Сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай узначаліць Імшу ў Мінску | Друк |
Анонсы
22.05.2014 12:04

22 мая ў 18.30 у мінскай архікатэдры святую Імшу будзе цэлебраваць сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай SDB. Іерарх, адзін з бліжэйшых супрацоўнікаў Папы, прыбывае ў Беларусь на сімпозіум, які пройдзе ў Смаргоні з нагоды юбілею 25-годдзя служэння салезіянскай супольнасці ў парафіі Святога Міхала Арханёла.

У Смаргоні 24 і 25 мая арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай выступіць на сімпозіуме з дакладам на тэму «Салезіянская святасць» і ўзначаліць урачыстыя Імшы. Праграма сімпозіума з удзелам арцыбіскупа тут>>>

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by