Ліст біскупаў Каталіцкага Касцёла на Беларусі Камерленгу Святога Каталіцкага Касцёла | Друк |

4 красавіка біскупы Каталіцкага Касцёла на Беларусі накіравалі ліст у Ватыкан Яго Эмінэнцыі кардыналу Эдуарду Марцінэсу Самало – Камерленгу Святога Каталіцкага Касцёла.

         Яго Эмінэнцыі
         Кардыналу Эдуарду Марцінэсу Самало
         Камерленга Святога Каталіцкага Касцёла
         Ватыкан

         Ваша Эмінэнцыя,

         У вігілію нядзелі Божай Міласэрнасці мы атрымалі сумную вестку: Святы Айцец Ян Павел ІІ адышоў у дом Нябеснага Айца.
         Мы, біскупы Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, разам з усім народам Божым з глыбокім болем перажываем адыход у вечнасць нашага Айца.
         У нашым болю мы яднаемся з усім Касцёлам і прабываем у малітоўным чуванні разам з усімі вернікамі.
         Мы асаблівым чынам удзячныя Божаму Провіду за вялікую любоў, з якой Святы Айцец адносіўся да народаў Усходняй Еўропы, за тое, што можам сёння радавацца адраджэнню Касцёла на нашай зямлі.
         У дні, напоўненыя болем, мы з надзеяй услухоўваемся ў словы Адкупіцеля: «Я — уваскрасенне і жыццё. Кожны, хто верыць у Мяне, не памрэ навекі» (пар. Ян 11, 25-26).
         Нябеснаму Айцу, шчодраму на міласэрнасць, даручаем душу нашага Святога Айца Яна Паўла ІІ, а таксама ўзносім малітвы за ўвесь Касцёл, спадзеючыся, што ў асобе Яна Паўла ІІ ён будзе мець свайго заступніка перад Панам.

         Біскупы Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Адноўлена 13.07.2009 14:51
 
© 2003-2024 Catholic.by