Экуменічная малітва аб еднасці хрысціян пройдзе ў мінскай архікатэдры 24 студзеня | Друк |
Анонсы
14.01.2015 10:35

24 студзеня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску пройдзе экуменічная малітва аб еднасці хрысціян. Экуменічная сустрэча з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій распачнецца ў 19.00 пасля святой Імшы ў 18.30.

Тыдні малітваў аб еднасці хрысціян, якія арганізуюць Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству і Сусветная Рада Цэркваў, праходзяць з 1968 г.

Падчас іх прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій збіраюцца разам на набажэнствах, канферэнцыях, канцэртах і г.д., каб маліцца аб еднасці згодна са словамі Хрыста: «Каб усе былі адно».

Сёлета ў Паўсюдным Касцёле Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян пройдзе з 18 па 25 студзеня.

(IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by