У ноч з 8 на 9 красавіка ў Мінску пройдзе моладзевае чуванне | Друк |
Анонсы
07.04.2017 08:16

Велікапоснае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе ў ноч з 8 на 9 красавіка ў мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9). Тэма сёлетняй малітоўнай сустрэчы — «Актуальнасць Фацімскага паслання Марыі аб малітве і навяртанні».

Да удзелу ў начным чуванні запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій.

Праграма:

  • 21.30 — рэгістрацыя
  • 22.00 — падрыхтоўка да святой Імшы (магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння)
  • 22.30 — святая Імша (узначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр)
  • 00.00 — тэматычная канферэнцыя
  • 00.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 01.30 — фільм «Удивительный замысел» пра бл. К’яру Лючэ Бадана
  • 02.30 — Крыжовы шлях
  • 03.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 03.30 — пачастунак
  • 04.30 — Ружанец
  • 05.00 — Песні жальбы
  • 05.30 — благаслаўленне

 

Адказны — кс. Андрэй Калядка:
+375292843813

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by