Урачыстасць у Будславе. Арганізацыйныя моманты | Друк |
Анонсы
15.06.2011 18:01

Па традыцыі 1 і 2 ліпеня Будслаў прымае шматлікіх гасцей і пілігрымаў не толькі з Беларусі, але і з-за мяжы. Вашай увазе прадстаўляем план размяшчэння аб’ектаў падчас урачыстасці Маці Божай Будслаўскай: месца для споведзі, тэматычныя палаткі, асвячоная вада, месца парковак для аўтобусаў, аўтамабіляў святароў, палатачны гарадок і інш.

Заўвагі:

  • даезд для аўтобусаў з арганізаванымі групамі пілігрымаў пажылога ўзросту або інвалідамі — праз в. Крывічы (гл. мапу і план размяшчэння);
  • праезд на стаянку для аўтамабіляў святароў — праз в. Крывічы (гл. мапу і план размяшчэння). Права ўезду дае апранутая душпастырам сутана ці хабіт;
  • будуць устаноўлены турнікеты і праводзіцца дагляд металашукальнікамі. Забараняецца мець пры сабе рэжучыя і колючыя прадметы (сцізорыкі, вілкі, пруткі для вязання), балончыкі з лакам для валасоў, шкляную пасуду, паліўныя сродкі (бензін, ацэтон, інш), парасоны;
  • для годнага перажывання набажэнстваў (святая Імша, працэсія, Нешпары, адарацыя) просім падчас іх не выкарыстоўваць ніякія транспаранты, флагі, лозунгі і іншую сімволіку. Такі парадак захоўваецца і падчас цэлебрацый у Ватыкане і за мяжой, як напрыклад, было 1 мая ў Рыме падчас урачыстасці беатыфікацыі Яна Паўла ІІ;
  • святароў, якія арганізоўваюць пешыя пілігрымкі, просім кантактаваць з а. кусташам Віктарам Бурлакам OFM (+375 29 690 13 73).


 
© 2003-2024 Catholic.by