«Чаму наркотыкі?»: сімпозіум, прысвечаны барацьбе з нарказалежнасцю, пройдзе ў Баранавічах | Друк |
Анонсы
22.04.2016 13:58

23 красавіка ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах пройдзе навукова-практычны сімпозіум, прысвечаны рэабілітацыі, аказанню духоўнай дапамогі і кансультаванню залежных людзей, якія ўжываюць наркатычныя і іншыя псіхаактыўныя рэчывы.

Асаблівая ўвага будзе звернута на тэрапію і прафілактыку ўжывання спайсаў. Таксама будзе прадстаўлены вопыт Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія» і праваслаўнага Цэнтра рэабілітацыі залежных ад алкаголю і наркотыкаў «Анастасіс».

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Зарэгістравацца на сімпозіум можна па спасылцы

Рэгістрацыя абавязковая.


Праграма:

  • 08.30-09.30 – рэгістрацыя ўдзельнікаў сімпозіума
  • 09.30-09.45 – прадстаўленне праграмы сімпозіума
  • 09.45-11.00 – уступныя даклады

Даклад «Псіхічныя і саматычныя наступствы ўжывання наркатычных сродкаў» (Валянціна Мурына)

Даклад «Духоўныя наступствы ўжывання псіхаактыўных рэчываў» (кс. Павел Врубель)

Сведчанне ўдзельніцы з групы «Ананімных наркаманаў»

  • 11.00-11.30 – кава-паўза
  • 11.30-13.00 – майстэрні

Майстэрня: «Сацыяльна-псіхалагічныя асаблівасці залежнай па структуры асобы» (Віталь Пашкевіч)

Майстэрня: «Матывацыйнае кансультаванне асобаў, якія маюць праблемы з ужываннем спайсаў і іншых псіхаактыўных рэчываў» (Валянціна Мурына)

Майстэрня: «Метад інтэрвенцыі падчас працы з паўналетнімі і непаўналетнімі асобамі, якія ўжываюць спайсы і іншыя псіхаактыўныя рэчывы» (Юрый Гапонік)

Майстэрня: «Праца з залежнымі з псіхолага-псіхатэрапеўтычнай перспектывы» (Віталь Булыга)

  • 13.00-13.45 – абед
  • 13.45-15.15 – майстэрні

Майстэрня: «Мінесоцкая мадэль лячэння залежнасцяў на прыкладзе працы аддзялення рэабілітацыі ГАКЦ "Псіхіятрыя-наркалогія"» (Валянціна Мурына)

Майстэрня: «Уяўленне пра хімічную залежнасць (хвароба душы, розуму і цела)» (Віталій Пашкевіч)

Майстэрня: «Магчымасці першаснай і другаснай прафілактыкі адолесцэнтамі наркатычных рэчываў ва ўстановах адукацыі» (Віталій Булыга)

Майстэрня: «Прынцыпы праграмы 12 Крокаў АА и АН» (Юрый Гапонік)

  • 15.15-16.15 – падвядзенне вынікаў (кс. Павел Врубель, Валянціна Мурына, Віталій Пашкевіч)
  • 16.30 – святая Імша ў капліцы Найсвяцейшай Тройцы


Вядучыя сімпозіума:

Віталій Пашкевіч

Старшыня праўлення, дырэктар цэнтра рэабілітацыі залежных ад алкаголю і наркотыкаў «Анастасіс».

Працаваў у пяці рэабілітацыйных цэнтрах у якасці кансультанта па пераадоленні алкагольнай залежнасці. Сам з’яўляецца залежным. З 2000 года паспяхова вырашае праблему ўласнай залежнасці, а з 2002 года дапамагае перамагчы гэтую праблему сотням іншых людзей.

Удзельнічаў у стварэнні і адкрыцці рэабілітацыйных цэнтраў працоўных па 12-крокавай праграме «Фенікс», «Вясёлка», «Выток» у Беларусі. З 10 студзеня 2014 года прызначаны старшынёй праўлення і дырэктарам Рэабілітацыйнага цэнтра «Анастасіс».

Інструктар-кансультант грамадскага аб’яднання «Цэнтр даверу “Надзея і Аздараўленне”», эксперт і кансультант грамадскага аб’яднання «Здаровы выбар», праводзіць уласныя семінары і трэнінгі на тэмы алкагольнай залежнасці. Мае шведскі сертыфікат кансультанта па пераадольванні хімічных залежнасцяў.

Віталій Булыга

Псіхолаг, сямейны сістэмны псіхатэрапеўт, спецыяліст у вобласці псіхатраўматэрапіі залежнасцяў. Практыкуючы псіхолаг з 2009 года.

З 2012 года з’яўляецца выкладчыкам практычных псіхалагічных дысцыплін у Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў галіне сямейнага кансультавання і падрыхтоўкі кансультантаў у вобласці суправаджэння залежных і сузалежных асобаў.


Валянціна Мурына

Загадчыца наркалагічнага аддзялення для лячэння і рэабілітацыі асобаў, якія пакутуюць ад залежнасцяў, ГАКЦ «Псіхіятрыя-наркалогія», урач псіхіятр-нарколаг, псіхатэрапеўт. Супрацоўнік кансультатыўнага пункта па пытаннях залежнасці Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.


Ксёндз Павел Врубель

Душпастыр цвярозасці Пінскай дыяцэзіі, пробашч парафіі Перамянення Пана ў в. Новая Мыш (Баранавіцкі р-н).

Юрый Гапонік

Кансультант тэрапіі аддзялення рэабілітацыі залежных ГАКЦ «Псіхіятрыя – наркалогія», адказны па справах душпастырства цвярозасці ў Гродзенскай дыяцэзіі.

(MV)

 
© 2003-2024 Catholic.by