Паведамленне з 52-га пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі | Друк |

11 снежня 2012 г. у мінскім Душпастырскім цэнтры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адбылося 52-е пасяджэнне ККББ. У пленарным пасяджэнні ўдзельнічалі ўсе члены ККББ, а таксама Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. На сустрэчы таксама быў прысутны Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, мясцовы супрацоўнік Апостальскай нунцыятуры а. Юрый Шэнда OP.

Сабраныя біскупы вызначылі пастырскія ініцыятывы на канец 2012 года – 2013 год.

  • Камунікат-падзяка біскупаў абаронцам жыцця, якія прынялі абавязак маліцца на працягу 9 месяцаў за зачатае жыццё і здзяйснялі іншыя ініцыятывы па абароне ненароджаных дзяцей, якім пагражае аборт.
  • Пастырскае пасланне Канферэнцыі на нядзелю «Карытас» — ІІ Нядзеля Вялікага посту, і на дзень абароны жыцця ненароджаных дзяцей — Нядзеля перад урачыстасцю Звеставання Пана.
  • Прынялі рашэнне ўключыць у літургічны каляндар дыяцэзій у Беларусі свята Нашага Пана, Найвышэйшага і Вечнага Святара (першы чацвер пасля ўрачыстасці Спаслання Духа Святога).
  • Было ўзнята пытанне аб формах удасканалення працы каталіцкіх сродкаў масавай інфармацыі.
  • Старшыня Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ прадставіў прысутным новыя выданні — першы том «Літургіі гадзінаў» і кнігу чатырох Евангелляў. На беларускай мове гэтыя кнігі выйшлі ўпершыню.
  • Акрамя адзначанага вышэй былі абмеркаваны і іншыя актуальныя душпастырскія ініцыятывы.

Наступнае пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі будзе праходзіць 15–16 мая ў Пінску і Іванаве Палескім з нагоды 75-годдзя кананізацыі св. Андрэя Баболі.

Адноўлена 11.12.2012 16:06
 
© 2003-2024 Catholic.by