На «Беларусь 3» у прамым эфіры пакажуць начное набажэнства з Будслава | Друк |
Анонсы
27.06.2017 15:29

30 чэрвеня ў 23.30 у прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 3» пакажуць начное набажэнства і святую Імшу апоўначы з Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе.

Пра гэта Catholic.by паведаміла дырэктар тэлеканала «Беларусь 3» Наталля Марынава.

Сёлетнія ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца 30 чэрвеня – 1 ліпеня. Святкаванні пройдуць пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання».

(cath)

 
© 2003-2024 Catholic.by