Паведамленне з 39-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі | Друк |
[3 красавіка 2009 г., г. Мінск]


У пасяджэнні прынялі ўдзел усе каталіцкія біскупы Беларусі на чале са Старшынёй ККББ біскупам Аляксандрам Кашкевічам. Прысутнічаў таксама Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч.

  • З нагоды надыходзячых велікодных святаў сабраныя на канферэнцыі ўдзельнікі накіравалі віншаванні Святому Айцу Бэнэдыкту XVI, падкрэсліваючы лучнасць з ім у яго намаганнях адносна захавання хрысціянскай этыкі і маралі.
  • Сабраныя азнаёміліся з прапановамі адносна збору касцёльнай дакументацыі з мінулых дзесяцігоддзяў, калі адсутнічалі поўныя касцёльныя структуры ў Беларусі.
  • Былі абмеркаваны некаторыя пытанні адносна каардынацыі дабрачыннай дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
  • Сабраныя прынялі справаздачы з дзейнасці Інтэрнэт-службы Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і Бюро Адказнага за СМІ пры Сакратарыяце ККББ.
  • Была прынята справаздача з дзейнасці Душпастырскага цэнтра пры ККББ і ўзгоднены будучыя душпастырскія планы і праекты.
Біскуп Антоній Дзям’янка
Генеральны Сакратар ККББ
Адноўлена 13.07.2009 16:07
 
© 2003-2024 Catholic.by