Паведамленне з 53-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі | Друк |

15 мая 2013 г. у Пінску адбылося 53-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У пасяджэнні ўдзельнічалі ўсе біскупы нашай краіны. Прымаў удзел таксама Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 

ф1. Біскупы, прысутныя на сустрэчы, прынялі рашэнне звярнуць асаблівую ўвагу на працу дабрачынных структур («Caritas») на нацыянальным і дыяцэзіяльным узроўнях.

 

2. Адбылася рэарганізацыя камісіі па справах катэхізацыі. Яе новая назва — «Камісія па справах новай евангелізацыі і катэхізацыі».

3. Сабраныя пастанавілі правесці ў лучнасці са Святым Айцом у катэдральных і парафіяльных касцёлах гадзінную адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 2 чэрвеня 2013 г. у 18.00.

4. Было вырашана арганізаваць у Год веры пілігрымку для катэхетаў у Рым на кангрэс 26–29 верасня 2013 г.

5. Сабраныя падсумавалі падрыхтоўку на Сусветны дзень моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра ў 2013 г. З Беларусі паедзе дэлегацыя з 28 чалавек.

6. Выслухаўшы кіраўніцтва Катэхетычнай секцыі, ККББ пастанавіла апрацаваць дадаткі да падручнікаў па катэхезе, беручы пад увагу некаторыя тэмы з улікам праграмы агульнаадукацыйных школаў для вучняў адпаведнага ўзросту.

7. Сабраныя разгледзелі магчымасць арганізацыі пілігрымкі сем’яў з Беларусі ў Рым 26–27 кастрычніка 2013 г. у рамках Года веры.

8. У сувязі з перэгрынацыяй рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус удзельнікі пасяджэння зацвердзілі тэкст звароту да вернікаў Беларусі.

Адноўлена 16.05.2013 10:31
 
© 2003-2024 Catholic.by