Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Адказны за СМІ

Мінск — парафія Св. апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно (Зялёны Луг)

к

Тэл.: (8 033) 621-23-27, (8 044) 545-68-66

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

У капліцы Душпастырскага цэнтра пры епіскапаце Беларусі (вул. Кальцова, 153):

  • Св. Імша ў нядзелю — 11.00, 18.00
  • Св. Імша па буднях — 18.00

У кляштары сясцёр дамініканак (вул. Няжданавай, 48):

  • Св. Імша ў нядзелю — 09.00
  • Св. Імша ў аўт., чр — 07.30.


Адпуст:

21 мая — св. Яўгена дэ Мазэно, 29 чэрвеня — Ссв. Пятра і Паўла

ыЗ гісторыі парафіі

Парафія зарэгістравана 31.05.2007 г., капліца Таварыства Дабрачыннасці дзейнічала з 1810 г.

 
Мінск — парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы

Адрас:
пр-т Незалежнасці, 44-А
г. Мінск, 220005
Рэспубліка Беларусь

Тэл.: 8 017 284 72 36 (касцёл)
Тэл.: 8 017 284 44 44 (нядзельная школка)
E-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Для ахвяраванняў:
разліковы рахунак 3015563250012 у аддзяленні № 517 у г. Мінску ААТ «Белінвестбанк» (у беларускіх рублях).

dРасклад набажэнстваў
  • св. Імша ў буднi: 08.00, 18.30
  • св. Імша ў нядзелю: 09.00, 11.00, 12.30, 19.00

Дадатковыя набажэнствы (для парафій св. Андрэя і св. Францішка Асізскага):

  •   у нядзелю: 17.00 

Кожную нядзелю пасля св. Імшы а 19-й гадзіне адбываюцца сустрэчы моладзі.

Адпусты: Найсвяцейшай Тройцы (тытул касцёла) — рухомае свята; успамін Святога Роха (парафіяльная ўрачыстасць) — 16 жніўня; перанясенне цудатворнай фігуры святога Роха (не захавалася) — 1 мая

вЗ гісторыі парафіі

Рыма-каталіцкая парафія Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску была заснаваная ў XIV ст. каралём Ягайлам. Гэта самая старажытная каталіцкая супольнасць у горадзе, пра якую захаваліся дакументальныя звесткі. Першапачаткова парафіяльны касцёл знаходзіўся на Траецкай Гары, прыблізна там, дзе цяпер месцяцца карпусы 2-га клінічнага шпіталя. У пачатку ХІХ ст. парафіяльнай святыняй быў драўляны касцёл на Залатагорскіх могілках у прадмесцях Мінска.

У 1861–1864 гг. быў пабудаваны мураваны касцёл у неагатычным стылі, які захаваўся да сённяшняга часу. Адметны той факт, што ахвяраванні на яго пабудову збіралі не толькі мінскія каталікі, але таксама праваслаўныя і юдэі ў знак падзякі святому Роху, які выратаваў горад ад страшнай эпідэміі халеры. Касцёл быў багата аздоблены ўнутры. На пачэсным месцы ў правым бакавым алтары знаходзілася цудатворная фігура святога Роха — апекуна горада Мінска. У касцёле былі цудоўныя арганы і нават дзейнічала школа арганістаў. Акрамя таго, парафія мела вялікую маёмасць у горадзе і прадмесцях.

Насычанае парафіяльнае жыццё было гвалтоўна перапынена ў 30-я гг. ХХ ст. у выніку пераследу рэлігіі з боку савецкай улады. Да вайны набажэнствы ў касцёле адбываліся нерэгулярна, бо ў той час шмат святароў былі арыштаваныя або вымушана выехалі на выгнанне. Падчас вайны набажэнствы на пэўны час узнавіліся. У ходзе баёў за Мінск будынак касцёла быў значна пашкоджаны, што відаць на архіўных фотаздымках. Па сведчаннях відавочцаў, вернікам удалося сабраць сродкі і самім аднавіць знішчаны дах святыні. Аднак пасля вайны набажэнствы ў касцёле на Залатой Горцы ўжо больш не адбываліся; было разрабавана, знішчана ці бясследна вывезена ўсё, што яшчэ заставалася ад унутранага ўбрання.

У пасляваенны перыяд будынак касцёла доўгі час выкарыстоўваўся як кнігасховішча, а Залатагорскія могілкі — самы вялікі і знакаміты каталіцкі некропаль у горадзе — былі знішчаны. У 1976 г. касцёл быў адрэстаўраваны і часткова адрэмантаваны, пасля чаго ў ім размясцілася філарманічная зала камернай музыкі і былі ўсталяваныя новыя арганы чэшскай фірмы «Riegerkloss».

У 1991 г. была адноўлена парафія Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха), і па дамоўленасці з філармоніяй у касцёле ізноў пачалі адбывацца набажэнствы. На сродкі вернікаў касцёлу было вернута аблічча святыні. З самага пачатку аднаўлення дзейнасці парафіі вернікі дамагаліся поўнага вяртання святыні. Ад іх імя тагачасны пробашч парафіі ксёндз Міхал Сапель няспынна звяртаўся да ўладаў з просьбамі аб перадачы касцёла парафіі, а вернікі ўвесь час маліліся за гэта. Кожную сераду парафіяльная моладзь праводзіла адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой малілася аб вяртанні Залатагорскай святыні, а адпаведная малітва стала неадменным дадаткам да набажэнства да святога Роха. І вось, нарэшце, малітвы былі выслуханы, а просьбы вернікаў пачутыя, і 5 ліпеня 2006 г. завяршыліся ўсе фармальнасці, звязаныя з перадачай касцёла на баланс парафіі.

Аднак бязмежная радасць вернікаў і іх пробашча крыху азмрочана тым, што касцёл перадаецца ў вельмі занядбаным стане — будынку і ўсім камунікацыям патрэбны неадкладны капітальны рэмонт, на які спатрэбяцца вельмі вялікія сродкі, а іх парафія пакуль не мае. Між тым, трэшчыны, што, нібы павуцінне, аблыталі скляпенні і сцены касцёла, дзе-нідзе ўжо дасягаюць таўшчыні ў сантыметр, і з кожным годам усё павялічваюцца. Калі не прыняць неадкладных мераў, беларуская сталіца можа застацца без аднаго з найпрыгажэйшых сваіх помнікаў архітэктуры, якіх у Мінску і без таго захавалася катастрафічна мала. Таму вернікі парафіі звяртаюцца да ўсіх людзей добрай волі з просьбай аб дапамозе. Безумоўна, парафіі патрэбна не толькі фінансавыя сродкі і прафесійная дапамога спецыялістаў. Самая першая і важная дапамога — гэта малітва, і ў скарбонку малітвы свой унёсак можа зрабіць кожны вернік.

 
Мінск — парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі і св. Юды Тадэвуша

а З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Касцёл св. Міхала Арханёла і кляштар бэнэдыктынаў пры ім існавалі з 1700 г.

 
Мінск — парафія Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Тамаша, апостала

в З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца, капліца ў Сляпянцы згадвалася ў 1783 г.

 
Ратамка — парафія Узвышэння Cвятога Крыжа і св. Ядвігі

ав З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца; капліца існавала з 1916 г., зачынена і знішчана ў 1920 г.

 
Заслаўе — парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
Заслаўе — касёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота globus.tut.by

Адрас:
вул. Рынкавая, 1
223036 г. Заслаўе
Мінскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь
вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00 (бел.), 12.00 (польск.)
  • Св. Імша ў будні — ср, пт — 8.00; ат, чц, сб — 18.00

 а

З гісторыі парафіі

Парафія існуе з 1420 г., касцёл пабудаваны ў 1799 г., рэстаўрацыя 1989–2008 гг.

 
Ждановічы — парафія Багародзіцы Апякункі сем’яў
Адрас:
зав. Горны, 1
а/г. Ждановічы
Набажэнствы праводзяцца па адрасе: вул. Лінейная, 1

аРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю – 15.00
  • Св. Імша ў будні – 9.00

у З гісторыі парафіі

Бліжэйшая капліца дзейнічала ў в. Яркава з 1860-х гг.

Найноўшая гісторыя парафіі пачалася ад рэгістрацыі 04.08.2006 года.

Першапачаткова набажэнствы здзяйсняліся ў невялікім арандаваным памяшканні. Парафія звярталася за прадастаўленнем зямельнага ўчастка для будаўніцтва капліцы, аднак атрымала адмову. Для правядзення набажэнстваў парафіі быў прадастаўлены будынак дзяржаўнай установы «Навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі» на ул.Линейная, 1. Гэта аднапавярховы будынак плошчай 501,7 м2, пабудаваны ў 1967 годзе, раней выкарыстоўвалася як лабараторна-вытворчы корпус. Зямельны ўчастак пад будынкам выдзелены парафіі ў арэнду на 30 гадоў з правам падаўжэння дамовы арэнды.

Памяшканне, выдзеленае пад капліцу, патрабуе капітальнага рамонту. Зараз на парафіі вядзецца будаўніцтва Касцёла ў першасным значэнні – яднання вернікаў, але таксама парафія шукае магчымасцяў давесці да ладу сваю першую капліцу.

 
Вішнёўка — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Цэцыліі

a З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца, бліжэйшы касцёл дзейнічаў у в. Сёмкаў Гарадок з 1802 г.

 
Мінск — парафія Св. Юзафа

а З гісторыі парафіі

Парафія існавала пры касцёле св. Юзафа; комплекс уключаў кляштар бэрнардынаў, фундаваны ў 1624 г., і мураваны касцёл (1650–1752 гг.). Касцёл выкарыстоўваецца як архіў, кляштар (XVII–XVIII стст.) займала вайсковая пракуратура.

 
Мінск — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Марка, евангеліста

в З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Фарны касцёл існаваў з 1390 г.

 
Мінск — парафія Св. Мацвея, апостала і евангеліста, і св. Бэнэдыкта

чв З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Існаваў касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак пры ім, фундаваны ў 1633 г.; мураваны комплекс 1687 г. у 1858 г. забраны пад праваслаўную царкву.

 
Мінск — парафія Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта і св. Казіміра

в З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Касцёл св. Антонія і кляштар францішканаў пры ім існавалі з 1681 г.

 
Мінск (Навінкі) — парафія Св. Марыі Магдалены і св. Уршулі Ледухоўскай

а З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Касцёл св. Марыі Магдалены і кляштар кармэлітаў пры ім існавалі з 1700 г.

 
Мінск — парафія Божага Провіду і св. Юрыя

в З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Касцёл св. Веранікі і кляштар рохітаў пры ім існавалі з 1752 г.

 
Мінск — архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі
Мінск — архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

Адрас:
пл. Свабоды, 9
г.Мінск
Рэспубліка Беларусь
220030

Тэл.:     8 017 226 62 44 (сакрыстыя)
            8 017 203 65 41

E-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
Вэб-сайт: katedra.by

 

вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 08.15, 10.00, 11.30, 13.00, 18.30
  • Св. Імша ў будні — 07.15, 08.00, 18.30
  • Св. Імша ва ўрачыстасці — 07.15, 8.00, 12.00, 18.30
Адпусты: 12 верасня – Найсвяцейшага імя Марыі.

аЗ гісторыі парафіі

31 лiпеня 1700 – заснаванне касцёла айцамi езуiтамi.

16 сакавiка 1710 – кансэкрацыя касцёла, якую здзейснiў Вiленскi бiскуп Канстанты Казiмiр Бжастоўскi.

1773 – касцёл закону езуiтаў стаў парафiяльным.

28 красавiка 1798 – святыні нададзена годнасць Катэдральнага касцёла.

З красавiка 1905 – пэўны час пробашчам Катэдры быў ксёндз Зыгмунт Лазiнскi.

1948 – касцёл адабраны ў вернікаў i перададзены пад "Дом фiзкультуры".

1951 – касцёл цалкам спустошаны i перабудаваны.

9 снежня 1993 – паводле пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь будынак Мiнскай катэдры быў вернуты католiкам.

5 лютага 1994 – адбылося папярэдняе пасвячэнне святыні i на яе франтоне быў устаноўлены крыж.

З 16 жнiўня 1994 да 16 кастрычнiка 1997 – вялiся рэстаўрацыйныя работы.

28 верасня 1996 – у Мiнскай катэдры Імя Найсвяцейшай Марыi Панны адбылася iнаугурацыя Сiноду Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii i Пiнскай дыяцэзii.

21 кастрычніка 1997 – рэкансэкрацыя Мiнскай катэдры Імя Найсвяцейшай Марыi Панны.

10 снежня 2005 – урачыстае асвячэнне узноўленага галоўнага алтара, каранацыя абраза Імя Марыі Беззаганна Зачатай, асвячэнне новых арганаў.


 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 9 з 19
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.