У Будслаў з Мінска вырушыць роварная пілігрымка | Друк |
Анонсы
23.06.2015 17:06

1 ліпеня на ўрачыстасці ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай вырушыць з Мінска роварная пілігрымка.

Выезд пілігрымкі – ад мінскага касцёла святых Сымона і Алены пасля святой Імшы на 9.00, якую будзе цэлебраваць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Запіс у пілігрымку – у сакрыстыі мінскага касцёла святых Сымона і Алены. Папярэдняя сустрэча – 25 чэрвеня ў 19.00 там жа.

Вяртанне ўдзельнікаў пілігрымкі назад –  аўтобусамі касцёла святых Сымона і Алены (з роварамі ў іх).

Для ўдзельнікаў пілігрымкі будзе арганізавана невялікае штодзённае харчаванне. З сабой абавязкова мець спальнік і, пажадана, 1 намёт на 2-3 чалавекі.

Тэлефон для даведак: +375 29 702 48 25 Аляксандр

Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе пройдуць 3-4 ліпеня пад дэвізам «Марыя — прытулак грэшных».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by