Праграма калядных сустрэч з іерархамі | Друк |
Анонсы
22.11.2011 13:50

Са святам Божага Нараджэння звязаны шматлікія традыцыі. Адной з іх у Каталіцкім Касцёле Беларусі з’яўляюцца калядныя сустрэчы розных груп вернікаў з іерархамі нашай краіны. Прысутныя складаюць адно аднаму віншаванні і дзеляцца аплаткай, а тым самым — радасцю і любоўю.

Шчыра запрашаем да ўдзелу ў калядных сустрэчах.

Праграма сустрэч:

10 снежня (субота)

23.00 — святая Імша (Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Антоні Дзям’янка) і сустрэча з моладдзю. Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (адказны — кс. Віталь Драздоўскі).

11 снежня (нядзеля)

17.00 — святая Імша (Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч) і сустрэча з малітоўнымі групамі і рэлігійнымі рухамі. Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны — кс. Уладзіслаў Завальнюк).

13 снежня (аўторак)

11.00 — святая Імша (Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, абрцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, біскуп Антоні Дзям’янка) і сустрэча з працаўнікамі «Карытас» і з членамі дабрачынных арганізацый. Цэнтр «Карытас», в. Ляскоўка (адказны — кс. Віктар Гайдукевіч SDB).

15 снежня (чацвер)

11.00 — сустрэча з журналістамі і працаўнікамі СМІ (Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Антоні Дзям’янка). Мітрапалітальная курыя, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а (адказны — кс. Юрый Санько).

17 снежня (субота)

  • 15.00 — святая Імша і сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі «Цэнтра падрыхтоўкі катэхетаў». Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны — кс. Ян Крэміс).
  • 15.00 — святая Імша (Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч) і сустрэча з вернікамі. Касцёл св. Антонія, г. Рагачоў, вул. Савецкая, 38.
  • 17.00 — святая Імша (Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч) і сустрэча з вернікамі. Касцёл св. Казіміра, г. Жлобін, вул. Юных Піянераў, 24.

18 снежня (нядзеля)

11.00 — святая Імша (Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч) і сустрэча з вернікамі. Касцёл Нараджэння Божай Маці, г. Гомель, вул. Савецкая, 118.

20 снежня (аўторак)

11.00 — пастырская сустрэча (Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Казімір Велікаселец) са святарамі і кансэкраванымі асобамі Пінскай дыяцэзіі. Капліца Святой Тройцы, г. Баранавічы, вул. Шаўчэнкі, 6 (адказны — бр. Карнэлій Консэк SVD).

21 снежня (серада)

19.00 — святая Імша (Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч) і сустрэча з навукоўцамі, дзеячамі культуры, выкладчыкамі, настаўнікамі, выхавацелямі і катэхетамі. Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны — кс. Уладзіслаў Завальнюк).

22 снежня (чацвер)

  • 11.00 — пастырская сустрэча (Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Антоні Дзям’янка) са святарамі і кансэкраванымі асобамі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (адказны — кс. Антоні Клімантовіч).
  • 18.00 — сустрэча з дзецьмі (Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч), якія выхоўваюцца пры «Місіі добрага самараніна» (адказная — с. Часлава Навіцкая USJK).

27 снежня (аўторак)

  • 15.00 — сустрэча з медперсаналам і хворымі (Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч). Мінскі абласны клінічны шпіталь, пас. Лясны (адказны — кс. Казімір Шыдэлка SDB).
  • 19.00 — святая Імша (Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч) і сустрэча з дзяржаўнымі служачымі, прадпрымальнікамі, архітэктарамі і будаўнікамі. Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны — кс. Уладзіслаў Завальнюк).

28 снежня (серада)

11.00 — святая Імша (Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч) і сустрэча з дзецьмі. Касцёл св. Яна Хрысціцеля, г. Мінск, вул. Пляханава, 28 (адказны — кс. Аляксандр Мятліцкі SDB).

29 снежня (чацвер)

19.00 — святая Імша (Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч) і сустрэча з медыцынскімі работнікамі. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 44 а (адказны — кс. Юрый Касабуцкі).

30 снежня (пятніца)

19.00 — святая Імша (біскуп Антоні Дзям’янка) і сустрэча з сем’ямі. Касцёл Маці Божай Ружанцовай, г. Мінск, вул. Гашкевіча, 1 (адказны — кс. Генадзь Кухарэвіч CSMA). 

 
© 2003-2024 Catholic.by