У Шчучыне пачнуцца «Канікулы з Богам» | Друк |
Анонсы
12.08.2014 10:19

Парафія Святой Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) правядзе для дзяцей “Канікулы з Богам”. Яны пачнуцца 17 жніўня 2014 г. нядзельнай святой Імшой.

Падчас “Канікул з Богам” хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць цікавыя тэмы для разважанняў, вясёлыя гульні, бадзёрыя танцы, смачныя пачастункі і маленькія падарункі на развітанне. “Канікулы з Богам” парафія абяцае зрабіць часам, які абавязкова запомніцца, калі дзеці змогуць знайсці новых сяброў, набыць мора эмоцый і “шалёны” настрой.

Анастасія Ясюкевіч, AG

Фота а. Віталія Слукі SP

 

 
© 2003-2024 Catholic.by