Вырушыць 4-я аўтамабільная пілігрымка Шарашова–Будслаў | | Друк | |
Анонсы |
04.07.2014 12:05 |
4 чэрвеня вырушыць у шлях на ўрачыстасці ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай 4-я аўтамабільная пілігрымка Шарашова-Будслаў. У 17.00 удзельнікі атрымаюць благаслаўленне пробашча кс. Яцэка Дубіцкага у г.п. Шарашова (20 км ад Пружан). Асаблівасцю пілігрымкі стане магчымасць далучыцца да яе па дарозе (Пружаны-Мінск-Будслаў) і ўдзел падчас пілігрымкі ў сумеснай малітве. (AG) |