У Баранавічах пройдзе ІІ Усебеларуская сустрэча манаскай моладзі (+праграма) |
| Друк | |
Анонсы
|
19.04.2017 13:09 |
24-25 красавіка ў Баранавічах пройдзе ІІ Усебеларуская сустрэча манаскай моладзі, прысвечаная жыццю ў супольнасці. Прыняць удзел у сустрэчы могуць кансэкраваныя асобы да 38 гадоў уключна. Сустрэча распачнецца святой Імшой у 10.00. З сабой неабходна мець 2 том брэвіярыя па-беларуску.
3764 МвТ кансэкраванай любові
«Кляштары і манаскія дамы можна параўнаць з электрастанцыяй, якая звычайна не з’яўляецца месцам, куды б людзі прыходзілі масава. Але гэта менавіта адтуль прыходзіць энергія для асвятлення гарадоў і пасёлкаў. Кляштары і манаскія дамы генеруюць духоўнае святло свету», — сказаў аднойчы біскуп Анджэй Еж. Праграма:
24 красавіка
- 10.00 — св. Імша, малітва літургіі гадзінаў
- 11.00 — знаёмства
- 13.30 — абед
- 14.30 — даклад-разважанне на тэму «У любові ў нашай села батарэйка» або канфлікт у супольнасці» (с. Паўла Бобер MSF)
- 15.30 — праца ў групах
- 16.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Нешпары
- 18.00 — вячэра
- 19.00 — вясёлы вечар
25 красавіка
- 8.00 — Ютрань, медытацыя
- 9.30 — сняданне
- 10.30 — даклад-разважанне «Манаская суполнасць — генератар духоўнага святла ў свеце» (а. Яцэк Дубіцкі CM)
- 11.30 — праца ў групах
- 12.30 — малітва літургіі гадзінаў, св. Імша
- 13.30 — абед
- 15.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Нешпары
- 16.00 — развітанне
- 16.30 — вячэра
Кошт удзелу складае 10 EUR Запіс па тэлефоне: +375 (33) 612-93-33 а. Анджэй Юхневіч ОМІ +375 (29) 658-18-59 с. Міхаліна Маркевіч ОР (IL)
|