У Баранавічах пройдзе ІІ Фестываль Марыйных песень | | Друк | |
Анонсы |
26.05.2017 10:34 |
3 чэрвеня ў 11.00 у санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах (пр-т Савецкі, 16) пройдзе ІІ Фестываль Марыйных песень Mater Dei. Парафія запрашае да супольнага праслаўнення Панны Марыі праз спеў і малітву. Нагадаем, 13 мая, у 100 гадавіну фацімскіх аб'яўленняў, касцёл Маці Божай Фацімскай у Баранавічах атрымаў статус дыяцэзіяльнага санктуарыя і стаў чацвёртым санктуарыем пасля Лагішына, Брэста і Іванава ў Пінскай дыяцэзіі. Бр. Карнэлій Консэк SVD |