Салезіянскі араторый у Мінску запрашае на «Кубак Дона Боско» па мікра-футболе | Друк |
Анонсы
28.10.2016 14:52

З 1 снежня па 16 студзеня ў араторыі св. Яна Боско пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску (вул. Пляханава, 28) адбудуцца спаборніцтвы па мікра-футболе «Кубак Дона Боско».

Турнір будзе праведзены ў два этапы:

1) з 01.12.2015 па 16.12.2016
2) з 08.01.2016 па 16.01.2017

Гульнявыя дні: панядзелак – пятніца з 18.00 да 21.30 (ёсць магчымасць гульні раніцай у суботу і нядзелю). Фармат турніру 4х4.

Рэгістрацыя каманд праходзіць да 20 лістапада 2016 года.

У рэгістрацыі трэба будзе пазначыць наступныя даныя:

  • імя кантактнай асобы;
  • кантактны нумар тэлефона;
  • назва каманды;
  • эмблема каманды;
  • колькасць і склад удзельнікаў з указаннем узросту.

Колькасць каманд абмежавана да 16. Каб падаць камандную заяўку, трэба запоўніць наступную форму. Заяўку трэба даслаць на адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

Умовы

У турніры могуць прыняць удзел каманды, узрост гульцоў у якіх не меншы за 16 гадоў. У камандзе гуляюць брамнік і 3 палявых футбаліста (могуць быць таксама запасныя, усяго ў складзе каманды можа быць заяўлена не больш за 7 чалавек).

Каманда, якая прымае ўдзел у турніры, павінна будзе зрабіць грашовы ўнёсак у памеры 35 BYN з каманды за ўвесь турнір (унёсак трэба прынесці на жараб’ёўку). Дата і час жараб’ёўкі будуць вызначаны пасля заканчэння рэгістрацыі.

Кантактныя тэлефоны:

‎+375 25 658 51 09 ‎
+375 29 258 77 62 Уладзіслаў

Паводле sdb.by
(IL)




 
© 2003-2024 Catholic.by