Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
11 ліпеня стартуе грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск-Полацк
Анонсы
05.07.2017 12:02

Пяцідзённая пілігрымка пройдзе пад дэвізам «Людемъ посполитымъ к доброму научению» і адбудзецца ў 23 раз.

Пілігрымка пачынаецца ў аўторак, 11 ліпеня, Боскай Літургіяй у 07.00 у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску (вул. 2-я Войкава, № 6А (скрыжаванне з вул. Лявонава).в

На фота: пілігрымка Віцебск-Полацк 2016, фота Аксаны Ючкавіч/catholic.by
  • І этап, 11 ліпеня: Віцебск – Заронава
  • ІІ этап, 12 ліпеня: Заронава – Шуміліна
  • ІІІ этап, 13 ліпеня: Шуміліна – Обаль
  • IV этап, 14 ліпеня: Обаль – Гараны
  • V этап, 15 ліпеня: Гараны – Струнне – Полацк

16 ліпеня ў Полацку каля храму св. Параскевы Полацкай, ў 10.30 у прыватным сектары «Кароўнікі» (вул. Навасёлаў, 70 – даезд ад вакзала аўтобусам № 8 - да канцовага прыпынка «вул. Бабушкіна») распачнецца святочная Боская Літургія.

Кантактны тэлефон: а. Зміцер (29) 675 29 97 Velcom
у Мінску звяртацца па тэл.: Андрэй (29) 88 99 550 МТС
(cath)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.