У 25 раз праз Гродна пройдзе экуменічная пілігрымка Беласток – Вільнюс | Друк |
Анонсы
06.07.2017 13:51

16 жніўня пад дэвізам «Любі» (Мц 22, 37) стартуе юбілейная ХХV пешая экуменічная пілігрымка Беласток – Гродна – Вільня, прымеркаваная да 90-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Вастрабрамскай.

У Гродна пілігрымы прыбудуць 18 жніўня, а ў Вільню – 24 жніўня. За 9 дзён пілігрымы пройдуць каля 280 км, наведваючы па дарозе каталіцкія і праваслаўныя святыні.



Дарога стане для ўдзельнікаў пілігрымкі адмысловымі рэкалекцыямі па аднаўленні духоўнага жыцця.
Маршрут: Беласток – Шудзялова – Кузніца – Гродна – Азёры – Новы Двор – Радунь – Бутрыманцы – Яшуны – Вільня.

Аб жаданні далучыцца да пілігрымаў трэба паведаміць да 20 ліпеня каардынатару пілігрымкі з беларускага боку кс. Паўлу Безляповічу па тэлефоне: (8 029) 266-77-03

Grodnensis.by

 
© 2003-2024 Catholic.by