Ці можа хрысціянін займацца каратэ? | Друк |
Усяго патроху
18.04.2012 12:53

У апісаннях гэтага віду баявога мастацтва прысутнічаюць два элементы: па-першае, развіццё асабістых фізічных і інтэлектуальных здольнасцяў, — і тут няма ніякіх «супрацьпаказанняў». І па-другое, узгадваецца пра «духоўнае развіццё чалавека» як аб адным з вымярэнняў каратэ. І калі пад гэтым маецца на ўвазе канцэпцыя дасканаласці, тыповая для будызму, то гэта непрымальна для хрысціяніна.

Будыст імкнецца да абсалютна негатыўнага стану шчасця, негатыўнага ў тым сэнсе, што адмаўляецца ўсякае пачуццё і, як вынік, ануліруецца боль. Да гэтай нірваны («спынення») можна канчаткова прыйсці толькі пасля вельмі працяглага шэрагу пераўвасабленняў і пакрокавага ачышчэння.

У той час як унутранае, духоўнае развіццё хрысціяніна заключаецца ў іншым: гэта ўзрастанне ў Хрысце і ўдзел у Боскім жыцці. Хрысціянства — гэта не «спыненне» (пра спыненне можна казаць толькі ў адносінах граху), а паўната жыцця, і такая паўната ўключае ў сябе таксама і пачуцці.

Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё

 
© 2003-2024 Catholic.by