Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
З Марыяй у пілігрымцы веры: у Тракелях пройдзе дыяцэзіяльная ўрачыстасць
Анонсы
04.07.2012 16:16

6–7 ліпеня 2012 г. у санктуарыі Маці Божай Каралевы сем'яў у Тракелях адбудзецца дыяцэзіяльная ўрачыстасць пад дэвізам «З Марыяй у пілігрымцы веры». Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае святароў, сясцёр законных і вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі на ўрачыстасць.

«„З Марыяй у пілігрымцы веры“ — дэвіз сёлетняй пілігрымкі і перажывання дыяцэзіяльнага свята ў Тракелях», — гаворыцца ў паведамленні біскупа з нагоды гэтай урачыстасці.

«Шаноўныя святары і сёстры законныя! Вельмі прашу вас аб удзеле ў арганізацыі пілігрымак і належным удзеле ў дыяцэзіяльнай урачыстасці. Гэта будзе дасканалай праявай вашай веры і паслугі дзялення веры з вернікамі нашай дыяцэзіі», — адзначае іерарх.

«Вырушце са сваіх мясцовасцяў у арганізаваных пілігрымкавых групах да санктуарыя Маці Божай, каб нанава ўмацаваць сваю веру і адкрыць радасць яе штодзённага перажывання», — звяртаецца біскуп да пілігрымаў.

«Умілаваныя дыяцэзіяне! Браты і сёстры ў Хрысце Пану! Няхай наш дыяцэзіяльны санктуарый у дні 6–7 ліпеня будзе ажыўлены сведчаннем вашай веры ў мацярынскае заступніцтва Марыі, Каралевы нашых сем’яў, якая ўжо выпрасіла столькі ласкаў для яе верных ушанавальнікаў. Будзем разам выпрошваць ля ног Маці Божай Тракельскай Божага благаслаўлення для Касцёла, нашых сем’яў і беларускага грамадства», — чытаем у паведамленні.

Праграма дыяцэзіяльнай урачыстасці ў Тракелях:


6 ліпеня

  • 21.30 — малітва і прывітанне ўдзельнікаў
  • 21.45 — канферэнцыя і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту  
  • 23. 40 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 24.00 — працэсія са свечкамі і святая Імша


7 ліпеня

  • 02.00 — Ружанец (хвалебныя таямніцы) — парафія ў Заблоцці
  • 03.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці — парафія Святой Сям’і ў Лідзе  
  • 04.00 — канцэрт семінарыйнага гурту «AVE»
  • 05.00 — спевы
  • 06.30 — Гадзінкі да Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 07.30 — святая Імша (новапрэзбітэры і святары, якія адзначаюць юбілей святарства)
  • 09.00 — прэзентацыя груп пілігрымаў (Гродна, Ваўкавыск, Ашмяны, Іўе, Навагрудак)
  • 09.40 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 10.00 — святая Імша з адпустам і аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў сужэнцамі, якія адзначаюць юбілей шлюбу.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме