Праваслаўныя і католікі абмяркуюць прапановы для ўнясення зменаў у Закон РБ «Аб ахове здароўя» | | Друк | |
29.10.2012 19:51 |
Круглы стол пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Прытыцкага, 65, храмавы комплекс прыхода Божай Маці «Усіх смуткуючых радасць», канферэнц-зал вучэбнага корпуса. Прадстаўнікі абедзвюх Цэркваў найперш будуць кіравацца Законам Божым і дабром чалавека. Прапанаваны імі шэраг зменаў у Закон будзе накіраваны на захаванне і ўмацаванне сям’і, а таксама абарону жыцця ад зачацця да натуральнай смерці. Рэлігійныя арганізацыі невыпадкова занепакоены крызісам сям’і ў наш час. За пяць месяцаў 2012 г. на 1 тысячу сужэнстваў прыпадае 835 разводаў, а за 20 гадоў (з 1990 па 2010 гг.), па даных Міністэрства аховы здароўя РБ, было здзейснена больш за 2,7 мільёнаў абортаў. Як праваслаўныя, так і католікі інструментамі па выпраўленні крызісу бачаць умацаванне духоўна-маральных асноваў сям’і, адраджэнне сямейных каштоўнасцяў, абарону мацярынства і дзяцінства. Таму ўдзельнікі круглага стала звернуць асаблівую ўвагу на пытанні аб ахове здароўя і захаванні жыцця чалавека, аб ахове рэпрадуктыўнага здароўя, аб забароне правядзення клінічных выпрабаванняў на чалавечых эмбрыёнах, аб правах урача і пацыента, аб дапамозе рэлігійных арганізацый установам аховы здароўя. Разгляд Закона РБ «Аб ахове здароўя» ўваходзіць у план падрыхтоўкі законапраектаў на 2012 год. Кантактны тэлефон: +375 29 320 70 04 Таццяна Тарасевіч (VGr) |
Адноўлена 29.10.2012 19:53 |