Паведамленне з 65-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі | Друк |

4 мая 2017 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 65-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, на якім прысутнічалі іерархі і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні таксама прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

а Падчас пасяджэння былі абмеркаваны наступныя пытанні:

  1. Арцыбіскуп Габар Пінтэр звярнуўся да сабраных з прамовай, у якой звярнуў увагу біскупаў на важнасць дынамізму развіцця Касцёла ў Беларусі і на важнасць блізкай еднасці паміж біскупамі і іншымі братамі ў святарстве
  2. Біскуп Антоні Дзям’янка праінфармаваў пра магчымасць рэалізацыі пратапеўтычнага курсу для пакліканых да святарства ў Касцёле ў Беларусі  
  3. Біскупы выказаліся за неабходнасць юрыдычнага ўрэгулявання адносін паміж Каталіцкім Касцёлам у Беларусі і дзяржавай для больш эфектыўнага супрацоўніцтва дзеля духоўнага дабра беларускага народа
  4. Біскупы азнаёміліся з праграмай ўрачыстых мерапрыемстваў у Будславе, якія пройдуць 30 чэрвеня — 1 ліпеня пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання» з нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
  5. Біскупы выслухалі даклад кс. каноніка др. Уладзіміра Гуляя на тэму «Пастырства несакрамэнтальных сужэнстваў» і абмеркавалі план рэалізацыі пастырства
  6. Біскупы прынялі рашэнне скіраваць заяву ў ЮНЕСКА аб наданні будслаўскаму фэсту статуса нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці.

Наступнае пасяджэнне запланавана на 21 лістапада 2017 г.

Адноўлена 04.05.2017 16:33
 
© 2003-2024 Catholic.by