Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Усяго патроху


Ружанец як аксесуар, або маніпуляцыя свядомасцю
05.11.2014 12:25

Інтэрнэт вішчыць ад захаплення. У цэнтры ўвагі — выступленне каманды Ганны Седаковай у серыяліці «Хачу да Меладзе» на НТБ. «Супер нумар! Проста клас! — пішуць прыхільнікі ў каментарыях. — Выступілі лепш за ўсіх!» Нумар сапраўды ўражвае: дынаміка, добрыя галасы і прывабная знешнасць удзельнікаў. Але ёсць у гэтым нумары нешта яшчэ. Тое, на што чалавек веруючы абавязкова зверне ўвагу. Прыгледзімся крыху бліжэй.

 
Хрысціянскае святло ці Пантэон цемры?
31.10.2014 14:34

Я магу апраўдвацца, што мне не патрэбныя ані святыя, ані ўласная святасць, чарговы раз напаўняючы Касцёл цемрай. Я магу ўдзельнічаць у свяце Halloween'e, замяняючы Урачыстасць Усіх Святых на язычніцкі Пантэон. І хоць брамы пякельныя не перамогуць Касцёл (пар. Мц 16, 18), толькі ад мяне залежыць ці я ступлю ў святло Хрыста, ці як свіння вярнуся да блявоціны сваёй.

 
Ці можа хрысціянін «святкаваць» Хэлоўін?
25.10.2014 12:37

Хутка разам з усім Каталіцкім Касцёлам мы будзем адзначаць урачыстасць Усіх Святых, якая для кожнага хрысціяніна з’яўляецца напамінам аб яго пакліканні да святасці. Але, на жаль, у наша асяроддзе, а асабліва ў моладзевае, уваходзіць і становіцца ўсё больш папулярным “святкаванне” Хэлоўіна. Можа здавацца, што няма нічога дзіўнага і нічога надзвычайнага ў тым, што нехта бавіцца такім чынам. Але трэба задумацца: гэта звычайная забава ці штосьці, што цяжка супаставіць з жыццём чалавека, які лічыць сябе хрысціянінам?

 
Like a Virgin: дзве спявачкі і адзін тэкст
20.10.2014 20:21

Чамусьці я ўжо гэта бачу: 56-гадовая Мадонна, уключаючы ў панядзелак зранку свой ноўтбук і загружаючы інтэрнэт, налівае сабе кубак гарачай кавы і, спраўдзіўшы колькасць калорый, ашчадна намазвае на добра спечаны тост арахісавае масла. І тут раптам яна камянее. Што было далей?

 
Той і тыя, дзеля каго ён місіянер
19.10.2014 12:44

"Усе людзі аднолькавыя, - спакойна адказаў місіянер, - толькі па-рознаму выхаваныя. Усе людзі маюць аднолькавую душу, і ўсе яны роўныя перад Богам" (У краіне райскай птушкі. Янка Маўр)

 
Жанчына з гарбатнічкам
14.10.2014 09:25

14 кастрычніка – Дзень маці. Некалькі слоў пра жанчыну з гарбатнічкам, і з кубачкам, і з лыжкаю, і са згубленай дзіцячай рукавіцаю, і з ружанцам, ды хлебам свянцоным, і з поглядам святым і Богазадумёным.

 
Як з’явіўся Ружанец
07.10.2014 13:52

Многія з нас на пытанне, як і калі з’явіўся Ружанец, адказалі б без вагання, што ён быў уведзены ў ХІІ ст. святым Дамінікам, які з яго дапамогаю навяртаў ерэтыкоў. Гэтае перакананне мае за сабою доўгую і моцна замацаваную традыцыю. Аднак гісторыкі звяртаюць увагу на тое, што Ружанец, напэўна, не ўзнік з аднаго жадання волі і не мае толькі аднаго стваральніка.

 
Узвышэнне святога Крыжа
12.09.2014 12:08

Калі ў 70 г. Ерузалем быў захоплены і разбураны рымлянамі, распачаліся вялікія пераследаванні рэлігіі Хрыста, якія працягваліся амаль 300 гадоў. Толькі пасля таго, як гэтыя пераследаванні былі спынены, маці рымскага імператара Канстанціна, св. Алена, загадала шукаць крыж, на якім памёр Пан Езус.

 
Пульс хрысціянскай Беларусі: успаміны ўдзельніка пілігрымкі Віцебск – Полацк
12.08.2014 16:18

З 9 па 13 ліпеня 2014 г. праходзіла юбілейная ХХ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк. Пілігрымы ішлі традыцыйным шляхам — ад месца забойства ў Віцебску грэка-каталіцкага  архіепіскапа Полацкага святамучаніка Язафата да месца забойства пяці манахаў базыльянаў у Полацку. Сваімі ўспамінамі пра пілігрымку падзяліўся адзін з яе ўдзельнікаў:

 
Цуды абраза Маці Божай Кангрэгацкай
01.08.2014 12:03

3 жніўня 2014 г. будзе адзначацца 350 гадоў з часу перанясення вядомага абраза Маці Божай Кангрэгацкай, ці Снежнай, у гродзенскі катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя. З гэтай нагоды прапануем матэрыял Аляксандра Ярашэвіча «Цуды абраза Маці Божай Кангрэгацкай» з часопіса «Наша вера».

 
Будслаў — адзіны для ўсіх і адметны кожным
07.07.2014 14:29

У другі дзень сёлетніх урачыстасцяў Будслаў яшчэ больш пястрэў рознымі людзьмі, гучаў рознымі галасамі, становячыся нечым адзіным і велічным у Беларусі, але адначасова складзеным з розных і адметных людзей, з якіх кожны без выключэння стварае гісторыю духоўнага сэрца Беларусі.

 
Апошнія кіламетры да Марыі — крокі прыгажосці
05.07.2014 00:19

Апошнія кіламетры да Будслава, да ўваходжання ў базыліку, да працэсіі на каленях са скрухаю перад святасцю Маці Божай напоўненыя асаблівай прыгажосцю, асаблівым настроем пілігрымаў і асаблівымі знакамі, якія сведчаць пра тое, што пілігрымка прынесла свой плён і змены ў сэрцы кожнага.

 
Пілігрымаванне — гэта праца. Праца — гэта пілігрымаванне?
26.06.2014 21:15

Пілігрымаванне можа стаць не толькі ахвярай у пэўнай інтэнцыі, але і пошукам сябе, выпрабаваннем сваёй волі і характару, пазнаннем свайго ўнутранага свету, засяроджаннем над сваёй верай — яна бескарысная ці шукае свайго?

 
Сям’я — адначасова і калыска, і велічны санктуарый
15.05.2014 17:07

— Слухай, а навошта сям’я? —запытаўся я.
— Нядобра, каб чалавек быў адзін, так кажа Біблія. — адказаў Дарадца.
— А што такое сям’я? — мне хацелася пачуць, што скажа менавіта Дарадца.
— Ну, ведаеш, калі найбольш проста, то сям’я — гэта “калыска жыцця і любові”. Ты ж уяўляеш калыску?

 
10 самых адметных святых Пантыфікаў
07.05.2014 11:45

Ад святога Пятра да Папы Францішка ў гісторыі Каталіцкага Касцёла было 266 Папаў, 78 з іх былі кананізаваныя. 27 красавіка гэта лічба стала раўняцца ўжо 80-ці пасля кананізацыі Яна Паўла II і Яна XXIII.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 Наступная > Апошняя >>

Старонка 14 з 17
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.