Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Анонсы


Праграма перэгрынацыі ў Беларусі крыжа і абраза Сусветнага дня моладзі (абноўлена)
17.06.2014 10:25 | адбылося

З 28 чэрвеня па 12 ліпеня ў Беларусі будзе праходзіць перэгрынацыя сімвалаў Сусветнага дня моладзі — крыжа і абраза Маці Божай Salus Populi Romani. Крыж і абраз пабываюць ва ўсіх дыяцэзіях Беларусі і прыбудуць у тым ліку на ўрачыстасці ў Нацыянальны санктуарый у Будславе.

 
У ліпені рiligrymka.by запрашае наведаць Ізраіль
04.06.2014 18:14 | адбылося

З 3 па 14 ліпеня разам з Piligrymka.by ёсць унікальная магчымасць наведаць Ізраіль і сумясціць паломніцкую паездку з чатырохдзённым адпачынкам на Міжземным моры ў Нетаніі.

 
16 ліпеня ў мінскай парафіі Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана і Маці Божай Шкаплернай адбудзецца ўрачыстасць
16.07.2014 12:42 | адбылося

16 ліпеня, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль (Маці Божай Шкаплернай) у мінскай парафіі Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана і Маці Божай Шкаплернай адбудзецца парафіяльная ўрачыстасць. Святую Імшу ў 19.00 узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
16 ліпеня распачнецца V Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
08.07.2014 15:41 | адбылося

16-19 ліпеня ў Івянцы адбудзецца V Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Да ўдзелу запрашаюцца падлеткі 11-16 гадоў.

 
У Гудагаі пройдуць урачыстасці Маці Божай Шкаплернай
19.07.2014 23:10 | адбылося

У гэтым годзе ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай пройдуць у парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі 19-20 ліпеня. Таксама сёлета прыпадае 250 гадоў з часу асвячэння гудагайскага касцёла.

 
Рух факаляраў запрашае на рэкалекцыi
09.07.2014 10:31 | адбылося

Рух “Focolare” запрашае ўсiх жадаючых на Марыяпаль - штогадовыя летнiя рэкалекцыi. Тэма – “Узаемная любоў у святле Тройцы”. Марыяпаль пройдзе з 18 па 20 лiпеня ў Баранавiчах, у доме братоў вярбiстаў па вул. Шаўчэнкi, 6.

 
«Музычная майстэрня» ў Івянцы чакае новых удзельнікаў
15.07.2014 17:06 | адбылося

Як і ў мінулыя гады, Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы папярэднічае «Музычная майстэрня» для касцёльных хораў, кантараў і ўсёй зацікаўленай у касцёльнай музыцы моладзі. Майстэрню будзе праводзіць Ян Паспяшальскі, Зоф’я Сакалоўская і запрошаныя імі музыканты з Польшчы. Сустрэча адначасова мае рэкалекцыйны характар.

 
Салезіяне запрашаюць дзяцей на адпачынак у летні лагер
11.07.2014 11:23 | адбылося

Мінская парафія Св. Яна Хрысціцеля і Каталіцкі моладзевы цэнтр імя св. Яна Боско запрашаюць дзяцей на адпачынак у летні лагер “Канікулы з Богам”. Лагер будзе арганізаваны салезіянамі з 14 па 25 ліпеня 2014 г. у Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску (вул. Пляханава, 28/1).

 
Рэкалекцыі для сямейных кансультантаў і «Школа нараджэння» пройдуць у Навагрудку
23.05.2014 10:59 | адбылося

У Навагрудку ў перыяд з 25 па 30 ліпеня адбудуцца рэкалекцыі для кансультантаў па справах сямейнага жыцця, а таксама ў перыяд з 2 па 7 жніўня там жа запланавана правядзенне «Школы нараджэння».

 
Ідзе анлайн-трансляцыя з сустрэчы моладзі ў Івянцы
25.07.2014 17:42 | адбылося

З малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы на catholic.by арганізавана прамая відэатрансляцыя праз Інтэрнэт. Трансляцыя будзе адбывацца 25-27 ліпеня.

 
У лучайскай парафіі пройдзе свята ў гонар св. Ганны
21.07.2014 11:53 | адбылося

Парафія Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат) запрашае на фэст у гонар святой Ганны. Свята адбудзецца 26 ліпеня.

 
Малітоўная сустрэча моладзі ў Івянцы пройдзе пад дэвізам «Шчаслівыя ўбогія духам» (абноўлена)
25.07.2014 10:08 | адбылося

25–27 ліпеня ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) пройдзе Малітоўная сустрэча моладзі. Сёлета дэвіз сустрэчы — «Шчаслівыя ўбогія духам» (Мц 5, 3).

 
Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне праводзіць прыём на вучобу
03.06.2014 11:29 | адбылося

У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне дакументы кандыдытаў на паступленне і навучанне будуць прымацца да 26 ліпеня, уступнаму іспыту  будуць папярэднічаць рэкалекцыі, якія адбудуцца з 24 па 27 ліпеня 2014 года.

 
У семінарыі ў Пінску адбудуцца рэкалекцыі для міністрантаў і юнакоў, якія разважаюць над пакліканнем
11.07.2014 11:14 | адбылося

Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску запрашае міністрантаў (ад 12 гадоў) і юнакоў, якія разважаюць над сваім пакліканнем, на рэкалекцыі, якія адбудуцца з 28 па 31 ліпеня.

 
Вырушыць V назарэтанская пілігрымка «Гродна-Навагрудак»
15.07.2014 12:16 | адбылося

26 ліпеня распачынаецца V пешая назарэтанская пілігрымка «Гродна-Навагрудак». Пілігрымка працягнецца да 31 ліпеня.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 3 з 68
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.