Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У нясвіжскім касцёле пройдуць «Вечары Вялікага тэатра»
Анонсы
21.06.2017 10:47

23 чэрвеня у касцёле Божага Цела ў Нясвіжы — адным з прыгажэйшых барочных святыняў Еўропы — пройдзе канцэрт салістаў і артыстаў аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.

Канцэрт стане пачаткам трохдзённага праекта «Вечары Вялікага тэатра», які пройдзе ў летняй рэзідэнцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Уваход на канцэрты вольны.

Сёлета ў праграму ўвойдуць творы Юзафа Казлоўскага, Вольфганга Амадэя Моцарта, Іягана Шульца, Ёзэфа Гайдна, Юзафа Дашчынскага і інш.

«Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» — штогадовы фінальны акорд тэатральнага сезона беларускага Вялікага тэатра. Традыцыйна спектаклі і канцэртныя праграмы, якія складаюць фестывальную праграму, праходзяць на некалькіх сцэнічных пляцоўках: ва ўнутраным двары і тэатральнай зале замка, у гарадской Ратушы, а таксама ў касцёле Божага Цела.

Музычны праект буйнейшага тэатра Беларусі існуе з 2010 года і за гэты час стаў брэндам.(cath)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.