Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паведамленне з 41-га Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
У 41-ым Пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое прайшло 23 верасня 2009 г. у Мінску, прынялі ўдзел усе біскупы краіны. Прысутнічалі таксама Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Ян Сяргей Гаек МІС.

На пасяджэнні былі разгледжаны наступныя тэмы:
1. Абмеркавана душпастырскае значэнне ўрачыстасцяў каранацыі абразоў, што адбыліся 5 ліпеня ў Тракелях і 22 жніўня ў Браславе. Адзначаны таксама плёны агульнабеларускай сустрэчы святароў у Мінску, якая прайшла 4 жніўня.

2. Канферэнцыя з радасцю прыняла інфармацыю аб тым, што, дзякуючы шматгадовым намаганням Яго Эмінэнцыі кардынала Казіміра Свёнтка, 3 кастрычніка нанава будзе адчынены Катэхетычны каледж у Баранавічах (Пінская дыяцэзія).

3. Абмеркавана дабрачынная дзейнасць Касцёла ў Беларусі. Дырэктарам Нацыянальнага Карытас, у сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў кс. Андрэя Бародзіча, біскупы прызначылі кс. Віктара Гайдукевіча SDB, які будзе каардынаваць даручаную яму місію пад кіраўніцтвам біскупа Антонія Дзям’янкі, адказнага за Карытас Беларусі.

4. Абмеркаваны статуты санктуарыяў на Беларусі (нацыянальныя і дыяцэзіяльныя).

5. Адбылася дыскусія на тэму актуальных спраў Касцёла ў Беларусі ў сувязі з візітам Аd limina Apostolorum, які адбудзецца ў снежні бягучага года. Біскупы заахвочваюць вернікаў да малітвы аб добрых плёнах гэтага візіту.

6. Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец падзякаваў іерархам за ўдзел ва ўрачыстых набажэнствах з нагоды святкавання дзесяцігоддзя біскупскага пасвячэння. Абмеркавана падрыхтоўка да святкавання дзесяцігоддзя існавання Віцебскай Дыяцэзіі. Кульмінацыяй урачыстасцяў стане кансэкрацыя касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску (10 кастрычніка, 11.00), якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Марцін Відавіч. Гамілію прамовіць старшыня ККББ біскуп Аляксандр Кашкевіч. Іерархі запрашаюць на ўрачыстую святую Імшу з нагоды святкавання дваццацігоддзя біскупскіх пасвячэнняў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якая адбудзецца 20 кастрычніка ў 18.30 у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

7. Біскупы абмеркавалі таксама іншыя актуальныя справы ў жыцці Касцёла ў Беларусі.
Адноўлена 25.09.2009 11:48
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дакументы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

04.05 16:28Паведамленне з 65-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
02.03 16:36Паведамленне з 64-га пленарнага (пазачарговага) пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
12.10 17:58Паведамленне з 63-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
05.07 18:11Паведамленне Старшыні ККББ наконт правядзення Брацтвам св. Пія Х рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы
24.05 15:07Зварот Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб правядзенні Дня перапрашэння (+Набажэнства перапрашэння)
04.02 22:01Паведамленне з 61-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
30.11 14:26Паведамленне ККББ аб правядзенні Дня малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе
21.11 15:49Паведамленне Старшынi Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi аб Імшы развітання з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці
28.10 16:38Паведамленне з 60-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
03.06 17:02Паведамленне з 59-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі