У мінскім касцёле на Залатой Горцы «ажывяць» Крыжовы шлях Хрыста | Друк |
Анонсы
23.03.2016 11:08

23 сакавіка ля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе Містэрыя мукі і любові Пана (інсцэніраваны Крыжовы шлях), які будзе праводзіць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Пачатак у 18.00.

Містэрыя стане аповедам пра апошнія дні зямнога жыцця Хрыста і гісторыю збаўлення чалавецтва. Тэатралізаваная пастаноўка пакажа гледачам прадажнасць Юды, баязлівасць Пілата, бязлітаснасць натоўпу на чале з фарысеямі, адрачэнне Пятра, перасцярогі Анёла і спакусы д’ябла. Але найперш — мужную, ахвярную і міласэрную любоў Збаўцы.

Фота Аляксандры Шчыглінскай

Спектакль стане не толькі яскравым відовішчам, але і асаблівай духоўнай падрыхтоўкай да перажывання велікодных святаў. Пасля Крыжовага шляху арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць святую Імшу ў касцёле.

(IL)



 
© 2003-2024 Catholic.by