У Чырвоным касцёле Мінска пройдзе семінар на тэму «Адносіны сям’і з сем’ямі бацькоў» | Друк |
Анонсы
24.02.2017 00:29

Адкрытая дабрачынная арганізацыя «Абарона жыцця ў яго вытокаў. Выратаванне немаўлят» запрашае 25 лютага ў Чырвоны Касцёл Святых Сымона і Алены, дзе адбудзецца семінар на тэму «Адносіны сям’і з сем’ямі бацькоў».

Семінар распачнецца ў 10.00 у памяшканні касцёльнага тэатра.

План мерапрыемства:

  • 10.00 — пачатак лекцый (чытае с. Паўла Бобер MSF)
  • 12.00 — перапынак
  • 12.15 — працяг лекцыі
  • 13.30 — перапынак на каву
  • 14.00 — праца ў групах
  • 15.00 — адказы на пытанні аўдыторыі
  • 15.30 — заканчэнне лекцыі

Для сем'яў з дзецьмі будзе арганізавана праца няні.

АДА «Выратаванне немаўлят» была зарэгістравана ў 1997 годзе і дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Тэлэфоны арганізатараў:+375 (29) 374-14-01 Вікторыя +375 (29) 875-45-42 Святлана.

Святлана Глазырына

 
© 2003-2024 Catholic.by