Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Працягваецца запіс у пілігрымку Мінск-Будслаў
Анонсы
22.06.2017 09:05

Трывае запіс у пілігрымку з Мінска ў Будслаў, якая традыцыйна аб’ядноўвае вернікаў розных мінскіх парафій і сёлета будзе ўжо 27-й па ліку. Пілігрымка пачынаецца 26 чэрвеня святой Імшой ў 8.00 у катэдральнай святыні.


Арганізацыйная сустрэча для ўдзельнікаў пілігрымкі Мінск-Будслаў адбудзецца 24 ліпеня пасля заканчэння святой Імшы, якая будзе цэлебравацца ў 18.30 у мінскай архікатэдры.

Запісацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі архікатэдры, або ў любой мінскай парафіі.

Адказны за пілігрымку кс. Павел Трон:
+375 33 669 86 12

(cath/kb)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.