Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Акцыя «Добры чацвер» шукае валанцёраў
Анонсы
03.03.2016 10:30

З 4 лютага па 4 жніўня 2016 года ў гіпермаркетах «Гиппо» ў Мінску на пр. Партызанскім 150 А, Гарэцкага 2 і Ігуменскім тракце 30 праходзіць акцыя «Добры чацвер». Акцыя накіравана на збор неабходных тавараў для выхаванцаў дзіцячых дамоў і дамоў-інтэрнатаў Мінскай вобласці.

Кожны чацвер з 18.00 да 21.00 два валанцёры будуць стаяць на ўваходзе ў гандлёвы зал і раздаваць улёткі з пералікам тавараў, неабходных дзіцячым дамам. Каля валанцёраў будзе знаходзіцца кош для збору тавараў.

Па пытаннях валанцёрскай дапамогі можна звязвацца па наступных нумарах:

+ 375 29 622 19 41+ 375 29 622 19 41 Наталля (фонд прападобнай Еўфрасінні Полацкай).
+ 375 29 360 53 06+ 375 29 360 53 06 Сяргей (каардынатар валанцёраў «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі)

Дапамагчы выхаванцам дзіцячых дамоў і дамоў-інтэрнатаў Мінскай вобласці можна, набыўшы ў краме і пакінуўшы на выхадзе ў валанцёра ў кошы неабходныя дзецям тавары:

  • падгузнікі;
  • прадметы асабістай гігіены: шампунь, мыла, зубную пасту і шчоткі, вільготныя сурвэткі, туалетную паперу
  • развіваючыя цацкі і наборы для творчасці: фарбы, алоўкі, фламастары, альбомы для малявання, размалёўкі, наборы для лепкі, мазаікі, пазлы, наборы бісеру.

Акцыя «Добры чацвер» арганізавана пры падтрымцы фонду прападобнай Еўфрасінні Полацкай, брацтва ў гонар Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага, дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас».

(AG), (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.