150 гадоў з моманту асвячэння касцёла адзначаць на Залатой Горцы ў Мінску | | Друк | |
Анонсы |
11.11.2014 10:16 |
15 лістапада ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску адбудзецца святкаванне 150-годдзя асвячэння парафіяльнага касцёла. У гэты дзень у касцёле пройдзе гістарычная канферэнцыя на тэму «Залатагорская святыня», а святую Імшу з нагоды 150-гадовага юбілею святыні ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Урачыстасць пройдзе па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 44а (касцёл на Залатой Горцы). Кс. Юрый Санько |