Паведамленне біскупаў Беларусі наконт скарачэння тэрмінаў для правядзення аборту | Друк |

Некаторыя каталіцкія парафіі атрымалі лісты з прапановай падпісаць калектыўны зварот вернікаў аб унясенні зменаў у закон «Аб ахове здароўя», між іншым, аб скарачэнні тэрмінаў для правядзення аборту.

Нагадваем, што Каталіцкі Касцёл выступае супраць абортаў незалежна ад абставінаў. Аборт – гэта забойства. У сувязі з гэтым звяртаемся да святароў і вернікаў з просьбай не збіраць подпісаў пад лістом, які заахвочвае да скарачэння тэрмінаў аборту. Дзіця з’яўляецца чалавекам ад хвіліны зачацця да моманту натуральнай смерці, і наш абавязак — бараніць яго жыццё.

Каталіцкія Біскупы Беларусі

6 лістапада 2013 г.

Адноўлена 07.11.2013 15:51
 
© 2003-2024 Catholic.by