21.12.2012. Ці будзе канец свету? | Друк |
Вера і жыццё. Старонка кс. Уладзіміра Русака
21.12.2012 03:00

Разглядзім гэтае пытанне з пункту гледжання чалавека, які верыць у Божае Аб’яўленне, заключанае ў кнігах Святога Пісання. У Евангелллі паводле Марка Езус кажа: «А пра дзень той або гадзіну ні анёлы ў небе, ні Сын, ніхто не ведае, а толькі Айцец» (Мк 13, 32). Калі ж узяць пад увагу дату 21 снежня 2012 года, то азначала б гэта, што мы ведаем прынамсі дзень.

Ёсць і іншы бок. Для хрысціяніна жыццё — гэта імкненне да спаткання з Панам, які любіць, збаўляе і таму годны даверу. Для кожнага чалавека жыццё — гэта маленькі сусвет. Маё асабістае жыццё — гэта свет веры, любові і чакання ці свет няверы, трывогі і боязі?

Ці настане канец гэтага свету? Шмат залежыць ад нас!

Кс. Уладзімір Русак

 
© 2003-2024 Catholic.by