўно, яшчэ да XVIII стагоддзя, іх называлі «пампухамі». Амаль усе пончыкі маюць начынку: варэнне, лікёр, пудынг, сыр, узбітыя вяршкі...

 
Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікі пост 2010 года
2010-02-09 08:28:17
СОРАК ДЗЁН І НАЧЭЙ БОЖАЙ ЛАСКІ І ЛЮБОВІ

«Будзь са мной, Пане, у маім няшчасці» (пар. Пс 91 (90), 15)

 

Усяго 47 матэрыялаў адзначана цэтлікам Вялікі пост.

<< Start < Previous 1 2 3 Next > End >>
Page 3 Of 3
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.