Паведамленне ККББ аб правядзенні Дня малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе | Друк |

Ужо стала традыцыяй, што ў II Нядзелю Адвэнту вернікі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі моляцца за ўсіх, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе.

У сувязі з гэтым заахвочваем да малітвы ў інтэнцыі нашых дабрадзеяў, пры дапамозе якіх узводзяцца і аднаўляюцца ў нашай краіне святыні і ажыццяўляюцца розныя душпастырскія праекты.

Выкажам сваю ўдзячнасць малітвай падчас кожнай святой Імшы 6 снежня, каб Міласэрны Айцец шчодра аддзячыў ім за адкрытасць і ахвярнасць іх сэрцаў.

З пастырскім благаслаўленнем
Каталіцкія Біскупы Беларусі


PS. Просьба да святароў, каб заахвоціць вернікаў да малітвы ў нядзелю 6 снежня 2015 г. у інтэнцыі дабрадзеяў нашага Касцёла.

Бiскуп Юзаф Станеўскі 

Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў y Беларусі
Мінск, 30 лістапада 2015 г.


Прапанова малітвы вернікаў:

Молімся за нашых дабрадзеяў, пры дапамозе якіх узводзяцца ў нашай краіне святыні і ажыццяўляюцца розныя душпастырскія праекты, каб Міласэрны Айцец адарыў іх патрэбнымі ласкамі і Божым благаслаўленнем.

Адноўлена 30.11.2015 15:01
 
© 2003-2024 Catholic.by