Новую капліцу ў клінічным шпіталі ў Бараўлянах асвецяць 9 ліпеня | Друк |
Анонсы
08.07.2017 13:59

9 ліпеня ў Рэспубліканскім клінічным шпіталі івалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П.М. Машэрава ў Бараўлянах Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч асвеціць капліцу Маці Божай Фацімскай.

Урачыстасць распачнецца ў 9.45.

Бальнічная капліца арганізуецца намаганнямі салезіянскай супольнасці з рыма-каталіцкай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах на чале з яе пробашчам кс. Казімірам Шыдэлкам SDB. Эўхарыстыя будзе цэлебравацца кожныя аўторак, сераду і чацвер. Капліцу змогуць наведваць таксама пацыенты іншых карпусоў — абласной бальніцы і дзіцячай анкалогіі, будынкі якіх знаходзяцца побач са шпіталём ветэранаў.

(cath/vgr)

 
© 2003-2024 Catholic.by