Нацыянальны мастацкі музей на адзін дзень стане «езуіцкім калегіумам» | Друк |
Анонсы
13.11.2014 10:29

Гэта стане магчымым падчас святкавання Міжнароднага дня студэнтаў у Нацыянальным мастацкім музеі, калі на адзін дзень адкрыецца ўнікальная інтэрактыўная праграма «Tempus discendi est! Прыйшоў час вучыцца!».


Пра гэта са спасылкай на прэс-службу музея паведамляе БЕЛТА.

Арганізатары запэўніваюць, што ў гэты дзень музей стане сапраўдным калегіумам езуітаў, у сценах якога будзе панаваць атмасфера эрудыцыі. У праграме зможа прыняць удзел кожны наведвальнік.

Уступны іспыт у «калегіум» адбудзецца ў музеі 17 лістапада ў 16.00. Кошт аднаго квітка 30 тыс рублёў.

 

(JLS)

 
© 2003-2024 Catholic.by