Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паведамленне з 46-га Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

46-ае Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адбылося 12 мая 2011 г. у памяшканні Сакратарыята ККББ. У пасяджэнні прынялі ўдзел усе члены ККББ акрамя кардынала Казіміра Свёнтка. Таксама прысутнічалі часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры кс. прэлат Крыспін Дубель і Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек МІС.

1. У сувязі з падрыхтоўкай да ХІІІ Сіноду Біскупаў, які будзе праходзіць ў Рыме ў 2013 годзе, былі абраны дэлегат на Сінод і яго намеснік.

2. Члены канферэнцыі абмеркавалі падрыхтоўку да Асамблеі Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (ССЕЕ), прысвечанай новай евангелізацыі.

3. Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з ходам падрыхтоўкі груп моладзі ў паасобных дыяцэзіях да 24 Сусветнага дня моладзі, які будзе праходзіць у Мадрыдзе з 16 па 21 жніўня гг. Была акрэслена колькасць маладых пілігрымаў з Беларусі (каля 700 асоб), якія накіруюцца ў Іспанію ў суправаджэнні 18 асістэнтаў. У Мадрыдзе будзе вызначаны касцёл, у якім арцыбіскуп Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч правядзе катэхезы на беларускай мове.

4. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны дыяцэзіяльныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы да VII Сусветнай сустрэчы сем’яў, што адбудзецца ў Мілане ў 2012 годзе. Адказным за пілігрымку з Беларусі прызначаны біскуп Антоні Дзям’янка.

5. Канферэнцыя ККББ вырашыла звярнуцца да Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў з просьбай, каб увесці ў каляндар дыяцэзій у Беларусі літургічны ўспамін благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.

6. Дырэктар Catholic.by кс. Юрый Жэгарын прадставіў стан працы партала і праекты па далейшым развіцці.

На заканчэнне ўдзельнікі пасяджэння праспявалі гімн «Salve, Regina».

Адноўлена 13.05.2011 11:28
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дакументы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

04.05 16:28Паведамленне з 65-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
02.03 16:36Паведамленне з 64-га пленарнага (пазачарговага) пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
12.10 17:58Паведамленне з 63-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
05.07 18:11Паведамленне Старшыні ККББ наконт правядзення Брацтвам св. Пія Х рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы
24.05 15:07Зварот Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб правядзенні Дня перапрашэння (+Набажэнства перапрашэння)
04.02 22:01Паведамленне з 61-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
30.11 14:26Паведамленне ККББ аб правядзенні Дня малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе
21.11 15:49Паведамленне Старшынi Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi аб Імшы развітання з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці
28.10 16:38Паведамленне з 60-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
03.06 17:02Паведамленне з 59-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі