Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каб нам было добра на свеце: патрэбна Колькі ці Хто?
Малое для большага. Старонка Тэрэсы Клімовіч
25.06.2012 16:14

— Скажыце, Шура, шчыра, колькі вам трэба грошай для шчасця? — спытаў Астап. — Толькі падлічыце ўсё.
— Сто рублёў, — адказаў Балаганаў, са шкадаваннем адрываючыся ад хлеба з каўбасой.
— Ды не, вы мяне не зразумелі. Не на сённяшні дзень, а ўвогуле. Для шчасця. Зразумела? Каб вам добра было на свеце.
— Балаганаў доўга думаў, нясмела ўсміхаючыся, і, нарэшце, аб’явіў, што для поўнага шчасця яму патрэбна 6400 рублёў і што з гэтай сумай яму будзе на свеце вельмі добра.
— Добра, — сказаў Астап, — атрымайце пяцьдзясят тысяч.

«Залатое цяля». Ілья Ільф і Яўген Пятроў

Веруючыя людзі ідуць за шчасцем да Бога. Незаўсёды, праўда, падлічваюць усё. Узгадаем нашыя тосты і пажаданні блізкім, усе нашыя «Жывуць жа людзі!», усё здароўе, увесь мажлівы поспех і дасягненні, шчаслівыя пазбяганні бедаў і нязменна добры настрой (не тое, каб на зло ворагам, але неяк так) і іншае і іншае — усе нашыя «сто рублёў».

«Не на сённяшні дзень, а ўвогуле. Для шчасця. Зразумела? Каб вам добра было на свеце».

А, нам усім на свеце… Тады можна размахнуцца з варыянтамі ад «уладаркі марской» з ручной залатой рыбкай да міру ва ўсім свеце, усеагульнага шчасця і дастатку, уключаючы аддаленыя куткі Сусвету. Вось нашыя 6400 — нават для тых, хто не верыць, што за грошы можна ўсё купіць (а правяраць, я думаю, не варта).

А Бог у адказ даў нам СЯБЕ.

У тым ліку для таго, каб мы ўспомнілі, што кожны з нас не Колькі, а Хто.

Тэрэса Клімовіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.