Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Дабрачыннасць]
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на «VIII Нацыянальны дзень CARITAS»
2011-03-13 01:00:00

«Нашае акунанне ў смерць і ўваскрасенне Хрыста вызваляе ў нас вялікую хрысціянскую энергію дабрыні, якая дазваляе не толькі памятаць пра іншага чалавека, але таксама апрануць яго, накарміць, напаіць або наведаць», — чытаем у Пастырскім лісце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на «VIII Нацыянальны дзень CARITAS». Пастырскі ліст, які сёлета прысвечаны 25-годдзю аварыі на ЧАЭС, будзе прачытаны ва ўсіх касцёлах Беларусі ў ІІІ Нядзелю Вялікага посту, 27 сакавіка 2011 г.

 
Бэнэдыкт XVI: дар — нішто без любові, якая ажыўляе яго
2011-03-11 14:05:57

11 сакавіка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю членам таварыства «Pro Petri Sede», якое дзейнічае ў Бельгіі. Госці, якія наведваюць Рым кожныя два гады, перадалі Пантыфіку сродкі на дабрачынныя мэты.

 
Папа накіраваў фінансавую дапамогу ахвярам землятрусу ў Новай Зеландыі
2011-03-09 10:00:53
У сувязі з трагічным землятрусам у Новай Зеландыі, што адбыўся ў канцы лютага 2011 г., Святы Айцец праз пасрэдніцтва Папскай рады «Cor Unum» накіраваў пацярпелым 50 тысяч долараў.
 
Адбыўся абед Папы з падапечнымі Місіянерак Любові
2010-12-27 11:21:41

Аб любові, якая перамяняе свет, нагадаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, запрашаючы самых бедных жыхароў Рыма на святочны абед 26 снежня 2010 г. У зале Паўла VI былі падрыхтаваны сталы для амаль 500 гасцей, якімі апякуюцца Місіянеркі Любові з супольнасці, заснаванай Маці Тэрэзай з Калькуты.

 
Даклад біскупа Антонія Дзям’янкі ў межах Навэнны да святкавання 300-годдзя кансэкрацыі мінскай архікатэдры
2010-10-01 15:18:04
Дабрачынная дзейнасць Касцёла

Мінская архікатэдра, 30 верасня 2010 г.

Кампендый сацыяльнага вучэння Касцёла (п. 520) яскрава кажа аб тым, чым натхняецца любоў да бедных. Любоў да бедных чэрпае натхненне з Евангелля благаслаўленняў і з прыкладу Езуса, Яго пастаяннай увагі да бедных. Езус сказаў: «Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі» (Мц 25, 40). Любоў да бедных ажыццяўляецца праз змаганне з матэрыяльнай беднасцю, а таксама са шматлікімі формамі культурнага, маральнага і рэлігійнага ўбоства. Учынкі міласэрнасці, якія датычаць душы і цела бліжняга, а таксама шматлікія дабрачынныя інстытуцыі, што ўзніклі на працягу стагоддзяў, з’яўляюцца канкрэтным сведчаннем прыярытэтнай любові да бедных, якая характарызуе вучняў Езуса.

 
Ахвяраванні з Імшы Вячэры Пана Святы Айцец накіруе ў Гаіці
2010-03-23 09:21:45
Ахвяраванні вернікаў, якія будуць сабраны ў Латэранскай базыліцы ў Рыме падчас Імшы Вячэры Пана, будуць накіраваны на аднаўленне каталіцкай семінарыі ў Гаіці. У выніку землятрусу загінулі 26 яе навучэнцаў, а таксама арцыбіскуп Порт-о-Прэнса Жозэф Серж Міо.
 
Міласціна: логіка рахунку ці веры?
2010-02-24 09:23:37

Большасць маральных дылемаў адносна міласціны нараджаюцца па прычыне не хрысціянскага, але чыста людскага падыходу да справы. Даючы міласціну, чалавек намагаецца ўзважыць, ці сапраўды дадзеная асоба патрабуе дапамогі і на што пойдуць яго грошы. Каб справядліва ўзважыць усе «за» і «супраць», належала б столькі ведаць пра таго просячага, колькі можа ведаць адзін толькі Бог. Таму жаданне базаваць міласціну на справядлівасці заўсёды будзе патанаць у памылковасці і дылемах. Міласціна, міласць, ласка — гэта справа не справядлівасці, але любові!

 

Усяго 27 матэрыялаў адзначана цэтлікам Дабрачыннасць.

<< Start < Previous 1 2 Next > End >>
Page 2 Of 2
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.