«Пральня жыцця» | Друк |
Усяго патроху
08.03.2015 00:26

Кожны Вялікі пост — гэта шанс для нас зрабіць невялікую «пральню свайго жыцця», як тлумачыць Пол Браен Кэмпбэл SJ.

У 2004 годзе я пераязджаў з аднаго пакоя, у якім жыў на працягу 15 гадоў, у дом насупраць. Для гэтага трэба было зрабіць сапраўдную «пральню жыцця».

Я абцяжарыў сябе многімі рэчамі. І хоць я жыў у адным пакоі, але на працягу 15 гадоў назбіраў 10 мяхоў смецця і непатрэбных рэчаў.

Думаючы пра гэта, я прыйшоў да высновы, што кожны Вялікі пост — гэта шанс для нас зрабіць невялікую «пральню свайго жыцця», каб разгрузіць сябе ад тых рэчаў, якія былі накопленыя раней, якія прыгнятаюць нас, якія нам не дапамагаюць. І такім чынам мы станем лягчэйшымі, «свяжэйшымі» на нашым шляху да Пана ў дзень Уваскрасення.

 

Пераклад з англійскай мовы Эльвіры Палінеўскай

ave-maria.by


 
© 2003-2024 Catholic.by