Кардынал Франчэско Коккапальмэрыё, старшыня Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў, узначаліць Імшу ў мінскай архікатэдры | | Друк | |
Анонсы |
18.11.2013 19:53 |
У канферэнцыі "Хрысціянская антрапалогія перад выклікам сучаснасці", якая праходзіць у Мінску з 17 па 19 лістапада, прыме ўдзел старшыня Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў кардынал Франчэско Коккапальмэрыё, які паўнамоцна прадстаўляе Папскую раду спрыяння хрысціянскаму адзінству. 19 лістапада кардынал узначаліць Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле. Імша пачнецца ў 18.30. Да ўдзелу ў літургіі запрашаецца духавенства, кансэкраваныя асобы і вернікі. Міжнародная міжканфесійная канферэнцыя "Хрысціянская антрапалогія перад выклікам сучаснасці" арганізавана Інстытутам рэлігійнага дыялога і міжканфесійных камунікацый пры Сінодзе Беларускай Праваслаўнай Царквы, Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству, міжнародным грамадскім аб'яднаннем «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мятода і Кірыла». Яна з’яўляецца восьмай па ліку ў серыі міжканфесійных і міжрэлігійных форумаў, якія праводзяць у Беларусі сумесна праваслаўныя і каталіцкія арганізацыі. Кардынал Коккапальмэрыё выступіць на канферэнцыі 19 лістапада. (AG) |