Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Адказны за СМІ

Расна — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра

а З гісторыі парафіі

Парафія існуе з 1751 г., захаваліся руіны касцёла 1819 г. Нанава рэарганізавана ў 1996 г.


Фота radzima.org 

 
Мсціслаў — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Мсціслаў — касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота globus.tut.by

Адрас:
вул. Леніна, 10
213470 г. Мсціслаў
Мсціслаўскі р-н
Магілёўская вобл.
Рэспубліка Беларусь

Тэл./факс: 8 02240 5 27 29


чРасклад набажэнстваў
(магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 07.00, 12.00, 14.00 (лета), 15.00 (зіма)
  • Св. Імша ў будні — 18.00 (на працягу года), 19.00 (у летні час)

аЗ гісторыі парафіі

Парафія існавала ў 1602 г.; касцёл пабудаваны кармелітамі ў 1637–1638 гг., рэканструяваны ў ХVIII ст., вядзецца адбудова касцёла.

 
Дрыбін — парафія Беззаганнага Сэрца Марыі, св. Францішка і Гіяцынты

а З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца на тэрыторыі кармэліцкай парафіі з цэнтрам у Радамлі, што існавала з 1619 г. Бліжэйшыя капліцы ў в. Вуслы і в. Карзеева існавалі да міжваеннага часу.

 
Горкі — парафія Маці Божай Бялыніцкай

Адрас:
завул. Валадарскага, 10
213410 г. Горкі
Горацкі р-н
Магілёўская вобл.
Рэспубліка Беларусь

Тэлефон: +375 29 880 99 19 (кс. Андрэй)

Электронны адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Старонкі ў інтэрнэце: www.kasciol.by

https://www.facebook.com/parafiahorki

https://vk.com/club59070332

рРасклад святых Імшаў

    Святая Імша ў нядзелю i святы - 10.00 і 16.00 (магчымы змены)
    Святая Імша ў будні - 10.00 (аўт, чц, сб) і 18.00 (пн, ср, пт) (магчымы змены)

    Адпуст: 20 верасня альбо бліжэйшая субота ў межах гэтай даты


     
    Барсукі — парафія Св. Юзафа

    в З гісторыі парафіі

    Парафія існуе з 1997 г.; бліжэйшы касцёл дзейнічаў у в. Вародзькаў з 1619 г. і ў в. Лазовіца з 1719 г.

     
    Сосны — парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Тэрэзы ад Езуса

    п З гісторыі парафіі

    Парафія арганізуецца. Капліца дзейнічала ў в. Абчак з 1796 г.

     
    Сокал — парафія Маці Божай Ларэтанскай

    Адрас:
    Рэспубліка Беларусь
    220044 Мінск, вул. Звездная 54

    т. +375 17 279 50 13
    Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
    http://minsk.redemptor.by

    сРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

    • Нядзеля і святы — 12.00 — св. Імша
    • Звычайныя дні — 20.00 — св. Імша

    Серада і субота — св. Імша і набажэнства на польскай мове (серада: 20.00 – навэнна да маці Божай Нястомнай Дапамогі, субота: 20.00 – набажэнства да благаслаўленага Яна Паўла ІІ).

    Парафіяльны адпуст — 10 снежня.
    sЗ гісторыі парафіі

    Парафія была зарэгістравана 21 сакавіка 2013 г. З ліпеня ў парафіі нясуць служэнне айцы рэдэмптарысты.
     
    Сініло — парафія Маці Божай Зоркі Евангелізацыі

    а

    З гісторыі парафіі

    Парафія існуе з 1990 г., у 1993 г. пабудавана мураваная капліца.

     
    Сенніца — парфія Маці Божай Фацімскай і св. Дамініка

    в З гісторыі парафіі

    Парафія арганізуецца. Капліца дзейнічала з сярэдзіны ХІХ ст. да 1930-х гг.

     
    Прывольны — парафія Найсвяцейшай Тройцы і бл. сястры Стэлы і паплечніц, мучаніц

    п З гісторыі парафіі

    Парафія арганізуецца; бліжэйшая капліца дзейнічала ў в. Дварэц у 1848–1952 гг.

     
    Міханавічы — парафія Анёлаў Ахоўнікаў і св. Кацярыны

    п З гісторыі парафіі

    Парафія арганізуецца; бліжэйшы касцёл (св. Ганны, 1776 г.) дзейнічаў у в. Анопаль.

     
    Мачулішчы — парафія Маці Касцёла і св. Юзафа рамесніка

    р З гісторыі парафіі

    Парафія арганізуецца; бліжэйшая капліца дзейнічала ў в. Пашкавічы з канца XVIII ст.

     
    Каралішчавічы — парафія Св. Станіслава, мучаніка

    в З гісторыі парафіі

    Парафія арганізуецца; касцёл дзейнічаў з 1786 г., у 1930-я гг. зачынены і разабраны на клуб.

     
    Гатава — парафія Св. Міхала Арханёла
    Адрас:
    вул. Металургічная (канцавы прыпынак аўтобусаў)
    г.п. Гатава
    Мінскі р–н
    Мінская вобл.
    Рэспубліка Беларусь
    223017

    Для карэспандэнцыі:
    п/а Гатава, п/с 103
    223017 Гатава
    xРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
    • Св. Імша ў нядзелю — 08.00, 14.00 (для дзяцей і моладзі)
    • Св. Імша ў святы і ўрачыстасці (якія не прыпадаюць на нядзелю) — 20.30
    • Св. Імша ў будні — 20.30 (аўторак, пятніца)
    • кожны першы аўторак месяца, 18.00 - св. Імша перад фігурай св. Міхала Арханёла аб вызваленні ад залежнасцяў, духоўным і фізічным аздараўленні і навяртанні. Пасля Імшы - спецыяльнае набажэнства пры Найсвяцейшым Сакрамэнце, затым накладанне шкаплераў св. Міхала Арханёла (шкаплеры і іншае можна набыць у парафіяльнай краме).
    Кожны дзень у 20.00 набажэнства да св. Міхала Арханёла

    Адпусты: 29 верасня — св. Міхала Арханёла

    в З гісторыі парафіі

    Рыма-каталіцкая парафія ў Гатаве была зарэгістравана 15 лістапада 2004 года, а першым пробашчам стаў кс. Генадзь Кухарэвіч CSMA, які ў той час ужо быў пробашчам парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску (Лошыца). Менавіта гэты святар разам з Эвілінай Мікульскай з самага пачатку шукаў католікаў у Гатаве і суседніх мясцовасцях, каб сабраць групу, патрэбную для рэгістрацыі новай парафіяльнай супольнасці.

    Пазней, праз некалькі месяцаў, кс. Генадзь рэгулярна прыязджаў і цэлебраваў Імшу ў прыватных дамах парафіі. Па просьбе кс. Генадзя кардынал Казімір Свёнтэк падтрымаў ініцыятыву прысваення парафіі тытула Св. Міхала Арханёла, апекуна Беларусі i айцоў міхалітаў.
     
    У лютым 2005 года ў парафію прыбыў новы пробашч — кс. Артур Папроцкі. З вялікай адданасцю і дынамізмам ён прыступіў да актывізацыі і паглыблення веры ў парафіяльнай супольнасці. Для малітвы на Імшы і набажэнствах святар знайшоў пляцоўку на месцы былой кавярні. Як пісаў у 2005 годзе штоквартальнік «Супольнасць»: «У гэтым годзе восем чалавек прыступіла да першай споведзі і святой Камуніі, а дзесяць асобаў прынялі сакрамэнт канфірмацыі. Двое дзяцей былі далучаны да супольнасці Касцёла праз сакрамэнт хросту, а ў першы дзень 2006 года ў парафіі адбыўся першы шлюб. Акрамя таго ў парафіі ўжо ёсць шэсць міністрантаў, а таксама створаны дзве ружы жывога Ружанца. Гэта тыя справы, якія цешаць і мабілізуюць да працы». У 2006 годзе быў зроблены праект новага касцёла і пастаральнага цэнтра для дзяцей і моладзі.

    Ксёндз Артур Папроцкі быў пробашчам парафіі да канца 2008 года. Наступныя некалькі месяцаў з душпастырскім служэннем у парафію прыязжалі кс. Генадзь Кухарэвіч і кс. Андрэй Кароль. У той час удалося прыдбаць ва ўласнасць зямлю пад будову касцёла і набыць «вагончык», які пасля рэмонту стаў першай капліцай.

    4 красавіка 2009 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў часовую капліцу, крыж і зямельны надзел пад будаўніцтва новага касцёла.

     

     Праект новага касцёла

    У маі 2009 года пробашчам парафіі быў прызначаны кс. Антоні Обжут. Шмат часу ён прысвячаў рэкалекцыям, а таксама місіям. Паступова былі сабраны сродкі на будучае будаўніцтва святыні. Дзякуючы намаганням кс. Антонія і падтрымцы кангрэгацыі міхалітаў, восенню 2009 года былі забіты сваі пад будаўніцтва касцёла, а праз год залілі фундамент у будучай святыні.

    На жаль, на працягу двух гадоў кс. Антоні перажыў дзве аўтамабільныя аварыі і быў паралізаваны. У 2011 годзе ён вярнуўся ў Польшчу.

    У кастрычніку 2011 года пробашчам парафіі стаў кс. Кшыштаф Пасвята. 2 студзеня 2012 года распачаліся будаўнічыя працы Пастаральнага цэнтра, якія працягваюцца і сёння. Ужо сёння ў Цэнтры праходзяць катэхетычныя лекцыі. Мы верым, што зусім хутка сваю дзейнасць распачне араторый для дзяцей і моладзі.

    29 верасня 2013 года Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адслужыў першую Імшу ў новай капліцы ў Пастаральным цэнтры і асвяціў фігуру св. Міхала Арханёла, арыгінал якой сёння знаходзіцца на гары Гаргано ў Італіі, у найстарэйшым санктуарыі ў гонар св. Міхала Арханёла.

    У верасні 2014 года ў парафію прыбылі дзве законныя сястры з супольнасці Слуг Маці Добрага Пастыра, вядомыя як «пастэжанкі», — с. Мар’яна і с. Ганна.

    Гісторыя парафіі — гэта перш за ўсё гісторыя людскіх душ. Сёння ў першую чаргу мы дзякуем Пану Богу за кожнае ахрышчанае ў парафіі дзіця, за кожнага, хто прыступіў да Камуніі і атрымаў сакрамэнт канфірмацыі, за кожную пару, якая вянчалася тут.

    Аднойчы мы скончым будаўніцтва сапраўднай святыні ў імя св. Міхала Арханёла. Гэтую мару аддаём у рукі Богу праз рукі нашай улюбёнай Маці, Каралевы Анёлаў, і заступніка парафіі св. Міхала.

    Падрыхтавала Марыя Бандарчук

     
    Вялікі Трасцянец — парафія Святога Духа і св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус

    в З гісторыі парафіі

    Парафія арганізуецца.

     
    << Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

    Старонка 6 з 19
    Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.