Пінская дыяцэзія запрашае да ўдзелу ў пілігрымцы Баранавічы-Будслаў | Друк |
Анонсы
24.05.2013 10:28

Пінская дыяцэзія рыхтуецца да традыцыйнай агульнадыяцэзіяльнай пілігрымкі ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай, якая штогод вырушае з Баранавіч ад касцёла Маці Божай Фацімскай (пр-т Савецкі, 16). Сёлетняя пілігрымка адбудзецца ў днях з 27 чэрвеня па 6 ліпеня і пройдзе пад дэвізам «Марыя — Маці нашай веры!»

Жадаючым прыняць удзел у гэтай пілігрымцы неабходна звярнуцца да сваіх душпастыраў або непасрэдна да арганізатараў і запісацца на пілігрымку не пазней 15 чэрвеня.

Арганізатары забяспечваюць пілігрыма харчаваннем, начлегам, суправаджэннем, перавозам рэчаў, медыцынскай дапамогай, а таксама «камплектам пілігрыма» (спеўнік, хустка, бэйдж, майка з эмблемай). Ахвяраванне за пілігрымку складае 80.000 бел. руб.

Кантакты арганізатараў:
+375297901675 кс. Юрый Медушэўскі,
+375292264429 кс. Аляксандр Канановіч

piligrim.baranа Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

(LB)

Глядзіце таксама відэа-прэзентацыю пілігрымкі:



 
© 2003-2024 Catholic.by